21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парад кiнапрэм’ер

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раман КОСЦIН

Сiнема

УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама з 18 па 19 мая прадстаўляе чарговы праект «КІНАпракат 4х4».

Новы драматычны трылер «Маё сэрца бiцца перастала» зняты ў Францыi. Фабулу карцiны рэжысёр i сцэнарыст Жак Одыяр узяў са стаўшага класiкай фiльма Джэймса Тобака «Пальцы». Адораны малады чалавек жыве двайным жыццём. З аднаго боку, ён абавязаны падтрымлiваць паўкрымiнальны бiзнэс свайго бацькi i дапамагаць выцягваць грошы з яго даўжнiкоў, i ў такiя моманты ён бязлiтасны гангстэр з бейсбольнай бiтай у руках. Адкладваючы бiту, ён ператвараецца ў выдатнага пiянiста, якi тонка разумее класiку. У падрыхтоўцы да прафесiйнага праслухоўвання яму дапамагае маладая кiтайская пiянiстка, якая нi слова не разумее па-французску (як i ён па-кiтайску), i паступова, як звычайна, урокi перарастаюць у штосьцi большае. Але зноў трэба брацца за бiту, i на гэтай глебе малады чалавек пачынае пакрысе вар’яцець...

У фiльме здымаюцца Ромен Дзюры, Орэ Ацiка, Эмануэль Дэвос, Нiльс Арэструп. Карцiна ўдастоена адразу васьмi прэмiй «Сезар», прэмii «Люм’ер», а таксама ўдзельнiчала ў конкурснай праграме МКФ «Берлiнале-2005».

Кiнамайстрамi Францыi створана i новая рамантычная кiнакамедыя «Майстэрства прыгожа апранац-ца». Яе паставiў рэжысёр Мiшэль Дэвiль.

...Эдуард i Люсет — палюбоўнiкi, страшэнна захопленыя сэксам. Ён — распешчаны малады чалавек, якому патрэбны грошы. Яна — вядомая ў парыжскiх кругах асоба, якая ведае, чаго яна хоча дабiцца. Тайком ад Люсет Эдуард збiраецца ажанiцца з маладой, прывабнай i багатай дзяўчынай. Але пры гэтым ён зусiм не хоча страцiць Люсет. А тая, выпадкова даведаўшыся аб намерах Эдуарда, збiраецца жорстка адпомсцiць яму...

У ролях: Эмануэль Беар, Шарль Берлiнг, Жулi Дэпардзье, Дамiнiк Блан, Клеман Сiбонi.

У праграму «Кiнафармата» ўключана таксама новая iтальянская кiнакамедыя «Тыгр i снег». Рэжысёр-пастаноўшчык — Раберто Бенiньi. Фiльм удастоены прэмii «Сярэбраная стужка» Iтальянскай асацыяцыi кiнажурналiстаў за лепшую арыгiнальную iдэю i лепшую аператарскую работу.

...Ацiлiо дэ Джаванi — таленавiты паэт, якi абагаўляе сваю музу, цудоўную Вiторыю, якая кожную ноч з’яўляецца яму ў сне. Але аднойчы ён сустракае гэту жанчыну ў рэчаiснасцi i iмгненна ўлюбляецца ў яе. Але Вiторыя не адказвае яму ўзаемнасцю, i Ацiлiо прыходзiць у адчай. Выпадкова паэт даведваецца, што падчас амерыканскай ваеннай кампанii ў Iраку яго каханую захапiлi ў палон. Вырашыўшы вызвалiць сваю музу, Ацiлiо, якi не ведае арабскай мовы i не валодае нiякай зброяй, адпраўляецца на Блiзкi Усход.

У галоўных ролях сыгралi Раберто Бенiньi i Нiколета Брасчы.

З вялiкай цiкавасцю глядзiцца таксама японская гiстарычная кiнадрама «Схаваны клiнок». Аўтары сцэнарыя — Ёдзi Ямада i Ёсiтака Асама, рэжысёр-пастаноўшчык — Ёдзi Ямада.

...У сярэдзiне ХIХ стагоддзя ў маленькiм княстве Унасаку на паўночна-заходнiм узбярэжжы Японii жыве бедны самурай Мунедзо Кiтагiры. У яго доме, нягледзячы на беднасць, было цёпла i весела i самому Мунедзо, i яго мацi, i малодшай сястры Сiно, i прыгожай служанцы Кii. Да таго часу, пакуль Мунедзо не выявiў у сабе растучае забароненае каханне да Кii i адначасова не аказаўся ўцягнутым у шэраг жорсткiх i ракавых падзей, звязаных са змовай унутры клана Унасака...

Фiльм браў удзел у конкурснай праграме МКФ Берлiнале-2005 i ўдастоены прыза японскай кiнаакадэмii за лепшую работу мастака.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама з 18 па 19 мая прадстаўляе чарговы праект «КІНАпракат 4х4»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика