21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кароткi сон у «Майскую ноч»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Акцыя

Летась пра акцыю «Ноч музеяў» Нацыянальнага мастацкага музея яшчэ доўга гаварылi. Зацiкаўленых было столькi, што самi арганiзатары гэтага не чакалi. Але прайшоў год. Зноў вясна, якая прынесла з сабою святкаванне чарговага Мiжнароднага дня музея 18 мая i яшчэ адну мiжнародную акцыю. Чарговую чароўную ноч — разам з мастацтвам.

Сёлета ўжо прызначана тая «Майская ноч», якая будзе поўная мастацкiх нечаканасцяў. Збор абвешчаны ўвечары 20 мая, натуральна, у суботу, каб ранiцай наступнага дня не было балюча спускацца з аблокаў мастацтва на зямлю з яе звычайнымi справамi. Каб быў час добра абдумаць тое, што было ў музеi. А думаць дакладна трэба будзе. Таму што сёлета Нацыянальны мастацкi музей Беларусi прапануе «Выставу адной ночы». Тую, якую на наступны дзень ужо не ўбачыш. Тую, якую ўвогуле не так проста будзе ўбачыць: выставу лепшых плакатаў мастакоў Цэслера i Войчанкi.

Гэта тыя мастакi, якiя добра вядомыя сваiмi крэатыўнымi праектамi, арыгiнальнымi iдэямi i iх высокамастацкiм увасабленнем не толькi ў Беларусi, але i далёка за яе межамi. Уладзiмiр Цэслер i Сяргей Войчанка працавалi ў творчым тандэме 25 гадоў, iх iмёны здавалiся непадзельнымi. Да таго моманту, калi заўчасная смерць не забрала ў iншае жыццё Сяргея Войчанку. Цяпер Уладзiмiр Цэслер працуе адзiн. Але творы, якiя яны стварылi разам, лiчацца класiкай жанра, знаходзяцца ў калекцыях многiх музеяў свету, адзiн плакат ёсць у французскiм Луўры. Пасля акцыi пад назвай «Майская ноч» творы мастакоў Цэслера i Войчанкi папоўняць калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея. Гэта будзе годная данiна памяцi Сяргею Войчанку, якi адлюстраваны на адным з плакатаў пад назвай «Вайна i мiр».

Такiм чынам, гэтай ноччу сапраўды будзе пра што паразважаць. Чакаецца, што самымi актыўнымi ўдзельнiкамi акцыi, як i летась, стануць маладыя людзi. Зрэшты, дзеля таго, каб моладзь пайшла ў музеi, усе гэтыя акцыi i былi прыдуманы ў тым жа Луўры.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась пра акцыю «Ноч музеяў» Нацыянальнага мастацкага музея яшчэ доўга гаварылi. Зацiкаўленых было столькi, што самi арганiзатары гэтага не чакалi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика