21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не менш за трое

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

СЯМ’Я

Цiкава, чым кiруюцца людзi, якiя рашаюцца нарадзiць дзiця? Пытанне складанае i простае адначасова. Складанае, таму што iснуе безлiч чалавечых лёсаў i сiтуацый. Простае, бо ва ўсiх будзе нешта агульнае, i гэта агульнае будзе — любоў. Яе прысутнасць у кожным адказе, у кожным лёсе i сiтуацыi... I гэта датычыцца не толькi першага дзiцяцi. Пасля першага дадаецца вопыт, i вопыт жа перашкаджае. Бо ўжо ведаеш, як цяжка...

Але ёсць такiя, якiя нараджаюць, нягледзячы на гэта «цяжка» альбо насуперак яму. Другое i трэцяе дзiця, i нават чацвёртае i пятае... Напэўна, любоў у гэтых сем’ях пераважвае ўсё астатняе. А магчыма ў iх проста больш цярпення i самаахвярнасцi.

Ва ўсякім разе, нi за што не паверу, што нехта тут можа кiравацца льготамi.

Аднак прыняўшы рашэнне, зрабiўшы выбар, людзi льготамi рана цi позна цiкавяцца. Прычым гэта не той выпадак, калi льготы сведчаць пра нiзкi сацыяльны статус. Хутчэй наадварот. Яны заклiканы i часам сапраўды дапамагаюць таму, каб статус шматдзетнай сям’i стаў вышэй статусу сям’i маладзетнай (слова «звычайнай» тут будзе некарэктнае).

Бадай што самае адчувальнае — магчымасць для шматдзетных сем’яў пабудаваць жыллё. Сёння сем’ям, якiя маюць траiх дзяцей, дзяржава пагашае 30 працэнтаў крэдыту, у каго чацвёра — 50 працэнтаў, у каго пяць i больш — крэдыт пагашаецца цалкам. Такая сям’я аплачвае толькi тры працэнты гадавых на працягу 40 гадоў. Iншымi словамi, апошнiм часам шматдзетная сям’я, у якой працуе адзiн толькi бацька, можа пабудаваць жыллё хутчэй i лягчэй, чым якая iншая з аналагичным даходам.

На пачатак мiнулага года ў сталiцы Беларусi пражывала 1700 шматдзетных сем’яў, якiя не мелi годных умоў жылля. Сёння 80 працэнтаў з iх ужо будуюцца. Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па сацыяльных пытаннях Таццяна Краўчанка, сама мацi пяцярых дзяцей i старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў», лiчыць, што праз два-тры гады ўсе шматдзетныя сталiчныя сем’i будуць забяспечаны жыллём.

— З першага красавiка ўступiў у сiлу Указ прэзiдэнта ад 29 лiстапада 2005 года № 565 «Аб прадастаўленнi сацыяльнага жылля шматдзетным сем’ям i мацi, узнагароджаным Ордэнам Мацi i Медалём Мацярынства», — сказала Таццяна Аляксандраўна. — Размова iдзе пра тых, чый сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’i не перавышае зацверджанага бюджэту пражытачнага мiнiмуму. Але трэба памятаць, што сацыяльнае жыллё нельга нi падарыць, нi пакiнуць у спадчыну, нi прадаць, нi прыватызаваць, нi перадаць ва ўласнасць. Таму, калi ёсць у сям’i магчымасць кватэру пабудаваць, то лепей узяць крэдыт i атрымаць жыллё, якiм сям’я зможа распараджацца, як пажадае.

Але жыллём (на яго трэба яшчэ зарабiць!) не вычэрпваюцца ўсе цяжкасцi, з якiмi сутыкаецца вялiкая сям’я. Штодзённае жыццё: ежа, абутак, вопратка, камунальныя паслугi, лекi, школа, садок — вось чым у першую чаргу заклапочаны ўсе бацькi. I бацькi шматдзетныя тут ужо не маюць амаль нiякiх пераваг перад iншымi. Яны гэтак жа атрымлiваюць дапамогу на дзiця да трох гадоў: 50 цi 100 тысяч у залежнасцi ад таго, наведвае малое садок цi не. У гэтым узросце ўсе дзецi ў нашай краiне атрымлiваюць лекi бясплатна. Адрозненне шматдзетных сем’яў у наступным: напалову аплачваюць харчаванне ў садках (прыкладна 13 тысяч рублёў замест 26 тысяч), гэтак жа напалову — кошт падручнiкаў у школе.

Наступная льгота датычыцца не столькi шматдзетнай сям’i, колькi малазабяспечанай. Але, на жаль, нярэдка першае выклiкае другое. Калi сям’я мае права на 100-працэнтную дапамогу на дзiця, якому больш чым тры гады (гэта залежыць ад даходаў), то падручнiкi яна не аплачвае, як i харчаванне ў школе. I калi за падручнiкi на самай справе грошы патрэбны невялiкiя i толькi раз у год, то школьныя абеды i сняданкi — радок у бюджэце сям’i важкi: гэта дазваляе зэканомiць каля 200 долараў на кожнае дзiця за ўвесь навучальны год. Калi сям’я мае права на 50-працэнтную дапамогу на дзiця, якому больш чым тры гады, то школьнiк напалову харчуецца бясплатна: або сняданкi, або абеды. Некаторыя мясцовыя адмiнiстрацыi iдуць на аплату школьных абедаў для ўсiх шматдзетных сем’яў, незалежна ад даходаў. I гэта сапраўды палягчае жыццё.

Падобная сiтуацыя i з камунальнымi паслугамi. Малазабяспечаным сем’ям даецца права на безнаяўную жыллёвую субсiдыю. Кожны рэгiён, зыходзячы з магчымасцяў, дадаткова падтрымлiвае шматдзетныя сем’i. Мiнск, напрыклад, калi сям’я з чатырма дзецьмi мае даход не вышэй мiнiмальнага спажывецкага бюджэту, пагашае чвэрць яе выдаткаў на камунальныя паслугi, калi пяць дзяцей i больш — палову. У Гродне сем’i з пяццю i больш дзецьмi цалкам вызваляюцца ад платы за камунальныя паслугi. У сталiцы яшчэ жанчыны, узнагароджаныя Ордэнам Мацi, бясплатна карыстаюцца грамадскiм транспартам. А на пачатку навучальнага года ўсе шматдзетныя сталiчныя сем’i атрымлiваюць невялiкую (але такую своечасовую!) дапамогу для набыцця школьнай формы.

Дарэчы, з гэтага года разам з Ордэнам Мацi выплачваюцца грошы — каля 800 тысяч рублёў (пяць бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму).

Са студзеня 2005 года пры нараджэннi блiзнят бацькi на кожнага атрымлiваюць па два бюджэты пражытачнага мiнiмуму (па 325 тысяч — сёння). Пры нараджэннi трэцяга i наступнага дзiцяцi — тры бюджэты (487 500).

Згодна з новымi правiламi паступлення ў ВНУ, пры роўнай колькасцi балаў перавага пры залiчэннi аддаецца дзецям са шматдзетных сем’яў.

Такая дапамога дзяржавы была не заўсёды. На пачатку 90-х шматдзетныя сем’i аказалiся не проста сам-насам са сваiмi праблемамi, многiя былi пастаўлены ва ўмовы выжывання на фоне спачувальна-пагардлiвых адносiнаў грамадства. Каб дапамагчы адзiн аднаму, пераадолець агульнапрынятае меркаванне, што шматдзетная сям’я — гэта сям’я безадказная, спажывецкая i няшчасная, у 1992 годзе было створана грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў». Сёння яна аб’ядноўвае 600 сем’яў. Штогод Асацыяцыя адпраўляе дзяцей на аздараўленне, ладзiць вечарыны, спартыўныя фестывалi i конкурсы — святы, на якiх можна ўбачыць усю прыгажосць вялiкай i дружнай сям’i, дзе кожны адзiн аднаго адчувае, любiць, адзiн за аднаго перажывае i радуецца.

Вялiкая добрая сям’я — гэта не пералiк iльгот. Гэта — няпростае жыццё. Але ж i радасць. Страх памылак. Але i вера ў тое, што разам памылкi выправiць лягчэй. Любоў. I падзяка Богу. Бясконцая...

Шматдзетнай з’яўляецца сям’я, у якой на ўтрыманнi i выхаваннi знаходзiцца трое i больш дзяцей. Гэта значыць, што пры дасягненнi старэйшымi 18 гадоў шматдзетная сям’я свой статус губляе. Таму колькасць такiх сем’яў увесь час мяняецца. Зараз у Беларусi каля 98 тысяч шматдзетных сем’яў. На жаль, колькасць iх змяншаецца. Два гады таму ў Мiнску такiх сем’яў было 5 з паловай тысяч. Зараз — каля трох тысяч. Затое павялiчваецца колькасць маладых бацькоў, якiя да 30 гадоў здолелi нарадзiць трох, чатырох дзетак.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цiкава, чым кiруюцца людзi, якiя рашаюцца нарадзiць дзiця? Пытанне складанае i простае адначасова. Складанае, таму што iснуе безлiч чалавечых лёсаў i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика