Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi дапаўнення ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 3 красавiка 2006 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 красавiка 2006 года Артыкул 1. Дапоўнiць Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; 2005 г., № 74, 2/1112, № 179, 2/1151) артыкулам 9.25 наступнага зместу: «Артыкул 9.25. Парушэнне патрабаванняў заключэння грамадзянска-прававых дагавораў Невыкананне пiсьмовай формы грамадзянска-прававых дагавораў на выкананне работ, аказанне паслуг цi стварэнне аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi, якiя заключаюцца юрыдычнай асобай цi iндывiдуальным прадпрымальнiкам з грамадзянамi, а таксама адсутнасць у гэтых дагаворах умоў, устаноўленых заканадаўствам, — цягнуць накладанне штрафу на iндывiдуальнага прадпрымальнiка цi юрыдычную асобу ў памеры дзесяцi працэнтаў ад сумы дагавора.». Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 16 мая 2006 года, г. Мiнск. № 114-З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўнення ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях
|
|