21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Краснапольская талака

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МЯСЦОВЫ ЧАС

У сельскiм раёне дэпутаты аб’ядналiся са старэйшынамi

УКраснапольскiм раёне ў кожнай выбарчай акрузе створана аб’яднанне, у якое ўвайшлi дэпутаты i прадстаўнiкi органаў мясцовага самакiравання — старшынi вулiчных i дамавых камiтэтаў, старэйшыны вёсак i шматкватэрных дамоў у раённым цэнтры. Узначалiлi гэтыя аб’яднаннi дэпутаты раённага Савета.

Мэта новых аб’яднанняў — зрабiць так, каб дэпутаты раённага

Савета не засталiся «ў адной асобе», а абапiралiся ў працы з выбаршчыкамi на сваiх добраахвотных памочнiкаў — кiраўнiкоў розных камiтэтаў самакiравання i грамадскiх актывiстаў.

Практыка зносiнаў з людзьмi паказавае, што ў кожнага, нават самага невялiкага дома, ёсць свае праблемы, не гаворачы пра вулiцу ў гарадскiм пасёлку або вёску. Для таго, каб ведаць патрэбы людзей i вырашаць праблемы, у кожнага шматкватэрнага дома цi вёскi цяпер ёсць свой грамадскi гаспадар — старэйшына. Iнтарэсы прыватных дамоў у райцэнтры адстойваюць вулiчныя камiтэты.

Старшыня Краснапольскага раённага Савета Фёдар Ганчароў вельмi хоча, каб аб’яднаннi дэпутатаў i старэйшын не былi фармальныя.

— Я — чалавек вопытны, i цану саветам ведаю, — упэўнена гаворыць Фёдар Фёдаравiч. — Гэта высокая цана! Таму што сама iдэя iдзе ад жыцця, ад людзей.

Нiна Шыгабiева — старшыня камiтэта вулiцы Галяркi. Гэта вулiца невялiкая, там усяго 9 аднапавярховых дамоў, але праблем хапае. Спачатку востра стаяла пытанне газiфiкацыi — вырашылi. Аднак у вынiку работ разбурылi дарогу, i цяпер трэба дамагацца рамонту.

— Якiя б праблемы нi ўзнiкалi на нашай вулiцы, прасцей iх вырашаць разам з дэпутатам, — лiчыць Нiна Пятроўна.

Жыхары вулiцы Банкузава завуць Алену Васiленка «начальнiкам». На вулiцы — тры дзесяткi прыватных дамоў, дзе жывуць у асноўным пенсiянеры. Яны спраўна выходзяць на прыбiранне вулiцы.

Паводле просьбаў жыхароў, тут нядаўна аднавiлi ўсе лiхтары, а цяпер людзi просяць вырашыць пытанне з кiнутымi дамамi, якiя зусiм не ўпрыгожваюць вулiцу. Такое пажаданне яны выказалi i свайму дэпутату.

-Я люблю спакойна размаўляць з людзьмi, — тлумачыць

сваю «методу» працы Фёдар Ганчароў. — На сходзе звычайна некалькi чалавек крычаць ды патрабуюць, а калi нетаропка прайсцiся, завiтаць у хаты ды пагутарыць з людзьмi, — вось тады сапраўды даведаешся пра ўсе праблемы.

Начальнiк Краснапольскага вузла сувязi Анатоль Кавалёў — таксама дэпутат райсавета. У яго акрузе — дзве пяцiпавярхоўкi. Гэта сучасны мiкрараён у гарадскiм пасёлку, дзе пануе ўсё ж такi вясковы лад жыцця. Але ў Кавалёва i яго памочнiкаў — праблемы гарадскога кшталту: усталяванне цеплалiчыльнiкаў, кодавых замкоў, дамафонаў i металiчных дзвярэй.

— Я ўжо трэцяе склiканне дэпутат, — гаворыць Анатоль Канстанцiнавiч. — Часам дастаткова патэлефанаваць нейкаму кiраўнiку, каб той вырашыў праблему. Але часам даводзiцца ўзгадваць тых, хто не хоча дапамагчы, з трыбуны раённага Савета.

На кожнай сесii Краснапольскага райсавета робiць справаздачу аб сваёй дзейнасцi адзiн з дэпутатаў — такая тут традыцыя. Дэпутат можа паставiць на парадак дня значныя праблемы сваёй акругi, а таксама пакрытыкаваць тых, хто не прыкладае намаганняў для іх вырашэння. У прысутнасцi кiраўнiцтва раёна такiя начальнiкi трымаюць адказ за бяздзеянне i бюракратызм.

Старшныя дамавога камiтэта Людмiла Бяляцкая «верхаводзiць» у адной з пяцiпавярховак.

— Вось вы ў вялiкiх гарадах нават сваiх суседзяў не ведаеце, а мы тут ведаем кожнага: чым дыхае, што выпiвае i гэтак далей, — тлумачыць сутнасць сваёй працы Людмiла Яўгенаўна.

Ёй даводзiцца працаваць з адзiнокiмi i нямоглымi людзьмi — увогуле з тымi, хто мае патрэбу ў дапамозе i парадзе.

— Адна з нашых сем’яў не мае сродкаў плацiць за кватэру, — расказвае Людмiла Бяляцкая. — Там мацi-адзiночка хворая, малодшая дачка яшчэ школьнiца, а старэйшая не можа знайсцi працу. Дык мы настойлiва параiлi ёй звярнуцца па дапамогу да старшынi райвыканкама. Пераканалi дзяўчыну, што яна сама павiнна прабiваць сабе дарогу ў жыццi.

Аляксандр Фраленка — старшыня камiтэта вулiцы Садовай. Яна вялікая, там паўсотнi дамоў, i самая вострая праблема — парадак i чысцiня. Даводзiцца пераконваць, што людзi не могуць жыць у брудзе.

Розных клопатаў у Фраленкi хапае: то камунгас падчас рамонту калонкi затапiў пенсiянерку, то камерсанты разгрузiлi фуру i пакiнулi смецце.

— У мяне на вулiцы актыўныя пенсiянеркi жывуць, яны спакойна спаць не дадуць! — усмiхаецца Аляксандр Сяргеевiч.

Валянцiна Беласава больш за 20 гадоў жыве на вулiцы Сацыялiстычнай, якая ўваходзiць у аднайменную выбарчую акругу. Жанчына добра ведае тут усiх — жыхары вулiцы нездарма абралi яе старшынёй свайго грамадскага камiтэта.

— Я з ранiцы iду на працу ў адзiн бок вулiцы, а ўвечары вяртаюся праз iншы, каб усiх людзей пабачыць, — расказвае Валянцiна Паўлаўна. — У мяне хапае энергii, гэта праца для мяне няцяжкая.

Сацыялiзм, смяецца старшыня вулiчнага камiтэта, на Сацыялiстычнай даўно пабудавалi, засталiся толькi «дробязi» — накшталт новага асфальтавага пакрыцця.

Хоць не ўсе праблемы ўдаецца вырашыць, шчыра прызнаюцца

дэпутаты. Краснапольскi раён — не вельмi багаты, пацярпелы ад чарнобыльскай катастрофы, i сродкаў на ўсё, на жаль, не хапае.

У такiх выпадках, расказвае Фёдар Ганчароў, даводзiцца пераходзiць да другой задачы аб’яднання — арганiзаваць людзей для самастойнага вырашэння мясцовых праблем. Тут дамагае так званае самаабкладанне, мясцовы збор. Ён невялiкi i бюджэт не абцяжарвае (0,1—0,3 базавай велiчынi з падворка), але дае магчымасць, напрыклад, адрамантаваць той жа калодзеж.

Менавiта так, талакой, i вырашаецца большасць надзённых пытанняў: кiруе дэпутат райсавета, яму дапамагаюць старшынi вулiчных камiтэтаў i старэйшыны, i ўбаку не застаюцца самi людзi, дзеля якiх, у рэшце рэшт, усё i робiцца.

Iлона IВАНОВА,

Краснапольскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сельскiм раёне дэпутаты аб’ядналiся са старэйшынамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика