21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Я магу. Я павiнна...»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАДТРЫМКА I АПОРА

У Нiны Ермашэвiч зараз такiя ж клопаты, як i ва ўсiх вяскоўцаў: пасадзiць бульбу, агарод. Толькi даецца гэта ёй нашмат цяжэй, чым iншым. Да сваёй хваробы Нiна Сцяпанаўна была адной з найруплiвых гаспадыняў, з лепшых працаўнiкоў у бальнiцы, але немач калi не ўсё, дык многае ў жыццi перакрэслiла.

У Сялецкай школе Бярозаўскага раёна старэйшыя настаўнiкi Нiну ўспамiнаюць як адну з самых старанных вучанiц. Пасля атрымання атэстата паступiла ў Баранавiцкае медвучылiшча, паспяхова яго скончыла. Накiраванне атрымала ў Мiнск, у дзiцячы туберкулёзны санаторый. У сталiцы неўзабаве выйшла замуж, нарадзiлася двое дзетак. Толькi муж быў неахвочы да працы, нi на адной рабоце больш за месяц не затрымлiваўся. А потым з такiм паслужным спiсам i браць на працу перасталi. Жыццё ж любiў прыгожае. Словам, апоры ў сям’i нiякай. А калi здароўе падводзiць пачало, зразумела, што ў вялiкiм горадзе яна, па сутнасцi, адна дзяцей не паднiме.

Што зрабiла б на яе месцы амерыканская цi еўрапейская жанчына? Напэўна, адсудзiла б у мужа ўсю маёмасць, каб застаўся ён «гол как сокол» у сваiм вечным «рамантычным» пошуку. А як павяла сябе наша гераiня? Яна сабрала чамадан i хворая, з двума дзецьмi на руках прыехала ў вёску да бацькоў, каб пачынаць усё з нуля. Калi ў яе пыталiся, чаму так зрабiла, Нiна разводзiла рукамi: «Якое ж права я маю прэтэндаваць на кватэру, якую зарабiў не ён, былы муж, а атрымала яго мацi?». Юрыдычнае права яна, несумненна, мела i ведала пра гэта, але гэта жанчына прывыкла мыслiць катэгорыямi маральнымi. Iмi ж былi прадыктаваны i яе ўчынкi. Хоць зрабi яна так, каб дзецям, сённяшнiм выпускнiкам школы, даць хоць мiнiмальныя стартавыя матэрыяльныя магчымасцi, нiхто б яе не асудзiў.

Пакуль магла працаваць i атрымлiваць зарплату, было яшчэ сяк-так. Уладкавалася медсястрой у мясцовую сельскую бальнiцу, дома па гаспадарцы паспявала. I галоўнае, бацькi былi маладзейшыя, карову, iншую жыўнасць маглi дагледзець. А гэта большая частка дабрабыту небагатай вясковай сям’i. Далей стала цяжэй. Хвароба пачала прагрэсiраваць, каварны полiартрыт лiтаральна скаваў рукi i ногi. Нiна Сцяпанаўна атрымала другую групу iнвалiднасцi. Зараз ёй лепей хадзiць, абапiраючыся, напрыклад, на веласiпед. I, вядома, для гаспадаркi бацькоў яна ўжо невялiкi памочнiк. Цяжэй стала, калi самi Сцяпан Сцяпанавiч i Вера Яфiмаўна пачалi слабець i ўправiцца з каровай, з соткамi самастойна iм ужо стала не пад сiлу. Але i збыць гаспадарку не выходзiць, бо пракармiць, апрануць сям’ю на яе пенсiю па iнвалiднасцi i невялiкую дапамогу на дзяцей немагчыма. I асноўнай рабочай сiлай у сям’i Ермашэвiчаў сталi дзецi Нiны — Iра i Андрэй. Дзяўчына зараз заканчвае адзiнаццаты клас, хлопец вучыцца ў дзесятым.

Усё лета дзецi шчыруюць на агародзе, адпасвiць кароў, дагледзець свiней таксама стала iх абавязкам. У той час, як iх гарадскiя равеснiкi пачынаюць гойсаць па дыскатэках i бавiць час у начных клубах, старшакласнiкi з Сяльца самастойна ўпраўляюцца з сялянскай гаспадаркай. Шкадуе iх мацi, занадта маладыя для цяжкай вясковай працы, але ж нiкуды не дзенешся. Наогул Нiна — прыхiльнiца строгага выхавання, а ўжо дзед з бабуляй iх так любяць, гатовы сцяной стаяць, нават калi мацi i заслужана пакарае. Бо i сапраўды, такiх унукаў яшчэ пашукаць трэба. Днямi Iрына раскiдала гной на полi пад бульбу. I так ужо шчыравала, што на наступны дзень рук падняць не змагла. Бабуля ледзь не плача, шкадуе дзяўчынку. Мацi, вядома, таксама шкадуе, але ўшчувае, бо колькi разоў вучыла, што трэба працаваць так, каб i на наступны дзень быць «у форме». А маладым жа хочацца хутка i ўсё адразу.

Мы гутарым з Нiнай Сцяпанаўнай у школе. Яна прыйшла сюды прад канцом заняткаў, каб паспець на школьны аўтобус, якi iдзе ў Зубачы. У гэтай невялiкай вёсачцы i жывуць Ермашэвiчы-старэйшыя. А ў Нiны i яе дзяцей у Сяльцы ёсць аднапакаёвая сацыяльная кватэра, якую райвыканкам па хадайнiцтву сельсавета выдзелiў ёй як iнвалiду i мацi-адзiночцы.

Старшыня Сялецкага сельскага Савета Марыя Шкабара гаворыць, што ў гэтай мацi-адзiночкi могуць павучыцца многiя здаровыя працаздольныя бацькi. Як бы яна сябе не пачувала, якiя б праблемы не адольвалi, дзецi ў яе заўсёды акуратныя, дагледжаныя, выхаваныя. Iрына — адна з лепшых вучанiц у класе. Марыя Iванаўна сама раней была настаўнiцай i ў свой час вучыла Нiну. I цяпер жанчына да старшынi сельскага Савета прыходзiць як да настаўнiцы i першай дарадчыцы. А былы педагог нават стрымлiвае выхаваўчую настойлiвасць сваёй былой вучанiцы. У Нiны Сцяпанаўны, па ўсiм вiдаць, засталася вялiкая настальгiя па працы, якую яна вельмi любiла, i таму рашыла, што медыцына — найлепшы жыццёвы шлях для дачкi. А Iрына мае яўныя гуманiтарныя схiльнасцi i не хоча паступаць у медыцынскую ўстанову. «Не прымушай! — строга гаворыць Марыя Iванаўна, — у гэтым выпадку прымушаць нельга». I зараз Iрына рыхтуецца паступаць на адзiн з гуманiтарных факультэтаў.

Вядома, у сям’i лiшнiх грошай няма, але ж дзяўчыне выпускнога класа хочацца прыгожа апрануцца, каб не адставаць ад равеснiкаў. Марыя Iванаўна, таксама мацi, раiць Нiне Сцяпанаўне не заўсёды адмаўляць дачцэ ў абноўцы: «Ты лепш зэканом на чым iншым, пастарайся знайсцi таннейшае, але купi тую блузку цi спаднiчку. Яна ж дзяўчынка, ёй хочацца, каб была так, як у iншых».

Сын у Нiны таксама расце працавiтым. Хацеў пайсцi ў вучылiшча пасля дзевяцi класаў, каб набыць спецыяльнасць, але мацi не дазволiла. Яна вырашыла, што лепш, калi хлопец пабудзе яшчэ два гады дома. Для зусiм маладога чалавека ў горадзе зараз столькi спакус, сумнiўных кампанiй, што спакайней, калi дзiця на вачах. Хлопец вырас без бацькi, можа таму ён так прывязаны да дзеда. У нейкай меры, вядома, Сцяпан Сцяпанавiч замянiў хлопчыку бацьку. У сям’i цяпер не без смеху ўспамiнаюць, як малы Андрэйка на пытанне: хто твая мама? чамусьцi адказваў: «Дзед». Дзед навучыў унука азам вясковай працы, асноўным мужчынскiм навыкам, каб самастойна мог прыбiць цвiк цi адрамантаваць няхiтрую прыладу.

Дзiўна, але за ўвесь час нашай гутаркi Нiна Сцяпанаўна нi на што не паскардзiлася. Мiмаходзь закранула адну непрыемную старонку свайго жыцця, звязаную з былым мужам. Ён зараз невядома дзе, афiцыйна — у вышуку. А паколькi месцазнаходжанне бацькi невядома, то складана было аформiць дапамогу на дзяцей. Зразумела, што нiякай дапамогi ад яго ў форме алiментаў яна не атрымлiвае. Бацькi ўжо дастаткова старыя, дзецi яшчэ не дарослыя. I хворай 43-гадовай жанчыне даводзiцца вельмi вялiкую нагрузку браць на сябе. У iншай, вiдаць, i рукi, як кажуць, апусцiлiся б. А яна ўсмiхаецца, нi на што не наракае. Больш таго, сваё жыццё нейкiм асаблiвым, заслугоўваючым увагi Нiна не лiчыць. Колькi спатрэбiлася, каб угаварыць яе пагутарыць... Па перакананню Нiны Сцяпанаўны, пiсаць трэба пра перадавiкоў вытворчасцi, а яна — звычайная вясковая жанчына, якая нават не працуе. А што дзяцей гадуе, дык гэта ж яе дзецi.

Святлана ЯСКЕВIЧ,

Бярозаўскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нiны Ермашэвiч зараз такiя ж клопаты, як i ва ўсiх вяскоўцаў: пасадзiць бульбу, агарод. Толькi даецца гэта ёй нашмат цяжэй, чым iншым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика