На пажарнiкаў — па конкурсу атэстатаў
Паважаная рэдакцыя, мой сын сёлета заканчвае школу i плануе паступаць у Салiгорскi горна-хiмiчны тэхнiкум на спецыяльнасць «Пажарная тэхнiка i бяспека». 1 чэрвеня завяршаецца рэгiстрацыя на цэнтралiзаванае тэсцiраванне, а мы не ведаем, якiя прадметы трэба здаваць, каб паступiць на гэту спецыяльнасць.
З павагай, мацi чатырох дзяцей Аляксандра Нохрын, в. Рэмезы, Ельскi раён. Для нашых чытачоў ёсць дзве навiны. Спадзяёмся, што яны iх не расчаруюць. Па-першае, у Салiгорскiм горна-хiмiчным тэхнiкуме няма спецыяльнасцi «Пажарная тэхнiка i бяспека», але ёсць спецыяльнасць «Папярэджванне i лiквiдацыя надзвычайных сiтуацый» — як нас запэўнiлi, абсалютна аналагiчная той, аб якой марыць юнак. Па-другое, сёлета пры паступленнi на гэту спецыяльнасць абiтурыентам не прыйдзецца здаваць уступных экзаменаў — залiчэнне будзе весцiся па конкурсу сярэдняга бала атэстата. Але перад паходам у прыёмную камiсiю трэба будзе наведаць пажарную частку па месцы жыхарства, каб атрымаць накiраванне, i прайсцi медыцынскi агляд. Усё ж такi гэта прафесiя патрабуе добрага фiзiчнага здароўя. Больш падрабязную iнфармацыю аб умовах прыёму вы можаце атрымаць непасрэдна ў навучальнай установе, якая размешчана па адрасу г. Салiгорск, вул. Казлова, 18. Тэлефоны (8-01710) 2-13-35, 2-14-11 i 2-12-60.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя, мой сын сёлета заканчвае школу i плануе паступаць у Салiгорскi горна-хiмiчны тэхнiкум на спецыяльнасць «Пажарная тэхнiка i бяспека
|
|