«Гарачая» лiнiя для абiтурыентаў
Надзея НIКАЛАЕВА
У Мiнiстэрстве адукацыi пачала працаваць «гарачая» лiнiя для абiтурыентаў 200-84-70.
Маладыя людзi, для якiх будучае лета абяцае быць па-сапраўднаму «гарачым», могуць звяртацца на «гарачую» лiнiю з любымi пытаннямi, якiя датычацца ўступных выпрабаванняў, цэнтралiзаванага тэсцiравання, мэтавага прыёму, прыёму на платную форму навучання, дакументаў, якiя трэба падаваць у прыёмную камiсiю, iльгот, парадку залiчэння i гэтак далей. «Гарачая» лiнiя Мiнiстэрства адукацыi будзе працаваць да 31 жнiўня ўключна ва ўсе рабочыя днi тыдня з 9 гадзiн ранiцы да 18 гадзiн з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнiстэрстве адукацыi пачала працаваць «гарачая» лiнiя для абiтурыентаў 200-84-70
|
|