21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шклоўскi старажытны каменны крыж — iдал, магiльны камень альбо памежны знак?

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У цэнтры Шклова, у двары Спаса-Прэабражэнскай царквы ўсталяваны старажытны каменны крыж. Яго паднялi з балота паблiзу вёскi Ржаўцы. Мяркуецца, што камень адзначаў сухапутны шлях «з варагаў у грэкi» i, верагодна, што ён старэй за сам горад Шклоў, якому цяпер афiцыйна амаль 500 гадоў.

Як краязнаўца знайшоў крыж

Мiхаiл Кучарэнка — шклоўскi аматар-краязнаўца. Ён цяпер пенсiянер Мiнiстэрства абароны, калiсьцi працаваў намеснiкам раённага ваенкама. Гiсторыяй захапляецца з дзяцiнства, бо вырас у асяроддзi навукоўцаў Казанi i Масквы. «Гiсторыя — гэта мой «канёк»!», — горда гаворыць ён.

У Шклове Мiхаiл апынуўся ў звязу са службай, але гаворыць, што паводле радаводу, яго продкi жылi ў гэтых мясцiнах да XVI стагоддзя.

— Краязнаўства палягае ў тым, каб навучыцца ўважлiва слухаць людзей i рабiць высновы, — тлумачыць Кучарэнка. — Старыя людзi, якiм за 90 гадоў, але яны ў цвярозым розуме, расказалi мне пра каменны крыж.

Ён стаяў на ўзвышшы над ракой Мар’янкай. Мыс падмываўся вадой, i крыж упаў. Упаў у балота, таму што Мар’янкi да гэтага часу ўжо не было. Такая гiсторыя прымусiла краязнаўцу i яго паплечнiкаў палезцi ў балота, i праз два гады перабiрання зямлi (лiк на дзесяткi тон) i ўпартых пошукаў камень быў знойдзены.

У 2002 годзе крыж з балота паднялi. Прытрымлiвалiся ўсiх належных правiлаў, бо ў той час на Шклоўшчыне вялiся архелагiчныя раскопкi i за працэсам сачылi квалiфiкаваныя спецыялiсты з Мiнска. Спачатку яго перавезлi ў раённы дом культуры, дзе месцiцца краязнаўчы музей, а потым усталявалi на царкоўным двары. Там, гавораць у Шклове, старажытны каменны крыж чакае свайго даследчыка.

Крыж, Кiеўская Русь i Галацiчаск

Сам крыж — гэта невялiкi камень бэжавага колеру, на iм праглядаюцца сiмвалы. Мiхаiл Кучарэнка доўга адмываў камень ад бруду i балотнай чарнаты. Ён кажа, каб пабачыць усе надпiсы на крыжы, трэба дачакацца косых сонечных промняў, якiя выглядаюць з-за будынка царквы.

— Тут, на мой погляд, ёсць надпiс на глаголiцы i кiрылiцы, якi абазначае «Цар», — паказвае сiмвалы краязнаўца. — I калi прыгледзецеся, то пабачыце княскiя трызубцы. Я лiчу, што гэта мытна-памежны знак Кiеўскай Русi i вызначаю крыж Х стагоддзем.

На адваротным баку каменя выбiты крыж — гэта нiбыта працяг гiсторыi. Менавiта такiя выявы крыжоў, гаворыць Кучарэнка, панавалi да 1625 года.

Увогуле ёсць розныя меркаваннi наконт крыжа. Адна з версiй — магiльны камень. Але ўсё ж большасць сыходзiцца ў меркаваннi, што гэта адмiнiстрацыйны знак.

— Для гiсторыi Шклоўшчыны гэта азначае, што тут праходзiў сухапутны шлях «з вараг у грэкi», — тлумачыць Мiхаiл. — I што тут быў памежны пункт, якi трэба вывучаць.

Увогуле Кучарэнка лiчыць, што спачатку гэты камень быў паганскiм iдалам, а пазней з яго зрабiлi крыж. А можа, ён меў дачыненне да Галацiчаска, пра якi расказвае шклоўскi краязнаўца?

— Галацiчаск — гэта легендарны горад-крэпасць аланаў цi галаў, — расказвае краязнаўца. — Яны жылi на тэрыторыi сучаснай Беларусi да XIII стагоддзя. Калi тут пачалi масава прымаць праваслаўе, аланы сышлi на Поўнач. Галацiчаск, напэўна, быў разбураны.

Мiхаiл тлумачыць, што аднойчы ў архiвах знайшоў цiкавы дакумент графа Зорыча, якi таксама мае непасрэднае дачыненне да гiсторыi Шклова. З яго Кучарэнка даведаўся, што мясцовая рака Серабранка ў XVIII стагоддзi называлася Языгай. А якраз языгамi называлi аланаў, якiя былi паганцамi, язычнiкамi...

Карацей, краязнаўца лiчыць, што Галацiчаск быў непадалёк ад Шклова, лiтаральна ў некалькiх кiламетрах, i нават гатовы прыступiць да пошукаў iх свяцiлiшча. Мае ён рацыю або не — пакажа час. Але ўжо цяпер высновы Кучарэнкi аспрэчвае краязнаўца з Бялынiцкага раёна, якi лiчыць, што Галацiчаск быў на месцы сучаснай вёскi Галоўчын.

Крыж — знак адраджэння

Супрацоўнiца раённага краязнаўчага музея Iрына Гапеева ўпэўнена, што спяшацца з высновамi не варта — навука не церпiць эмоцый, а трэба разбiрацца з гiстарычнымi фактамi.

Iрына лiчыць, што пакуль немагчыма строга вызначыць узрост крыжа. Таму ў музеi гавораць, што каштоўная знаходка адносiцца да сярэднявечча, X—XVI стагоддзя. I каб вызначыцца, цi сапраўды камень быў межавым знакам i ў якi час, патрэбны спецыяльныя даследаваннi. Шклоўцы спадзяюцца, што знаходкай зацiкавяцца навукоўцы i праз iх яны даведаюцца праўду пра крыж. Пакуль жа дакладных звестак пра старажытную знаходку проста няма.

— Нашы продкi схiлялiся перад камянямi, а крыж для беларусаў — гэта сiмвал веры, — эмацыйна тлумачыць Iрына. — Мы мiрна прынялi хрысцiянства, без вялiкiх кровапралiццяў. Магчыма, людзi нанеслi на крыж мiралюбныя сiмвалы хрысцiянскай веры, а таксама i княжацкай улады.

Музейная супрацоўнiца лiчыць, што адноўлены старажытны крыж мае значэнне i для гiсторыi Шклова, i для простых людзей.

— Я хачу сказаць, што гэты крыж — як сiмвал адраджэння нашага народа, яго знак, — гаворыць Iрына Гапеева. — Вось знайшлi яго, аднавiлi, i няхай хрысцiнская вера i ўвогуле вера ў светлую будучыню прывядзе нас да лепшага, добрага, светлага.

Помнiкi Шклоўшчыны — турыстам i гiсторыкам

I аматары-краязнаўцы, i прафесiйныя супрацоўнiкi музея Шклоўшчыны пагаджаюцца ў адным: багацей за iх раён у сэнсе гiстарычных каштоўнасцяў у Беларусi няма, i гэта павiнна стаць асновай для развiцця мясцовага турызму. Тут вялiзная колькасць помнiкаў археалогii, ёсць свая славутасць — Нiжнiнскi роў. Гэта помнiк мiжледнiковага перыяду — разлом зямной кары.

Такiх месцаў толькi некалькi ва ўсiм свеце, i таму Нiжнiнскi роў як помнiк мiжнароднага значэння знаходзiцца на ўлiку ЮНЕСКО. Знакамiтая шклоўская Лысая гара — гэта вышэйшая кропка рва. Краязнаўцы i гiсторыкi лiчаць, што там можна зрабiць выдатны музей прыроды.

Увогуле ў гiсторыi Шклоўшчыны яшчэ шмат невядомага, неспазнанага, i для спецыялiстаў тут шмат працы, у тым лiку i звязанай з каменным крыжом.

Мiж тым, Мiхаiл Кучарэнка мае намер шукаць у тым жа балоце каля Ржаўцаў аснову крыжа. Паводле яго пераканання, яна дакладна павiнна быць i трэба адшукаць яшчэ адзiн валун. Краязнаўца ўпэўнены, што гiсторыя трымаецца не толькi на ведах спецыялiстаў i разлiку даследчыкаў, але i на энтузiязме аматараў. Мiхаiлу не даюць спакою таямнiцы стагоддзяў i ён хоча рухаць гiсторыю Шклоўшчыны наперад.

Iлона IВАНОВА, Шклоўскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Шклова, у двары Спаса-Прэабражэнскай царквы ўсталяваны старажытны каменны крыж. Яго паднялi з балота паблiзу вёскi Ржаўцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика