21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Папяровы» шлях па чыноўнiцкiх кабiнетах

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны з нас у сваiм жыццi неаднойчы прайшоў праз працэдуру афармлення патрэбных афiцыйных папер. Раней такi вопыт у шэрагу выпадкаў пакiдаў у душы, прызнаемся, не самыя светлыя пачуццi i надоўга выпрацоўваў антыпатыю да блукання па чыноўнiцкiх калiдорах. Успомнiце хоць бы вялiзныя чэргi ў арганiзацыях, якiя займалiся юрыдычным афармленнем жылля. За самай нязначнай даведкай даводзiлася прастойваць доўгiя гадзiны. I неаднойчы. Сапраўды, меў рацыю Маякоўскi, калi колькi дзясяцiгоддзяў таму напiсаў: «Я волком бы выгрыз бюрократизм...».

Здавалася, што змянiць гэту сiстэму, павярнуць яе тварам да чалавека проста немагчыма. Аднак у мiнулым годзе ў Беларусi ў выкарыстанне трывала ўвайшлi словы «дэбюракратызацыя» i прынцып «аднаго акна». Была зроблена рэальная спроба спрасцiць працэс афармлення афiцыйных папер, зрабiць яго больш зручным i празрыстым.

Пачатак гэтай надзвычай патрэбнай справе быў пакладзены ў вераснi мiнулага года, калi ўступiў у дзеянне вядомы ўказ кiраўнiка дзяржавы № 432.

Менавiта з таго часу i пачалi актыўна ўвасабляцца ў жыццё меры па змяненню стылю работы дзяржаўных устаноў са зваротамi грамадзян. Сёлета ўказам № 152 быў зацверджаны пералiк адмiнiстрацыйных працэдур, якiя выконваюцца рознымi «канторамi», калi чалавек прыйшоў туды за патрэбнай яму паперай. Усяго такiх працэдур вызначана 414, яны ахоплiваюць усе сферы нашага жыцця. Акрамя таго, у дакуменце ўказаны памер платы за канкрэтную даведку i максiмальны тэрмiн разгляду зваротаў грамадзян i выдачы патрэбных дакументаў.

Зразумела, што арганiзацыя работы ўстаноў па прынцыпу «аднаго акна» — справа складаная. Па сутнасцi, неабходна ўнесцi кардынальныя змены ў напрацаваны доўгiмi гадамi «шлях папер». Iнакш кажучы: калi раней усе iнстанцыi «праходзiў» сам грамадзянiн, то цяпер гэта павiнны рабiць чыноўнiкi.

Чалавеку толькi трэба ведаць аб тым, куды неабходна звярнуцца са сваiм пытаннем. Зараз адпаведная работа толькi разгортваецца i пакуль казаць аб нейкiх вынiках рана. Але, тым не менш, у шэрагу месцаў ужо зараз створаны патрэбныя ўмовы для працы ў рэжыме «аднаго акна».

Начальнiк галоўнага ўпраўлення арганiзацыйна-кадравай работы Мiнскага аблвыканкама Святлана Герасiмовiч расказала, што ў цэнтральным рэгiёне арганiзавана i актыўна дзейнiчае спецыяльная рабочая група. Першы этап дэбюракратызацыi праходзiць не без цяжкасцяў.

— Спатрэбiцца не адзiн дзень, каб давесцi да ладу ўдасканаленую сiстэму, — лiчыць кiраўнiк справамi Мiнскага аблвыканкама Алег Крупенiн. — Адна з асноўных задач — тэхнiчнае забеспячэнне. Мы падлiчылi, што для таго, каб належным чынам арганiзаваць работу, трэба закупiць больш чым 100 сучасных камп’ютараў (у шэрагу месцаў такой тэхнiкi няма або яна састарэлая). На гэтыя патрэбы з абласнога бюджэту плануецца выдаткаваць каля 400 мiльёнаў рублёў. Такiм чынам, будзе наладжаны паўнаважкi электронны абмен iнфармацыяй, якi неабходны для рэалiзацыi пэўных адмiнiстрацыйных працэдур.

Па многiх пытаннях сапраўднай школай перадавога вопыту ў цэнтральным рэгiёне па праву лiчыцца Мiнскi раён. Ёсць тут свае напрацоўкi i па «аднаму акну».

— Само жыццё падштурхнула нас да актыўнага ўкаранення iнфармацыйных сiстэм у арганiзацыю работы са зваротамi людзей, — заўважае старшыня Мiнскага райвыканкама Мiхаiл Глiнскi. — Справа ў тым, што ў адпаведнасцi з афiцыйнай статыстыкай у Мiнскiм раёне налiчваецца 136 тысяч жыхароў. Акрамя таго, працуе 355 садовых таварыстваў, вызначана 177 раёнаў iндывiдуальнай забудовы.

Зразумела, што без выкарыстання сучасных тэхналогiй немагчыма аператыўна i без лiшнiх перашкод вырашаць пытаннi, з якiмi да нас прыходзяць людзi. Канешне, укладаннi адчувальныя (толькi на першым этапе з раённага бюджэту выдзелена каля 60 тысяч долараў), але яны апраўданыя. Калi ўводзiць новыя дадатковыя стаўкi, то гэта акажацца больш затратным варыянтам.

У вынiку мы прыйдзем да таго, што чалавеку трэба будзе толькi пакiнуць сваю заяву, а ўсе неабходныя даныя з розных крынiц адшукаюць па электроннай сувязi. Аператар «выцягне» з камп’ютара патрэбны дакумент i заверыць яго пячаткай. Вось сiстэма, да якой мы iмкнёмся.

Традыцыйна вострыя пытаннi — жыллёва-камунальныя. «Камуналка» ў Мiнскiм раёне даволi вялiкая: на балансе знаходзiцца больш мiльёна квадратных метраў жылля, 187 кiламетраў цеплатрас, каля 500 км — водаправода, 400 км — каналiзацыi. Як заўважыў Мiхаiл Глiнскi, «у шэрагу выпадкаў iх тэхнiчны стан не вытрымлiвае нiякай крытыкi». Адпаведна — у жыхароў нярэдка ўзнiкаюць пэўныя праблемы, якiя камунальнiкам трэба неадкладна вырашаць. Раней крыху гублялася «хуткасць» з-за неадладжанасцi сiстэмы, а зараз працэдура спрасцiлася. У першую чаргу — для жыхароў.

У пералiк уваходзiць 14 «камунальных» працэдур. Начальнiк аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркi Мiнскага райвыканкама Таццяна Кульша сцвярджае, што прасцейшыя (калi, напрыклад, чалавек прыйшоў атрымлiваць даведку аб тым, што ён мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў) вырашаюцца ў той жа дзень. Працэдуры, па якiх няма неабходнасцi запытваць дадатковыя дадзеныя, выконваюцца на працягу 15 дзён, а калi яна ўзнiкае — на працягу месяца.

Непасрэдна на ўзроўнi райвыканкама выконваецца 26 адмiнiстрацыйных працэдур, на ўзроўнi сельсаветаў — 15.

— Работа сельскiх саветаў i раней была арганiзавана па прынцыпу «аднаго акна», — кажа старшыня Мiнскага раённага Савета дэпутатаў Галiна Харытонава. — Праўда, цяпер пералiк адмiнiстрацыйных працэдур пашырыўся. Пэўныя складаныя пытаннi вырашана спачатку адпрацаваць на базе буйных Саветаў, дзе ўзнiкалi пэўныя праблемы. Таму ў першую чаргу адпаведная сiстэма была створана ў Ждановiцкiм i Сенiцкiм сельсаветах. Яны зараз маюць электронную сувязь з райвыканкамам. Акрамя таго, тут працуюць уласныя лакальныя iнфармацыйныя сеткi. Атрымлiваецца такi сучасны сельскi Савет — у электронным варыянце. Гэта дапамагае аператыўна вырашаць шматлiкiя пытаннi. Улада для народа i дзяржава для людзей — гэтая стратэгiя зараз рэальна ўвасабляецца ў жыццё.

у склад Ждановiцкага сельсавета ўваходзяць 15 вёсак, дзе жывуць больш чым 12 тысяч чалавек. Самыя вялiкiя — Ждановiчы i Ратамка — адпаведна 5,9 i 4,2 тыс. жыхароў.

Паводле слоў старшынi Ждановiцкага сельсавета Валерыя Маскалёва, улетку колькасць «яго» насельнiцтва «аўтаматычна» павялiчваецца амаль удвая, паколькi тут размешчаны 25 аздараўленчых лагераў i баз адпачынку, 9 санаторыяў-прафiлакторыяў.

Утрыманню прысталiчных тэрыторый надаецца вялiкая ўвага, аднак пытанняў з боку тутэйшых жыхароў ад гэтага не становiцца менш. Як нi дзiўна, колькасць зваротаў павялiчваецца: калi ў мiнулым годзе за першы квартал iх было 1,5 тысячы, то сёлета паступiла ўжо звыш 1,6 тыс. Зразумела, што ў такiм выпадку ад граматнай арганiзацыi работы спецыялiстаў сельсавета шмат залежыць.

— Гэта калектыўная работа, вынiкi якой напрамую залежаць i ад таго, як будуць працаваць не толькi сельскiя саветы, а i iншыя дзяржаўныя ўстановы, уся сiстэма, — заўважае Валерый Маскалёў. — На сваiм узроўнi мы стварылi ўсе належныя ўмовы i пастаянна працуем над iх удасканаленнем, павышаем квалiфiкацыю работнiкаў. Тут як з раялем «Стэнвэй»: калi вы не ўмееце на iм iграць — то гэта проста прыгожая мэбля...

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Мiнскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны з нас у сваiм жыццi неаднойчы прайшоў праз працэдуру афармлення патрэбных афiцыйных папер
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика