«Размеркавалi»... людзi
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
На якой пасадзе нi даводзiлася працаваць Валянцiну Рабушку пасля заканчэння Мазырскага педагагiчнага iнстытута, ён быў заўсёды сярод людзей, жыў iх клопатамi. Спачатку гэта (тры гады) была звонкагалосая дзятва Мышанскай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна, куды ён трапiў па дзяржаўнаму размеркаванню, затым ужо iншыя, так сказаць, дарослыя калектывы: прафсаюзны камiтэт саўгаса «Мышанка», Мышанскi сельскi Савет. На дзве апошнiя пасады яго выбралi людзi.
А потым, у парадку пераводу, Валянцiн Дзяменцьевiч становiцца дырэктарам мясцовай гаспадаркi i намеснiкам старшынi Петрыкаўскага райвыканкама па iнфармаванню насельнiцтва i сацыяльных пытаннях. Дзевяць гадоў ён аддаў рабоце на апошняй пасадзе, да драбнiц спазнаў справы i клопаты кожнага населенага пункта раёна, i таму як належнае прыняў прапанову народных абраннiкаў узначалiць раённы Савет дэпутатаў. Шмат адказнай работы ў старшынi гэтага органа мясцовай улады, i яна самым непасрэдным чынам стасуецца з работай раённага выканаўчага камiтэта, якi ўзначальвае Мiкалай Астаповiч, аддзеламi i ўпраўленнямi райвыканкама, кiраўнiкамi прадпрыемстваў i ўстаноў. Адзiн з напрамкаў дзейнасцi раённага Савета — узаемадзеянне з сельскiмi саветамi, штомесячныя нарады па розных пытаннях, семiнары-вучобы, сумеснае правядзенне сустрэч з насельнiцтвам...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На якой пасадзе нi даводзiлася працаваць Валянцiну Рабушку пасля заканчэння Мазырскага педагагiчнага iнстытута, ён быў заўсёды сярод людзей, жыў iх кл |
|