Гаража больш няма
Святлана ЯСКЕВIЧ
«МС» выступiла — мясцовыя ўлады адрэагавалi
12 красавiка ў «Местном самоуправлении» быў змешчаны матэрыял паводле звароту жыхароў дома № 336/2 па вулiцы Маскоўскай у Брэсце. Нашы чытачы прасiлi дапамагчы навесцi парадак у iх двары. Нiчыйны металiчны гараж стаў сапраўдным рассаднiкам антысанiтарыi i месцам прыстанiшча бамжоў. Вырашэнне пытання ўскладнялася тым, што названы двор — агульны для дамоў ЖЭСа i кааператыва. А калi дзве нянькi, то самi разумееце... У адказ на званок з рэдакцыi газеты ў адмiнiстрацыю Маскоўскага раёна Брэста там паабяцалi ва ўсiм разабрацца i прыняць меры. А лiтаральна праз дзень карэспандэнту «МС» паведамiлi, што падрыхтаваны праект рашэння гарвыканкама на знос злашчаснага гаража. Пры гэтым спецыялiст адмiнiстрацыi папярэдзiла, што працэдура прыняцця рашэння, затым арганiзацыйныя пытаннi займаюць прыкладна паўтара-два месяцы. Людзi, вядома, набралiся цярпення. Калi чакалi амаль дзесяць гадоў, то два месяцы — не тэрмiн. Але ўжо ў панядзелак, 15 мая, патэлефанавалi жанчыны, якiя прыходзiлi ў карпункт газеты, i выказалi шчырую падзяку i газеце, i адмiнiстрацыi Маскоўскага раёна за хуткае i плённае рэагаванне на зварот людзей. «Гараж дэманцiравалi i вывезлi», — з радасцю паведамiлi жыхаркi дома, каля чыiх вокнаў стаяла пабудова. Засталося прыбраць смецце i разбiць на тым месцы клумбу. Усiм бы праблемам вырашацца так хутка...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«МС» выступiла — мясцовыя ўлады адрэагавалi
|
|