Пiце пiва, пеннае... нямецка-беларускаеКупляй сваё! Днямi кiраўнiцтва ААТ «Крынiца» правяло прэзентацыю новага нямецкага пiва «Кальтэнберг», якое ўжо займела беларускую «прапiску». На сустрэчы з журналiстамi генеральны дырэктар галоўнага айчыннага пiваварнага прадпрыемства Рыгор Пяткевiч адзначыў, што, дзякуючы дамоўленасцi з германскай кампанiяй «Кёнiг Лудвiг Iнтэрнэшнл ГмбХ&Ко» на канвееры ААТ «Крынiца» у маi 2006 года наладжаны выпуск каралеўскага баварскага пiва. Да канца года пiўзавод мяркуе выдаць 160 тыс. дал элiтнага пеннага напою «Кальтэнберг» па даволi «памяркоўных» цэнах.Уладальнiк указанай гандлёвай маркi з’яўляецца Яго Каралеўская вялiкасць прынц Люiтпольд фон Баерн, якi прысутнiчаў на прэс-канферэнцыi, з задавальненнем расказаў, што брэнд «Кальтэнберг» павiнен дапамагчы ААТ «Крынiца» дабiцца яшчэ большых поспехаў у пiўной справе. Паводле слоў высокага госця, адметнасць гэтага пiва ў тым, што пэўныя кампаненты цуд-прадукту маюць беларускае паходжанне. Цi не стане горшым звычайнае «крынiчнае» пiва на фоне замежнага? Кiраўнiк ААТ «Крынiца» Рыгор Пяткевiч адказаў з упэўненасцю, што вядучае ў краiне пiваварнае прадпрыемства вельмi даражыць сваёй рэпутацыяй, каб адступаць ад традыцыйных тэхналогiй i стандартаў у прыгатаванні пiва. Кар. «Звязды».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi кiраўнiцтва ААТ «Крынiца» правяло прэзентацыю новага нямецкага пiва «Кальтэнберг», якое ўжо займела беларускую «прапiску»
|
|