Тактыка Хэнлана дае вынiкi
Iгар МАКСIМАЎ
Хакей. Чэмпiянат свету Чацвёртым удзельнiкам плэй-оф ад групы F стала Славакiя, якая разграмiла ўкраiнцаў — 8:0. Пасля перамогi нашай зборнай у швейцарцаў не засталося нiякiх шанцаў на выхад з групы, хоць напярэдаднi гульнi хадзiла шмат чутак наконт таго, што абодва трэнеры могуць распiсаць лiк. Дарэчы, абаронца нашай зборнай Сяргей Ярковiч сказаў наступнае: «Нашы дынамаўцы жартуюць, што сваёй вiкторыяй мы дапамаглi настаўнiку «бела-блакiтных», славаку Любамiру Покавiчу. А пераадолець швейцарцаў на самай справе змаглi, бо калектыў падабраўся роўны. У нас сапраўдная сям’я».Галоўны настаўнiк нашай лядовай дружыны Глен Хэнлан пасля матча са швейцарцамi не хаваў сваёй радасцi i адзначыў: — Другi год запар мы працуем па новай сiстэме. Правялi шмат трэнiровак i гульняў i гэта дае вынiк. — Хацеў бы падзякаваць маiм памочнiкам Шону Сiмпсану i Тоду Вудкрафту: першы — знаўца швейцарскага хакея, таму падрабязна расказаў аб асаблiвасцях кожнага iграка, а другi (ён вiдэатрэнер) зрабiў пад музыку добрую нарэзку момантаў з удзелам беларусаў. Яе мы паказалi напярэдаднi хакеiстам i гэта натхнiла каманду на поспех. Я рады, што паступова мяняюцца адносiны да беларускага хакея. Зараз усе ведаюць: мы выходзiм на лёд толькi, каб перамагчы. У чым моц нашай каманды? Па-першае, кожны iгрок ставiць iнтарэсы зборнай вышэй iндывiдуальных, па-другое, яны iмкнуцца вучыцца новаму для сябе. На пытанне, чаму ў канцоўцы матча на лаўку запасных адправiлiся Андрэй Касцiцын i Мiхаiл Грабоўскi, Хэнлан адказаў так: «Я выпусцiў хакеiстаў, якiя, на мой погляд, эфектыўней дзейнiчаюць у абароне, бо лiк нас задавальняў i галоўным было не прапусцiць шайбу, i папрасiў: пытанняў наконт чвэрцьфiналу, калi ласка, не задавайце, бо пакуль жадаю цалкам атрымаць асалоду ад гэтай вiкторыi». Беларусы аказалiся сярод васьмi мацнейшых каманд свету пасля васьмiгадовага перапынку. Сёння вечарам сапернiкамi падначаленых Глена Хэнлана стануць фiны. З iмi наша зборная сустракалася пяць разоў i ва ўсiх матчах уступiла: на першынствах свету ў Швейцарыi (1998 год) з лiкам 2:5, праз год у Нарвегii — 1:4, у двух таварыскiх паядынках — 2:11 i 3:4 у 1997-м, на Алiмпiядзе ў Солт-Лэйк-Сiцi — 1:8. На першынстве ў Рызе фiны пакуль маюць толькi адно паражэнне — у квалiфiкацыйным раундзе ад канадцаў. Канешне, можна адразу ўзгадаць сёлетнi выставачны матч беларусаў з кляновымi ў Мiнску, дзе нашы святкавалi перамогу, але састаў канадцаў тады быў значна слабейшы, таму нiякiх паралеляў рабiць тут нельга. Аднак дзякуючы тактыцы галоўнага трэнера нашай лядовай дружыны Глена Хэнлана (яна заключаецца ў тым, каб выйграваць у кожнай гульнi), магчыма ўсё. Паверым? Дарэчы, на першынстве свету-2007 у Маскве каманды будуць падзелены на групы не пры дапамозе жараб’ёўкi, а адпаведна рэйтынгу Мiжнароднай федэрацыi хакея, якi высветлiцца пасля завяршэння турнiру ў Рызе. Такiм чынам, у першай групе будуць знаходзiцца лядовыя дружыны, што занялi ў Рызе 1-е, 8-е, 9-е, 16-е месцы, у другой — 2-е, 7-е, 10-е, 15-е, трэцяй — 3-е, 6-е, 11-е, 14-е, чацвёртай — 4-е, 5-е, 12-е, 13-е. Такое рашэнне было прынята на сёлетнiм чэмпiянаце. Учора ў першым чвэрцьфі-нальным матчы 50-га чэмпіяна-ту свету зборная Швецыі раз-граміла каманду ЗША з лікам 6:0.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёртым удзельнiкам плэй-оф ад групы F стала Славакiя, якая разграмiла ўкраiнцаў — 8:0. Пасля перамогi нашай зборнай у швейцарцаў не засталося нiякi
|
|