Беларусы ў васьмёрцы мацнейшых!
Iрына ПРЫМАК
Хакей. Чэмпiянат свету Пасля нiчыйнага зыходу ў сустрэчы расiян i шведаў (3:3) у заключным матчы другога квалiфiкацыйнага этапу супраць швейцарцаў нашу нацыянальную зборную задавальняла нават нiчыя. Аднак падначаленыя Глена Хэнлана згулялi па-максiмуму i не прадаставiлi сапернiкам нiякiх шанцаў: выйгралi з лiкам 2:1.У нашых на 9-й хвiлiне вызначыўся Андрэй Скабелка. У другой трэцi на 30-й хвiлiне дакладным аказаўся кідок Сяргея Задзялёнава. Такiм чынам, у групе F на першым месцы расiяне (9 ачкоў), на другiм — шведы (6), на трэцiм — беларусы (6). Вынiкi сустрэчы памiж украiнцамi i славакамi сталi вядомыя, калi нумар ужо быў падпiсаны ў друк. Сёння ў чвэрцьфінале сусветнага першынства наша дружына памераецца сiламi з фiнамi. Вызначылiся і каманды, якiя захавалi прапiску ў хакейнай элiце, — Данiя i Iталiя. Месцы ж Казахстана i Славенii на наступным першынстве свету ў Маскве зоймуць Аўстрыя i Германiя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля нiчыйнага зыходу ў сустрэчы расiян i шведаў (3:3) у заключным матчы другога квалiфiкацыйнага этапу супраць швейцарцаў нашу нацыянальную зборную
|
|