21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай ЧАРГIНЕЦ: «МПС крытыкуе вайну»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Праз усе выступленнi, якiя гучалi падчас пасяджэнняў 114-ай Асамблеi Мiжпарламенцкага саюза, праходзiла крытыка вайны. Аб гэтым заявiў учора на прэс-канферэнцыi старшыня камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Мiкалай Чаргiнец.

На 114-ай Асамблеi МПС, якая праходзiла ў Кенii, сабралiся прадстаўнiкi 116 краiн свету. Паводле слоў М. Чаргiнца, такая колькасць краiн дазваляе пазбегнуць перавагi нейкага аднаго погляду на сусветныя праблемы, што выгадна адрознiвае гэту арганiзацыю ад iншых мiжнародных структур з адным «прадузятым» поглядам. Адсутнiчаюць «заангажыраваныя адносiны» ў гэтай арганiзацыi, адзначыў старшыня камiсii па мiжнародных справах i сувязi з СНД Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Вадзiм Папоў, i да Беларусi. Паводле яго слоў, да нашай краiны там «адносiны больш аб’ектыўныя, не так як у АБСЕ». Гэта бачна i па тым, што прадстаўнiкi Беларусi ўваходзяць у кiруючыя органы МПС. Гэта лiчыцца даволi прэстыжным, бо М. Чаргiнец, напрыклад, увогуле назваў МПС «сусветным парламентам». На Асамблеi ў Кенii Беларусь унесла свае прапановы па некалькiх рэзалюцыях: аб нераспаўсюджваннi стралковай зброi, аб абароне навакольнага асяроддзя i iнш. Мела да Беларусi дачыненне i пасяджэнне аднаго з камiтэтаў — па правах парламентарыяў. На iм, у прыватнасцi, быў абмеркаваны ход расследавання справы аб знiкненнi Вiктара Ганчара.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз усе выступленнi, якiя гучалi падчас пасяджэнняў 114-ай Асамблеi Мiжпарламенцкага саюза, праходзiла крытыка вайны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика