21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не толькi проза жыцця

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

У тандэме з мясцовай уладай спажывецкая кааперарацыя задавальняе патрэбы вясковага насельнiцтва

Да старшынi Азярыцка-Слабадскога сельскага Савета дэпутатаў Вячаслава Кулiнковiча старшыня Смалявiцкага райспажыўсаюза Валянцiн Макар завiтаў па канкрэтнай справе. Тут ён бывае часта. У вёсцы Слабада даволi няблага iдзе сумесная работа па ўкараненню новых падыходаў у дзейнасцi кааператараў. Разам з мясцовай уладай ужо нямала зроблена. Сёння па ўмовах жыцця Слабада ўшчыльную наблiзiлася да горада. Ёсць кафэ з банкетнай залай, спартыўныя памяшканнi, праводзяцца дыскатэкi i г.д.

Зараз жа старшыню райспажыўсаюза турбавала праблема, якая ўзнiкла пасля звальнення прадаўшчыцы тутэйшага кааператыўнага магазiна. У вынiку краму прыйшлося часова зачынiць, бо адразу не ўдалося запоўнiць вакансiю. Здавалася, дробнае пытанне, а людзi праз дзень-другi пачалi патрабаваць ад сельсавета хутчэй адкрыць краму, бо вельмi нязручна без яе. Вось i меркавалi абодва старшынi, дзе знайсцi чалавека. Верагодныя кандыдатуры прапаноўваў Вячаслаў Кулiнковiч. Валянцiн Макар цiкавiўся iх дзелавымi якасцямi, цi далёка жывуць ад Слабады i г.д.

Але як нi круцi, галоўная праблема, якая апошнiм часам акрэслiлася ў кааператыўным гандлi раёна — невысокая зарплата работнiкаў прылаўка. Усё менш маладых дзяўчат хочуць быць прадаўцамi сельскiх магазiнаў i часта перавагу аддаюць на карысць iншых спецыяльнасцяў, якiя аплачваюцца лепш. Валянцiн Макар расказвае, што ў аддаленых вёсках нярэдка маецца ў наяўнасцi больш-менш падыходзячае памяшканне, якое можна прыстасаваць пад стацыянарную краму, але там няма каму працаваць.

Вядома, у вялiкiх вёсках, дзе звычайна ёсць сучасныя магазiны з дастатковай гандлёвай плошчай, складскiмi памяшканнямi, халадзiльным абсталяваннем, значна прасцей весцi гандаль. Там i тавараабарот у асноўным стабiльны.

Але на тэрыторыi раёна раскiдана шмат маленькiх вёсачак па 20—30 двароў, дзе жыве па 40—50 чалавек. У асноўным гэта людзi сталага ўзросту, сярод якiх нямала са слабым здароўем, а то i ўвогуле нямоглых, iх кааператары таксама павiнны абслугоўваць. Хоць там вялiкi прыбытак не атрымаеш. Тым не менш менавiта гэтым населеным пунктам з боку кiраўнiцтва райспажыўсаюза надаецца асаблiвая ўвага. Туды наладжаны рэгулярны рух аўталавак з райцэнтра. У кожную з такiх вёсак, дзе няма магазiна, (а iх каля 60), крамы на колах наведваюцца прыкладна двойчы на тыдзень. Звычайна людзi ведаюць расклад i ўжо загадзя чакаюць сваю машыну. Яе вадзiцель прывозiць не толькi звыклы набор прадуктаў харчавання i няхiтрых рэчаў, але i тавары пад заказ. Гэта могуць быць фарбы, рубероiд, цэмент, iншыя будаўнiчыя матэрыялы, якiя са Смалявiч цi блiжэйшага магазiна на аўтобусе не заўсёды прывязеш. А вось аўталаўка даставiць заказ у дамоўлены тэрмiн.

Нарыхтоўка лiшкаў сельгаспрадукцыi з уласных гаспадарак па-ранейшаму застаецца важным напрамкам дзейнасцi спажывецкай кааперацыi. Хоць агульная колькасць сельскага насельнiцтва няў-хiльна старэе i змяншаецца, вёска па-ранейшаму ўносiць свой уклад у нарыхтоўку харчовых запасаў краiны. Таму мясцовыя кааператары iмкнуцца закупiць гэтыя лiшкi i своечасова разлiчыцца з людзьмi. Апошняе адсочваецца вясковымi жыхарамi. I калi разлiк з iмi вядзецца без пратэрмiновак, то i яны ахвотней адгукаюцца на прапановы здаць лiшкi.

Валянцiн Макар — чалавек адносна новы ў галiне спажывецкай кааперацыi, але з яе праблематыкай знаёмы не па чутках. Ён даўно жыве i працуе ў раёне. Доўгi час быў дырэктарам механічнага завода, потым, да пераходу на пасаду кiраўнiка Смалявiцкага райспажыўсаюза, у якасцi намеснiка старшынi райвыканкама некалькi гадоў вёў прамысловасць. Цяпер разам з калектывам райспажыўсаюза iмкнецца прыстасаваць дзейнасць кааператараў да новых умоў.

З пераходам на рынкавыя адносiны спажывецкая кааперацыя трапiла ў адмысловую сiтуацыю. Раней ва ўмовах недахопу асобных прадуктаў харчавання i модных тавараў шырокага ўжытку, якiя карысталiся павышаным попытам, кааператары мелi магчымасць праз сваю сiстэму забяспечваць вяскоўцаў гэтым дэфiцытам. I тым самым заахвочваць людзей здаваць лiшкi сельгаспрадукцыi з уласных гаспадарак: мяса, яйкi, часам малако, агароднiну, садавiну, грыбы, iншыя, як гаворыцца, дары лесу. Ды i сур’ёзных праблем з выкананнем плана ў гандлі, у тым лiку i кааператыўнага, тады не iснавала. Сёння ўсё iнакш. На першы план выйшла ўменне хутчэй прадаць тавар i грошы зноў пусцiць у абарот, знайсцi такiя формы супрацоўнiцтва з сельсаветамi i мясцовым насельнiцтвам, якiя былi б выгадныя абодвум бакам.

Новым i перспектыўным напрамкам сумеснай работы з мясцовымi органамi ўлады старшыня райспажыўсаюза лiчыць адкрыццё так званых цэнтраў па падтрымцы кааператыўных участкаў. У сельскага насельнiцтва пастаянна i незалежна ад сезона ўзнiкае патрэба ў рознага роду паслугах. Агульнавядома, што так званыя «жыцёвыя дробязi» могуць моцна сапсаваць настрой. Скажам, далёка не на кожны прысядзiбны ўчастак (асаблiва калi дому не адзiн дзесятак гадоў) ёсць магчымасць свабодна заехаць трактарысту мясцовай гаспадаркi i ўзараць некалькi сотак пад бульбу, грады. Перашкаджаюць часта садовыя дрэвы i кусты, зараснiкi малiны каля плоту, гаспадарчыя пабудовы i г. д. А апрацоўваць зямлю рыдлёўкай сталым людзям даволi цяжка.

Таму ў райспажыўсаюзе разам з сельсаветамi вырашылi ў парадку эксперымента вярнуцца да праверанага дзедаўскага спосабу — араць з дапамогай каня. Выкарыстанне цяглавай сiлы было з энтузiязмам успрынята ў тых невялiкiх i аддаленых ад цэнтральных сядзiб гаспадарак вёсках, дзе цяпер аказваецца такая паслуга. Ну як тут не прыгадаць выраз, што новае — гэта добра забытае старое. Акрамя гэтага, эканомяцца гаруча-змазачныя матэрыялы, працоўны час механiзатараў.

У задачу цэнтраў таксама ўваходзiць забеспячэнне вясковых жыхароў за ўмераную плату насенным матэрыялам i саджанцамi. Спецыялiсты парэкамендуюць, якiя гатункi раслiн цi дрэў будуць лепш расцi на тых цi iншых участках зямлi, у якiх дозах тут варта ўжываць угнаеннi.

У Цэнтры, якi знаходзiцца ў той жа Слабадзе (адным з трох узводзiмых у раёне аграгарадкоў), увогуле аказваецца даволi шырокi па мясцовых мерках пералiк паслуг. Напрыклад, зварачныя работы, рамонт i афарбоўка агароджаў на могiлках. Ёсць нават свая мiнi-пральня, якая значна аблягчае быт жыхароў, у якiх няма дома пральнай машыны.

Але не толькi «шэрая проза жыцця» павiнна турбаваць сучасную спажывецкую кааперацыю, гаворыць Валянцiн Iванавiч. Надышоў час актыўней далучацца да работы па арганiзацыi культурнага i нават спартыўнага адпачынку вяскоўцаў, асаблiва моладзi. Скажам, адкрываць у месцах кампактнага пражывання кафэ, дзе можна было б вяселле згуляць, адзначыць нейкую ўрачыстасць, юбiлей, дзень нараджэння. А на выхадныя пад наглядам дарослых ладзiць дыскатэкi. У аграгарадку Барсукi, акрамя гэтага, мяркуецца адкрыццё маленькай утульнай гасцiнiцы з невялiкiм барам для пастаяльцаў.

Смалявiцкi раён цяжка нават пры ўсiм жаданнi назваць глыбiнкай. У пэўнай ступенi ён з’яўляецца працягам мiнскай прыгараднай зоны. На тэрыторыi раёна знаходзiцца прыкладна 40 тысяч дачных участкаў. З вясны да восенi тут пражывае больш за сто тысяч чалавек. Не ўсё ж патрэбнае iм цягнуць з горада. Смалявiцкiя кааператары па меры магчымасцi iмкнуцца забяспечыць першачарговыя патрэбы дачнiкаў у прадуктах харчавання i элементарных таварах i тым самым зарабiць за сезон. Аднак рабiць гэта ў поўнай меры перашкаджае «кадравы дэфiцыт» на прадаўцоў. Тым не менш райспажыўсаюз мяркуе больш актыўна асвойваць гэты вельмi перспектыўны напрамак кааператыўнага гандлю.

Увогуле чуткi аб «заўчаснай смерцi» спажывецкай кааперацыi моцна перабольшаныя, падсумаваў нашу гутарку Валянцiн Макар. Яна, на яго погляд, сёння праходзiць няпросты, часам пакутлiвы перыяд адаптацыi да рынкавых умоў. Падобную думку выказаў i старшыня сельскага Савета. Ён лiчыць, што на даным этапе развiцця кааперацыi праяўляюцца як мiнусы, так i плюсы. Да бяспрэчных плюсаў Вячаслаў Кулiнковiч адносiць пастаянны прамы кантакт з мясцовай уладай i клопат аб вясковых людзях. А каб апошнi быў яшчэ большым, кааператараў трэба ўсяляк падтрымлiваць, пазбаўляць iх дробязнай апекi, даваць больш магчымасцi для манеўра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тандэме з мясцовай уладай спажывецкая кааперарацыя задавальняе патрэбы вясковага насельнiцтва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика