Самы лепшыПАРАДАК У ДОМЕ У кожным раёне ёсць сельсавет, на тэрыторыi якога праводзяць семiнары цi яшчэ нейкiя мерапрыемствы, куды не сорамна прывезцi гасцей — гэты сельсавет лiчыцца лепшым.Менавiта Чырваназорны сельсавет Клецкага раёна назваў лепшым старшыня райвыканкама Анатоль Бойка. Але чым гэты сельсавет вылучаецца сярод iншых? — А тым, што там парадак, а кiраўнiк ведае сваю справу. I ўвогуле, што б там нi гаварылася, а многае залежыць ад таго, хто займае тую цi iншую пасаду, — адзначыў Анатоль Сцяпанавiч. Вёска Чырвоная Зорка — гэта новая назва Радзiвiлiмондаў. Тут вялiкi парк, рэчка, а побач з будынкам сельсавета — рэшткi летняй рэзiдэнцыi Радзiвiлаў. Мясцiны выдатныя, але знаходзяцца ў запусценнi. У парку ўжо нават вiнаградныя слiмакi рэдкасць — прадпрымальнiкi з Гродна наехалi i сабралi. Старшыня сельскага Савета Рыгор Масло займаўся ўпарадкаваннем тэрыторыi, вось i давялося сфатаграфаваць яго з рыдлёўкай у руках. — Справа кожнага кiраўнiка — умець наладзiць работу, — гаворыць ён. На пасадзе старшынi сельсавета Рыгор Iванавiч ужо семнаццаць гадоў, а адсюль можна зрабiць вывад, што ён на сваiм месцы. Праехаўшы па вёсках сельсавета, можна пагадзiцца з кiраўнiком раёна: тут сапраўды парадак. — Штогод мы ставiм да трох кiламетраў агароджы, i са смеццем у нас няма праблемы. Мы людзей прывучылi да кантэйнераў, i ўбачыць смецце пры дарозе — надзвычайнае здарэнне, — заявiў Рыгор Iванавiч. Кантэйнеры i агароджы ў вёсках пафарбаваны, вулiцы падмецены, але гэта толькi адзiн бок медаля. На тэрыторыi сельсавета 180 хат, у якiх нiхто не жыве, хоць гаспадары ёсць. Многа ўчасткаў аддаецца ў арэнду i жыхары райцэнтра бяруць кiнутую зямлю. На 2300 жыхароў — 6 уласных коней ды 76 кароў. Людзi купляюць малако ў магазiнах. Заробак у мясцовым племзаводзе — за трыста тысяч, але шмат людзей ездзяць на работу ў Клецк. Родам Рыгор Масло са Столiншчыны, дзе зусiм iншы ўклад жыцця. — Там людзi прывязаны да зямлi, гаспадаркi, будуюць жыллё, не пакiдаюць родныя мясцiны. Палешукi — iншы народ, — кажа старшыня сельсавета. I хоць ён жыве ў шматкватэрным доме, але мае 55 сотак зямлi. Вiдавочна, столiнцу без свайго надзелу не пражыць. А сёння тут ужо ставiцца пытанне, каб старым людзям не садзiць бульбу, а выдаваць кожнаму па некалькi мяхоў. У такiм выпадку дзяржплемзаводу, як i людзям, менш было б клопату. З васьмi населеных пунктаў два пасёлкi маюць цэнтральнае ацяпленне, а астатнiя вёскi, як звычайна, дровы i торф выкарыстоўваюць. Тры лазнi, пральня (за 1 кг бялiзны бяруць 900 рублёў), Дом быту, ФАПы i амбулаторыя, 2 сярэднiя школы, 2 Дамы культуры... Трэба прызнаць, што фундамент усёй гэтай iнфраструктуры быў закладзены яшчэ ў савецкi час, але сучасны выгляд аграгарадок Яновiчы набыў у апошнi час. Адзначым, што i без вядучай у раёне гаспадаркi, якой з’яўляецца племзавод, не выраслi б у пасёлках дамы з усiмi выгодамi, i жыццё тут было б крыху iншым. Але, як там добра нi было б, а ў сельсавеце ёсць фiнансавыя праблемы — сiтуацыя звычайная. — Калi б на нашым рахунку былi свабодныя грошы, то i жылося б прывольней, але тым не менш праблемы стараемся вырашаць. Калi нешта трэба зрабiць, то людзi вераць на слова i робяць. А затым я iду па кабiнетах i кажу: «Справа зроблена i людзям трэба заплацiць». У канчатковым вынiку грошы знаходзяцца. А калi б я хоць раз падвёў, то нiхто больш мне не паверыў бы, — расказвае Рыгор Iванавiч. Розныя дэлегацыi едуць сюды, бо ў райцэнтры ўпэўнены, што Чырваназоркаўскi не падвядзе — i тут неабходна апраўдаць давер. Сярод мясцовых дэпутатаў, а iх адзiнаццаць чалавек, ёсць электрык, медык, трактарыст, настаўнiк... I са слоў старшынi, людзi яны даволi актыўныя. Старасты хоць у асноўным i пенсiянеры, але з насельнiцтвам часта прыходзiцца кантактаваць праз iх. А вось з моладдзю сiтуацыя неадназначная. Адны пакiдаюць родныя мясцiны, а другiя застаюцца ў вёсцы. Але на выхадныя многiя прыязджаюць да родных — i тады ў Дамах культуры весела i шумна. Сымон СВIСТУНОВIЧ, Клецкi раён. У КОЖНЫМ РАЁНЕ ЁСЦЬ СЕЛЬСАВЕТ, НА ТЭРЫТОРЫI ЯКОГА ПРАВОДЗЯЦЬ СЕМIНАРЫ ЦI ЯШЧЭ НЕЙКIЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ, КУДЫ НЕ СОРАМНА ПРЫВЕЗЦI ГАСЦЕЙ — ГЭТЫ СЕЛЬСАВЕТ ЛIЧЫЦЦА ЛЕПШЫМ. Менавiта Чырваназорны сельсавет Клецкага раёна назваў лепшым старшыня райвыканкама Анатоль Бойка. Але чым гэты сельсавет вылучаецца сярод iншых? — А тым, што там парадак, а кiраўнiк ведае сваю справу. I ўвогуле, што б там нi гаварылася, а многае залежыць ад таго, хто займае тую цi iншую пасаду, — адзначыў Анатоль Сцяпанавiч. Вёска Чырвоная Зорка — гэта новая назва Радзiвiлiмондаў. Тут вялiкi парк, рэчка, а побач з будынкам сельсавета — рэшткi летняй рэзiдэнцыi Радзiвiлаў. Мясцiны выдатныя, але знаходзяцца ў запусценнi. У парку ўжо нават вiнаградныя слiмакi рэдкасць — прадпрымальнiкi з Гродна наехалi i сабралi. Старшыня сельскага Савета Рыгор Масло займаўся ўпарадкаваннем тэрыторыi, вось i давялося сфатаграфаваць яго з рыдлёўкай у руках. — Справа кожнага кiраўнiка — умець наладзiць работу, — гаворыць ён. На пасадзе старшынi сельсавета Рыгор Iванавiч ужо семнаццаць гадоў, а адсюль можна зрабiць вывад, што ён на сваiм месцы. Праехаўшы па вёсках сельсавета, можна пагадзiцца з кiраўнiком раёна: тут сапраўды парадак. — Штогод мы ставiм да трох кiламетраў агароджы, i са смеццем у нас няма праблемы. Мы людзей прывучылi да кантэйнераў, i ўбачыць смецце пры дарозе — надзвычайнае здарэнне, — заявiў Рыгор Iванавiч. Кантэйнеры i агароджы ў вёсках пафарбаваны, вулiцы падмецены, але гэта толькi адзiн бок медаля. На тэрыторыi сельсавета 180 хат, у якiх нiхто не жыве, хоць гаспадары ёсць. Многа ўчасткаў аддаецца ў арэнду i жыхары райцэнтра бяруць кiнутую зямлю. На 2300 жыхароў — 6 уласных коней ды 76 кароў. Людзi купляюць малако ў магазiнах. Заробак у мясцовым племзаводзе — за трыста тысяч, але шмат людзей ездзяць на работу ў Клецк. Родам Рыгор Масло са Столiншчыны, дзе зусiм iншы ўклад жыцця. — Там людзi прывязаны да зямлi, гаспадаркi, будуюць жыллё, не пакiдаюць родныя мясцiны. Палешукi — iншы народ, — кажа старшыня сельсавета. I хоць ён жыве ў шматкватэрным доме, але мае 55 сотак зямлi. Вiдавочна, столiнцу без свайго надзелу не пражыць. А сёння тут ужо ставiцца пытанне, каб старым людзям не садзiць бульбу, а выдаваць кожнаму па некалькi мяхоў. У такiм выпадку дзяржплемзаводу, як i людзям, менш было б клопату. З васьмi населеных пунктаў два пасёлкi маюць цэнтральнае ацяпленне, а астатнiя вёскi, як звычайна, дровы i торф выкарыстоўваюць. Тры лазнi, пральня (за 1 кг бялiзны бяруць 900 рублёў), Дом быту, ФАПы i амбулаторыя, 2 сярэднiя школы, 2 Дамы культуры... Трэба прызнаць, што фундамент усёй гэтай iнфраструктуры быў закладзены яшчэ ў савецкi час, але сучасны выгляд аграгарадок Яновiчы набыў у апошнi час. Адзначым, што i без вядучай у раёне гаспадаркi, якой з’яўляецца племзавод, не выраслi б у пасёлках дамы з усiмi выгодамi, i жыццё тут было б крыху iншым. Але, як там добра нi было б, а ў сельсавеце ёсць фiнансавыя праблемы — сiтуацыя звычайная. — Калi б на нашым рахунку былi свабодныя грошы, то i жылося б прывольней, але тым не менш праблемы стараемся вырашаць. Калi нешта трэба зрабiць, то людзi вераць на слова i робяць. А затым я iду па кабiнетах i кажу: «Справа зроблена i людзям трэба заплацiць». У канчатковым вынiку грошы знаходзяцца. А калi б я хоць раз падвёў, то нiхто больш мне не паверыў бы, — расказвае Рыгор Iванавiч. Розныя дэлегацыi едуць сюды, бо ў райцэнтры ўпэўнены, што Чырваназоркаўскi не падвядзе — i тут неабходна апраўдаць давер. Сярод мясцовых дэпутатаў, а iх адзiнаццаць чалавек, ёсць электрык, медык, трактарыст, настаўнiк... I са слоў старшынi, людзi яны даволi актыўныя. Старасты хоць у асноўным i пенсiянеры, але з насельнiцтвам часта прыходзiцца кантактаваць праз iх. А вось з моладдзю сiтуацыя неадназначная. Адны пакiдаюць родныя мясцiны, а другiя застаюцца ў вёсцы. Але на выхадныя многiя прыязджаюць да родных — i тады ў Дамах культуры весела i шумна. Сымон СВIСТУНОВIЧ, Клецкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кожным раёне ёсць сельсавет, на тэрыторыi якога праводзяць семiнары цi яшчэ нейкiя мерапрыемствы, куды не сорамна прывезцi гасцей — гэты сельсавет л
|
|