21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стойкая вёсачка Дубовiкi...

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лiст-апавяданне

У сярэдзiне 30-х гадоў мiнулага стагоддзя на поўнач ад Барысава на берагах безназоўнай рэчачкi, якая выцякала з балот, стыхiйна ўтварылася вёсачка з сямi падворкаў. Нараклi яе Дубовiкi. Шматлiкая колькасць дубоў i дубочкаў расла ў навакольных лясах.

Бязлiтасны ход часу. Многiх падобных беларускiх вёсачак даўно ўжо няма, а Дубовiкi — iснуюць. Аўтар гэтых радкоў, якi часам жыў у вёсачцы, пачуў ад карэнных яе жыхароў нямала павучальных, а часам i проста загадкавых гiсторый.

Аказваецца, вельмi хутка пасля ўтварэння Дубовiкаў яны сталi шчаслiвым астраўком добра наладжанага вясковага жыцця. Яе навасёлы, людзi сур’ёзныя i дзелавiтыя, акрамя работ на зямлi займалiся яшчэ i рознымi рамёствамi. Яны хутка асвоiлiся з традыцыямi такiх даўно абжытых вёсак, як Падбярэззе, Цiмкi, Стралкаўцы, а таксама Вялiкiя i Малыя Трасцянцы.

У гады калектывiзацыi Дубовiкi як вёсачку неперспектыўную мясцовыя начальнiкi вырашылi знесцi, а яе жыхароў перасялiць. Была назначана i дата акцыi — 22 чэрвеня 1941 года. Перашкодзiла гэтаму ўсенародная бяда — вайна.

Сямёра мужчын з Дубовiкаў пайшлi на фронт. Усе ўдзельнiчалi ў баях радавымi салдатамi. Усе як адзiн былi ўзнагароджаны медалямi «За ўзяцце Берлiна» i здаровымi вярнулiся дамоў.

А пакуль яны ваявалi, жанчыны i дзецi вёсачкi выжывалi як маглi. Нярэдка дапамагалi партызанам. Пра гэта стала вядома фашыстам, i аднойчы яны ўварвалiся ў Дубовiкi. Абшукалi з дапамогай сабак кожны дом, але партызан не знайшлi. Тады загналi жыхароў у балота i, пагражаючы расстрэлам, запатрабавалi выдаць месца базiравання партызан. Ужо наступiў момант, калi салдаты выстраiлiся i навялi на вяскоўцаў аўтаматы, прагучала рэзкая падрыхтоўчая каманда, але ў гэты час прымчаўся на матацыкле нямецкi афiцэр, i па яго камандзе катаванне па нейкiх загадкавых прычынах было адменена.

Прычына стала зразумелай на наступную ноч, калi вёсачку, улiчваючы, што там начуюць партызаны, сталi бамбiць нямецкiя самалёты. Але бомбы, паводле слоў вiдавочцаў, разрывалiся або на агародах, або на лугах, якiя прылягалi да вёсачкi. Нi адзiн з дамоў не пацярпеў. Вёсачка зноў была выратавана.

Закончылася вайна. Вёсачка вярнулася да мiрнага жыцця. Акаляючая прырода шчодра дзялiлася сваiмi дарамi: у лесе было шмат грыбоў i ягад, вадзiлася дзiчына, у рэчцы шмат рыбы i ракаў. Але аднойчы здарылася бяда — моцная бура. Ад яе пацярпелi многiя суседнiя вёскi, з каранямi выварочвалiся з лесу адвечныя дрэвы. У Дубовiках не пацярпеў нi адзiн дом, нi адна агароджа. I жыхары вёсачкi чарговы раз дзякавалi лёсу за праяўленую да iх мiласць.

Не так даўно, напярэдаднi яблычнага Спаса, у Дубовiках з’явiўся незнаёмец — высокi стары, беднавата, але акуратна апрануты. Мясцовыя сабакi сустрэлi яго моцным брэхам. Але стары з дапамогай павольных рухаў рук у iх бок хутка супакоiў сабак. Стары прайшоўся па вёсцы, уважлiва прыглядаючыся да дамоў. Затым паблiзу аднаго з iх стаў збiраць яблыкi, якiя апалi з вонкавага боку агароджы. Чулыя жанчыны вырашылi старога падкармiць. Але калi вярнулiся з дарамi, яго ўжо не было. Аўтар гэтых радкоў таксама быў здзiўлены яго раптоўным знiкненнем. Усе яны былi ўзрушаны падобнай з’явай. Вернiкi нават пагаворвалi аб тым, што з’яўленне старога, магчыма, Божая задума. Маўляў, прыходзiў, каб пераканацца, што вёсачка жывая, а яе жыхары, як i раней, людзi добрыя i працавiтыя.

За апошнiя гады ў Дубовiках па запрашэнню аўтара гэтых радкоў, якi мае адносiны да мiжнароднага навуковага супрацоўнiцтва, пабывала нямала гасцей з Германii, Iрландыi, Вялiкабрытанii, Расii. I ўсе яны былi адзiнадушныя ў адным: прыгожая беларуская вёсачка Дубовiкi, прасторныя яе лугi, цудоўны лес, чароўнае паветра, а вада са студнi i смачная, i карысная. I яшчэ ўсе адзначалi, што там вельмi цiха.

Нядаўна жыхары Дубовiкаў, iх сябры i знаёмыя вырашылi зрабiць i ўстанавiць на ўездзе ў вёсачку памятны дубовы крыж з iмёнамi i прозвiшчамi яе першых пасяленцаў-заснавальнiкаў — у памяць аб дзiўнай жыццястойкасцi iх вёсачкi.

Аляксандр АХРЫМЕНКА, прафесар, папячыцель Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай праваслаўнай царквы ў г. Мiнску.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сярэдзiне 30-х гадоў мiнулага стагоддзя на поўнач ад Барысава на берагах безназоўнай рэчачкi, якая выцякала з балот, стыхiйна ўтварылася вёсачка з с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика