Усiм фантанам фантан
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Бо ён — унiкальны, i падобнага яму ў нашай краiне няма. Урачыстае ж адкрыццё гэтага цiкавага аб’екта адбылося 9 мая ў цэнтры Гомеля каля будынка цырка. Ён «працуе» па камп’ютарнай праграме, узмываючы ўгору на розную вышыню дзесяткi струменяў рознай «таўшчынi» вады. Гэты гiдрадынамiчны эфект, якi робiць на воднай паверхнi некалькi «малюнкаў», дапаўняецца ў вячэрнi час дзiвоснай падсветкай 330 каляровых лiхтароў, i тады вада пералiваецца зялёным, сiнiм i чырвоным колерамi. Вось такая прыгажосць, i стварылi яе будаўнiкi вытворча-будаўнiчага кааператыва «Трэст № 14», перакрыўшы нарматыўныя тэрмiны ўзвядзення аб’екта ў тры разы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бо ён — унiкальны, i падобнага яму ў нашай краiне няма. Урачыстае ж адкрыццё гэтага цiкавага аб’екта адбылося 9 мая ў цэнтры Гомеля каля будынка цырка
|
|