21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сесiя... для школьнiкаў з бацькамi

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

БУДНI СЕЛЬСАВЕЦКIЯ

Вёска Сялец Бярозаўскага раёна цiкавая сваёй гiсторыяй. У 1997 годзе адзначылi 600-годдзе населенага пункта. Раней Сялец быў мястэчкам, цэнтрам гандлю i рамеснiцтва. Стаiць вёска на гiстарычным екацярынiнскiм тракце. Нават у Пружанах, суседнiм райцэнтры, ёсць вулiца Сялецкая. Праводзiлiся некалi ў Сяльцы вялiкiя шумныя кiрмашы. Вось i вырашылi адрадзiць традыцыю — наладзiць свой кiрмаш.

Старшыня Сялецкага сельскага Савета Марыя Шкабара расказвае, якой няпростай была задача. Адна справа арганiзаваць кiрмаш-продаж або кiрмаш-гулянне ў горадзе, i зусiм iншая — у вёсцы. У гарадах усе зацiкаўленыя арганiзацыi — побач. А рабiць выяздныя гандлёвыя «кропкi» ў вёсцы, дзе не гарантавана вялiкая выручка, не кожны пагодзiцца. Узнiкае цэлы шэраг пытанняў з транспартам, абсталяваннем, рознага роду ўзгадненнямi. Але ж усе цяжкасцi пераадолелi, i кiрмаш у юбiлейным 97-м годзе адбыўся.

Потым, з улiкам вопыту, правялi ў Сяльцы яшчэ два кiрмашы. Асаблiвы ўпор рабiлi на сямейную творчасць. На гэтыя вясковыя гуляннi прыходзiлi сапраўды цэлымi сем’ямi. Тым больш, што адбывалiся яны летам, калi насельнiцтва вёсак павялiчваецца прыкладна ўдвая. Старшыня сельскага Савета з самага пачатку задумвала мерапрыемства як сямейнае свята.

Марыя Iванаўна два дзесяцiгоддзi ўзначальвае Савет у Сяльцы. У мiнулым педагог, яна заўсёды вялiкае значэнне надавала рабоце з сям’ёй. Дастаткова глянуць на пералiк парадку дня сесiй Савета. Тут ёсць i пытаннi па рабоце са шматдзетнымi сем’ямi, з так званымi праблемнымi, па прапагандзе сямейна-шлюбных адносiнаў. Адну з названых сесiй праводзiлi ў школе...

На тэрыторыi Сялецкага сельсавета жывуць 12 шматдзетных сем’яў. Сям’ю Капярэйкаў можна назваць узорам для iншых. Галава сям’i Вiталь Iванавiч, дарэчы, стараста вёскi Сялец, i яго жонка Тамара Мiкалаеўна выгадавалi пяцёра дзяцей. Дом старэйшых Капярэйкаў — гэта дастатак, парадак, згода. А каб стварыць гэты дастатак, тут заўсёды многа i старанна працавалi. Гадоў дваццаць таму, у час суцэльных дэфiцытаў, Тамара Мiкалаеўна, бухгалтар мясцовай гаспадаркi, прызвычаiлася вязаць дываны. Дзецi заўсёды былi дагледжаныя i акуратныя. Iх змалку прывучылi да парадку, да працы, навучылi цанiць працоўную капейку.

Дзецi выраслi падобнымi на бацькоў. У старэйшага сына Васiля ўжо растуць трое сваiх дзетак. У другога сына Аляксандра — двое дзяцей. Абодва яны нiкуды не з’язджалi, абодва ўзялi крэдыты, пабудавалi дамы ў вёсцы, працуюць. Дачка Марына, медсястра, таксама з мужам узялi крэдыт i правялi рэканструкцыю набытага дома. Цяпер маюць дабротнае, утульнае жыллё. Толькi адна дачка асталявалася далекавата ад бацькоўскага гнязда, пасля заканчэння iнстытута атрымала накiраванне ў Гомельскую вобласць, там выйшла замуж. Дастатак маюць усе, i ўсе здабываюць яго ўласнай працай. Вось маленькi штрых: Аляксандр узяў крэдыт на будаўнiцтва, i лiтаральна праз год яны з жонкай атрымалi тры тоны бульбы, здалi яе, i вярнулi грошы.

Узорам адносiнаў да мацярынскага абавязку назвала старшыня Савета i сям’ю даяркi Таццяны Рудкоўскай. Чацвёра дзяцей гадуе Таццяна Уладзiмiраўна. Усе ведаюць, якая нялёгкая праца даяркi. Але дзецi ў Рудкоўскiх заўсёды дагледжаныя, добра вучацца. У доме такi парадак, што не перастаеш здзiўляцца, як яго можна падтрымлiваць пры такой вялiкай сям’i.

Многа добрых слоў давялося пачуць i пра сям’ю Вiктара i Наталлi Ярмашэвiчаў. Яны пабудавалi сабе дом, у якiм гадуюцца тры дзяўчынкi. Адна з iх цяжка хварэе, i бацькi з вялiкай годнасцю нясуць свой крыж.

Ёсць яшчэ ў Сяльцы i навакольных вёсках цэлы шэраг шматдзетных сем’яў, пра якiх Марыя Шкабара гаварыла вельмi цёпла. Але ёсць i так званыя праблемныя. Некаторыя дзесяцiгоддзямi месцяцца ў старых бацькоўскiх хатах, але не жадаюць прыкласцi хоць якiя намаганнi, каб палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Старшыня сельсавета кажа, што нават пад распiску знаёмiла iх з правiламi атрымання крэдытаў, з тымi гарантыямi, якiя дае дзяржава вялiкiм сем’ям. Але ж калi чалавек не хоча жыць лепей, хiба яго прымусiш?

Марыя Шкабара, педагог з вялiкiм стажам, лiчыць, што ў справу ўмацавання сям’i павiнны ўносiць свой уклад i працоўныя калектывы. I ўсяляк гэтага дабiваецца ад тых прадпрыемстваў i арганiзацый, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi сельсавета. Па перакананню Марыi Iванаўны, уздзейнiчаць на нядбайнага бацьку або мацi могуць там, дзе ён працуе. Пра гэта нярэдка вядзецца гаворка на сесiях, куды запрашаюць усiх кiраўнiкоў мясцовых арганiзацый.

I мясцовая ўлада разам з установамi культуры, адукацыi праводзiць мерапрыемствы, накiраваныя на прапаганду каштоўнасцi, умацаванне сям’i. Сельсавет усяляк падтрымлiвае работу гуртка iгольных карункаў для дзяўчынак, якi стаў амаль што мясцовай славутасцю. Вырабы школьнiкаў з Сяльца прадстаўлялiся на розных выставах. А некаторыя бацькi нават ахвяравалi танцавальным гуртком дзеля заняткаў у Нiны Пятроўны Ермаковай. Яна вучыць ствараць такiя прыгожыя карункi, так па-майстэрску валодаць iголкай, што дзяўчынка неўзабаве становiцца сапраўднай рукадзельнiцай.

А пошнiм часам у Сяльцы стала традыцыяй ушаноўваць залатых юбiляраў сямейнага жыцця. Нядаўна адзначылi залатое вяселле Аляксандра Пятровiча i Тамары Пiменаўны Куль. Аляксандр Пятровiч за сваю брыгадзiрскую працу быў узнагароджаны ордэнам Ленiна. Муж i жонка выгадавалi i вывелi ў людзi сямёра дзяцей. Юбiлярам дарылi падарункi. А яны ў адказ таксама падарылi сельскаму Савету абраз, якi паўвека захоўваўся ў iх доме. Цяпер гэты абраз будзе сустракаць маладыя пары, што прыходзяць зарэгiстраваць свой шлюб.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска Сялец Бярозаўскага раёна цiкавая сваёй гiсторыяй. У 1997 годзе адзначылi 600-годдзе населенага пункта. Раней Сялец быў мястэчкам, цэнтрам гандлю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика