21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стаць студэнтам... любой цаной!

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Як паведамiў нашаму карэспандэнту дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў, па стану на 16 мая толькi ў Мiнску было выяўлена 147 абiтурыентаў, якiя атрымалi пропускi на цэнтралiзаванае тэсцiраванне больш чым па трох прадметах. Прычым знайшлiся хiтруны, якiя зарэгiстравалiся адразу на 8(!) дысцыплiн. Напэўна, на ўсякi выпадак. Магчыма, дзе-небудзь iм пашанцуе больш?..

— Хачу ўсiх папярэдзiць, што згодна з зацверджанымi Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы абiтурыентам ВНУ дазваляецца здаваць цэнтралiзаванае тэсцiраванне не больш чым па трох вучэбных дысцыплiнах, — падкрэслiў Мiкалай Фяськоў. — Мы, зразумела, рыхтавалiся да таго, што будуць жадаючыя гэтыя правiлы абысцi i зарэгiстравацца ў розных месцах на розныя дысцыплiны. Але яны не ўлiчылi тыя абставiны, што ўся iнфармацыя паступае з пунктаў рэгiстрацыi ў наш iнстытут, дзе электронны кантралёр без праблем вылiчвае хiтруноў.

Я параiў бы гэтым маладым людзям у блiжэйшы час вызначыцца з выбарам трох дысцыплiн, якiя яны будуць здаваць на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi i вярнуць астатнiя пропускi ў пункты рэгiстрацыi. У любым выпадку «чорныя спiсы» з iх прозвiшчамi будуць даведзены да ўсiх месцаў правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання. Таму больш за тры дысцыпліны iм здаць на ЦТ не ўдасца. I нават калi каму-небудзь з iх пашчасцiць «прасачыцца» на тэст-экзамен, чацвёрты цi пяты сертыфiкат цэнтралiзаванага тэсцiравання яны не атрымаюць. Падчас апрацоўкi тэставых работ у нас таксама дзейнiчае кантрольная камп’ютарная праграма. Хачу нагадаць таксама, што экзамен па дзяржаўнай мове можна здаваць толькi адзiн раз i адразу трэба вызначыцца з выбарам адной з дзвюх дзяржаўных моў: гэта можа быць або руская, або беларуская мова. Другi сертыфiкат па дзяржаўнай мове мы выдаваць удзельнiкам цэнтралiзаванага тэсцiравання не будзем...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў нашаму карэспандэнту дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў, па стану на 16 мая толькi ў Мiнску было выяўлена
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика