21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Прыязджайце да нас часцей!»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗВЫЧАЙНЫ КЛОПАТ

На Шклоўшчыне з’явiўся сацыяльны цягнiк

У вёсцы Сасноўка жыве 10 чалавек, сярэднi ўзрост якiх — за 70 гадоў. Гэта вёска лiчыцца не толькi маланаселенай, але i аддаленай — ад раённага цэнтра Шклова да Сасноўкi ехаць 25 кiламетраў: спачатку па сучаснай роўнай шашы, потым па пыльнай гравiйнай i, нарэшце, па ўхабiстай вясковай. Такi шлях праехаў да вёскi сацыяльны цягнiк «Клопат», якi нядаўна стварылi ў Шклоўскiм раёне мясцовыя ўлады.

Насамрэч, гэта не цягнiк, а мiкрааўтобус, у якiм едуць прадстаўнiкi органаў улады i ўсiх патрэбных народу службаў: гандлю, вузла сувязi, пошты, электрасетак, мiлiцыi, упраўлення працы i сацыяльнай абароны, райвыканкама, сельскага Савета i мясцовай медыцынскай установы.

— Мне неабыякава, як жыве народ у глыбiнцы, — тлумачыць кiраўнiк цягнiка, загадчыца iдэалагiчнага аддзела райвыканкама Тамара Iгнатовiч. — Сацыяльны цягнiк мы стварылi для аддаленых вёсак, у якiх мала жыхароў, таму што iм цяжка дабiрацца да цэнтра i чыноўнiкi таксама нячаста да iх прыязджаюць.

Брыгада «Клопату» выязджае два разы на месяц: пакуль светлавы дзень доўгi, можна ў дзень ахапiць дзве вёскi. У кожнай з iх трэба затрымацца на некалькi гадзiн: шмат часу патрабуе медыцынскi агляд, потым пытаннi-адказы i разбор надзённых праблем i, на завяршэнне, канцэрт, каб спалучыць карыснае з прыемным.

Увогуле на Шклоўшчыне 47 аддаленых i маланаселеных вёсак. У райвыканкаме плануюць, што сацыяльны цягнiк будзе наведваць кожную з iх штоквартал.

— I нават калi ў вёсцы жыве адзiн чалавек — а ёсць у нас i такiя, — гаворыць Тамара Iгнатовiч, — мы туды паедзем i такую ж праграму зробiм, з канцэртам. Каб людзi адчувалi, што на iх не забылiся i клапоцяцца пра iх.

Засялiць Сасноўку кiтайцамi?

Цяпер цёпла, i жыхары Сасноўкi збiраюцца на вулiцы, дзе загадзя пастаўлены лавачкi. У дождж можна схавацца ў доме сацыяльных паслуг, якiм прызначана хата старасты Фёдара Мiхайлавiча Ягоўдзiка.

«Партфель» старшага вёскi Ягоўдзiк носiць усё жыццё: ён — чалавек гаспадарчы, i нiколi не адмаўляецца прынесцi бабулi вядро вады або запрэгчы каня суседу. Гэтымi днямi яму спаўняецца 78 гадоў. Фёдар Мiхайлавiч добра ведае мiнулае Сасноўкi i марыць пра яе адраджэнне.

У гэтых краях, расказаў стараста, калiсьцi жыў памешчык Глiнка, а пасля рэвалюцыi ў Сасноўцы зрабiлi камуну i потым заснавалi калгас iмя Дзяржынскага. Вакол было шмат сталыпiнскiх хутароў, але ў канцы 30-х гадоў мiнулага стагоддзя iх жыхароў выселiлi ў Сасноўку.

Тое, што цяпер у Сасноўцы пустуюць тры дзесяткi старых дамоў, моцна непакоiць старасту. Пенсiянер упэўнены, што трэба iх тэрмiнова, загадам засялiць.

— Я прашу аднавiць вёску, — гарачыцца Ягоўдзiк. — Я тут 35 гадоў брыгадзiрам адпрацаваў: мы давалi 58 цэнтнераў збожжа з гектара, пастаўлялi дзяржаве малако i мяса, вырошчвалi лён i бульбу. А цяпер, калi нашы не хочуць сюды з горада ехаць, то трэба ну хоць кiтайцамi Сасноўку засялiць — няхай едуць сюды жыць!

Доктар у госцi да пацыента

У аўтамабiль медыцынскай дапамогi сцякаюцца бабулi. З цягнiком прыязджае ўрач агульнай практыкi, якi прапануе поўны агляд: можна памераць цiск, зрабiць кардыяграму, здаць аналiзы, праверыць цукар у крывi, атрымаць парады доктара i лекi ад хваробаў.

— Бабуля, галава балiць? — пытаецца загадчыца Славенскай амбулаторыi Нiна Белавусава.

— Сёння не балiць, — хвалiцца Кацярына Сяргееўна Усцiнава, 1925 года нараджэння.

— У вас цiск неблагi, таму прапiшу толькi сардэчныя кроплi i процiсклератычныя прэпараты, — робiць выснову доктар.

Бабуля радуецца, што медыкi прыязджаюць да iх у вёску, бо сама яна наўрад цi выбралася б у цэнтр сельсавета. Нiводнага аўтамабiля ў Сасноўцы няма, а прасiць каня ў суседзяў няёмка.

У сельскай амбулаторыi склалi графiк прыездаў. Схема адпрацавана: фельчар з лекамi прыязджае сюды штотыдзень, а доктар — раз на тры тыднi. Раней да вёскi медыкi дабiралiся з цяжкасцямi: улетку — на веласiпедзе, узiмку — на папутцы, а летась амбулаторыi далi новы аўтамабiль, таму цяпер — праблем няма.

Клопаты старых

Прадукты прывозiць аўталаўка — нават печыва, самiм не трэба стаяць ля печкi. Ноччу на вулiцы гараць лiхтары, хоць бабулi запэўнiваюць, што ў цемры нiкуды не ходзяць. Паштальён спраўна прыносiць пенсiю. Справiцца з агародамi дапамагае мясцовая гаспадарка. «Што нам яшчэ трэба?» — рытарычна пытаюцца бабулi.

Хоць праблемы ўрэшце знайшлiся: у адной жанчыны не гаворыць дома радыё, у iншай — дрэнна працуе тэлефон. Прадстаўнiк вузла сувязi паабяцаў праверыць, а таксама паведамiў, што ў раёне рыхтуецца праект пашырэння тэлефоннай станцыi, што палепшыць якасць сувязi.

Увогуле, усе пытаннi бяруцца на кантроль. Распрацоўваецца план i вызначаюцца тэрмiны выканання.

— Нам падабаецца, што на нас не забываюцца, — гаворыць Аляксандра Арцёмаўна Ермачэнка. — Хоць i дрэнна, i ўсё балiць, а выйдзеш, пагаворыш, пасмяешся, людзей пабачыш. Так што нам увага прыемная.

Аздараўленчы канцэрт

У Славенскiм сельскiм Савеце ёсць некалькi невялiкiх вёсак, дзе жывуць старыя людзi. Асноўныя клопаты з iмi — дрэнныя дарогi, калi ў сезон аўталаўка ў вёску не можа заехаць, i паломка водаправода ўзiмку. Нягледзячы на прапанову з кiтайцамi, усе лiчаць, што такiя вёскi як Сасноўка паступова, але верна адмiраюць. Тут галоўнае — стварыць добрыя ўмовы для людзей на схiле iх жыцця. (Увогуле насельнiцтва ў Славенскiм сельскiм Савеце паменшылася летась на 116 чалавек.)

Сацыяльны цягнiк вяскоўцам спадабаўся: не столькi ў нас тых праблем, казалi яны, колькi хочацца на людзей паглядзець.

— У людзей сапраўды няшмат пытанняў да службаў, — прызнае старшыня Славенскага сельскага Савета Мiкалай Букоўскi. — I аўталаўка сюды спраўна прыходзiць, i прэтэнзiй няма. Але людзям усё роўна трэба сустракацца, каб ведаць, што пра iх не забылiся. Тым больш наладжваць канцэрты!

Апошнiм разам, паводле ўспамiнаў бабуль i дзядуляў, канцэрт у Сасноўцы быў гады два цi тры таму. Нiхто з пенсiянераў за пяць кiламетраў у клуб не ездзiць, таму народнаму ансамблю «Славенiца» вяскоўцы моцна абрадавалiся i з усiх сiл пляскалi ў далонi. А потым стараста выйшаў i заспяваў сам: «На Мамаевым кургане цiшыня...»

— Мы тут паздаравелi з вамi, — гаварылi старыя на развiтанне людзям, што прыехалi да iх з сацыяльным цягнiком «Клопат». — Наведвайце нас часцей!

Iлона IВАНОВА,

Шклоўскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Шклоўшчыне з’явiўся сацыяльны цягнiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика