Курс — на новыя рынкі збыту
Сяргей КУРКАЧ
Купляй беларускае Менавiта таму кiраўнiцтва Барысаўскага малочнага камбiната плануе сёлета правесцi карэнную рэканструкцыю абсталявання прадпрыемства i актыўна шукае новыя рынкi збыту. Каб знайсцi новых пакупнiкоў, трэба iстотна пашыраць асартымент прадукцыi. Толькi за апошнiя 3 гады колькасць найменняў малочнай прадукцыi з барысаўскай прапiскай павялiчылася ў некалькi разоў. Якасць прадуктаў пад маркай «Здравушка» зараз ужо не саступае «Савушкiнаму прадукту», але сёння камбiнату не хапае масiраванай рэкламы цi, як кажуць, магутнай «раскруткi» свайго брэнда.Паводле слоў дырэктара ААТ «Барысаўскi малочны камбiмнат» Уладзiмiра Лапiцкага, нашы тварожныя i ёгуртавыя распрацоўкi маюць цудоўны смак i, галоўнае, у iх вытворчасцi скарыстоўваецца толькi натуральны прадукт i дабаўкi. Сёлета камбiнат збiраецца ажыццявiць iнвестыцыйны праект рэканструкцыi коштам 1 мiльён 300 тысяч еўра адразу па пяцi напрамках. Iстотную ролю ў распаўсюджваннi прадукцыi камбiната адыгрывае цэнавы фактар. Так, з пачатку сакавiка ў рэспублiцы былi павялiчаны закупачныя цэны на прымаемае ў вяскоўцаў малако, а прадукцыя камбiната каштуе, як i раней, на 10—15 працэнтаў танней, чым адпаведны асартымент славутых брэндаў. Зараз камбiнат свае ёгурты, сыркi i кефiры пад маркай «Здравушка» прадае жыхарам Гомельскай, Магiлёўскай, Вiцебскай абласцей. У лютым прадукцыю малочнай перапрацоўкi барысаўскага камбiната пачалi купляць у Смаленску, а ў сакавiку — у Бранску. Летась у Расiю завод прадаў сухога малака i масла на суму каля 2 мiльёнаў долараў. Акрамя гэтых, ужо традыцыйных прадуктаў экспарту, камбiнат плануе сёлета паставiць у Расiю не менш як 1950 тон цэльнамалочнай прадукцыi. За першыя два месяцы года завод ужо прадаў рэгiёнам Расii 20 тон сухога малака i 40 тон цэльнамалочнай прадукцыi. «Здравушка» ў рэгiёнах суседняй краiны карыстаецца павышаным попытам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта таму кiраўнiцтва Барысаўскага малочнага камбiната плануе сёлета правесцi карэнную рэканструкцыю абсталявання прадпрыемства i актыўна шукае но
|
|