21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Школа як асоба. Юрыдычная

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля КАРПЕНКА

CАМАСТОЙНАСЦЬ

З 1995 года ў Сеннiцкай сярэдняй школе iмя Янкi Купалы, што пад Мiнскам, пабывала нямала наведвальнiкаў: i калег, i журналiстаў, i... правяраючых. Адны прыязджалi з мэтай кантролю i правядзення рэвiзii, другiя — каб пераняць вопыт.

Аднак перайманне адбываецца хутчэй на тэарэтычным узроўнi: да гэтага часу нiводзiн з калег Аляксандра Цiмафеевiча Кучарава, дырэктара Сеннiцкай СШ, так i не здолеў паўтарыць тое, на што адважыўся ён. Справа ў тым, што апошнiя дзесяць гадоў школа з’яўляецца юрыдычнай асобай — яна зарэгiстравана як асобнае прадпрыемства, самастойна вядзе фiнансава-гаспадарчую дзейнасць, мае сваю бухгалтэрыю, аддзел кадраў i рахунак у банку. Школьная сталовая працуе на поўным гасразлiку i прыносiць прыбытак.

— Кажуць, Аляксандр Цiмафеевiч, усё пачалося з таго, што, стаўшы дырэктарам, вы завiталi ў старую школьную сталоўку i паспыталi ежу, якой раней кармiлi дзяцей... Каштаванне стравы i прывяло да рашэння ўсё памяняць.

— Хто вам гэта сказаў? — смяецца Кучараў. — Хоць, напэўна, так усё i было.

На «шыi» ў дзяржавы? Нiзашто!

...У 84-м ён прыехаў з Латвii ў Беларусь i прыняў старэнькую школку, у якой нiчога не было: нi нармальных умоў для навучальнага працэсу, нi прыстойнай сталовай, нi каналiзацыi. «Будзем будаваць новую школу», — сказаў як адрэзаў дырэктар.

Да яго многiя таксама спрабавалi — не атрымалася. Атрымалася толькi ў Кучарава — магчыма, дзякуючы тром вышэйшым адукацыям, адна з якiх была тэхнiчнай.

Кучараў — будаўнiк па натуры. Не ў сэнсе «ўкладчык цэглы», а ў сэнсе «стваральнiк». Яму ўвесь час карцiць нешта перайначваць i ўдасканальваць. Школа для яго — зладжаны жывы механiзм, прадпрыемства, дзе кожны «вiнцiк» працуе на агульны вынiк. Ён дэманструе гэты «механiзм» з гонарам, услых разважаючы над тым, што не ў яго правiлах сядзець на шыi ў дзяржавы.

Яшчэ дваццаць гадоў таму, узначалiўшы педкалектыў, Кучараў пачаў марыць аб самастойнасцi. Ну а пасля таго, як, згодна з адпаведным палажэннем, школам дазволiлi мець статус юрыдычнай асобы, Аляксандр Цiмафеевiч вырашыў вывесцi Сеннiцкую СШ з-пад «крыла» раённага аддзела адукацыi.

Сёння Кучараў залежыць ад дзяржбюджэту толькi ў адным — у выплаце заработнай платы. Усе iншыя даплаты, а таксама гаспадарча-фiнансавая дзейнасць адбываюцца непасрэдна за небюджэтныя сродкi.

Танна i смачна

У школьнай сталовай, якая даўно аддзялiлася ад грамадскага харчавання i падпарадкоўваецца толькi школьнаму кiраўнiцтву, нас з фотакарэспандэнтам частуюць духмяным баршчом з агульнага катла, бульбяным пюрэ, фiле хека (залацiстая скарыначка проста растае ў роце) i салатай з капусты. Смачна — пальчыкi аблiжаш. Усе стравы — са школьнага меню, нiякiх спецпрыгатаванняў для журналiстаў.

— На працягу тыдня сняданак i абед нiколi не паўтараюцца двойчы, — расказвае загадчыца па вытворчасцi i гасцiнная гаспадыня сталовай Ларыса Яцкевiч. — Спачатку, калi мы падпарадкоўвалiся прадпрыемству грамадскага харчавання, было мноства праблем. Прывязуць табе на тыдзень палову гавяджай тушы, хочаш — бяры, хочаш — не бяры. Цяпер мы самi сабе гаспадары, прадукты закупляем на дробнааптовых базах i такiмi партыямi, якiя нам на дадзены момант неабходныя. Усё свежанькае, нiчога доўга не захоўваецца. Вось спатрэбiлася мне 320 сыркоў — паехала i купiла. Спатрэбiлася 10 кг свiнiны — таксама ўзяла.

Кучараў увогуле лiчыць харчаванне школьнiкаў адной з самых важных складовых працэсу адукацыi. «Добра не пад’ясi — не засвоiш нармальна матэрыял», — гаворыць ён. Гэта i зразумела. Вучань iдзе з дому ў 7 гадзiн ранiцы, часта не паснедаўшы як след, у школе праводзiць большую частку дня.

— Калi мы яго не накормiм, дык i не вырасцiм. Бацькоўскiя грошы, здадзеныя на харчаванне, мы трацiм з толкам, закупляючы на iх якасныя i недарагiя прадукты. Гарнiры з гароднiны ў нас свае, бульбай школу бясплатна забяспечвае ТАА «Гастэлаўскае», якое знаходзiцца на тэрыторыi Сеннiцкага сельсавета.

Зарплата поварам плацiцца з прыбытку. Чым больш разнастайнае i багатае будзе меню, тым большы прыбытак атрымае сталовая.

Пушкiн токару — таварыш

Што датычыцца вучэбнага працэсу, то i яго не абмiнулi рацыяналiзатарскiя пераўтварэннi. Акрамя лiцэйскiх класаў з агратэхнiчным, гуманiтарным i машынабудаўнiчым профiлямi, тут ёсць «Этнашкола» — своеасаблiвы гонар Сеннiцы, дзе з 1-га па 11-ы клас займаюцца па рэспублiканскай эксперыментальнай праграме адораныя дзецi. З дапамогай такiх накiрункаў, як фальклорныя спевы, музыка, народны танец, тэатральнае мастацтва i iншыя, навучэнцы «Этнашколы» паступова ператвараюцца ў гарманiчна развiтых асоб, якiя цудоўна ведаюць традыцыi беларускай культуры. Не трэба казаць, што заняткi ў «Этнашколе» вядуцца выключна на роднай мове.

— Мне прыемна, што, паводле апытанняў, нашы дзецi аддаюць перавагу такiм каштоўнасцям, як выхаванасць, культура i сумленнасць, — гаворыць намеснiк дырэктара па «Этнашколе» Iрына Ярашэвiч.

Дарэчы, у мiнулым годзе 97 працэнтаў лiцэiстаў паступiлi ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краiны.

Але i тыя, хто «недацягнуў» да лiцэйскiх класаў, не толькi працягваюць адукацыю ў Сеннiцкай школе, але i атрымлiваць паралельна спецыяльнасць повара-кулiнара цi токара-фрэзероўшчыка (з наступнага года з’явiцца яшчэ i спецыяльнасць аўтаслесара). Для iх пабудавалi i пераабсталявалi вытворчыя майстэрнi i вучэбныя класы, стварылi вучэбна-вытворчы камбiнат, i цяпер школа працуе па праграмах прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, выдаючы выпускнiкам дакументы аб адукацыi аналагiчнага ўзору. Мала таго, дырэктар сам клапоцiцца аб iх працаўладкаваннi, хоць з апошнiм, шчыра кажучы, праблем не ўзнiкае.

— Ведаеце, чым выпускнiк нашага вучэбна-вытворчага камбiната адрознiваецца ад выпускнiка сярэднестатыстычнага ПТВ? — пытаецца Кучараў. I сам адказвае: «Прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы даюць краiне рабочых. А нашы выпускнiкi пры гэтым ведаюць яшчэ Пушкiна i Купалу».

З 1 чэрвеня на базе Сеннiцкай агульнаадукацыйнай школы па рашэнню аблвыканкама будзе створаны Мiнскi раённы лiцэй, дзе, здаўшы ўступныя экзамены, змогуць вучыцца дзецi з усяго Мiнскага раёна.

Грошы — не з неба

Кучараў вельмi ганарыцца тым, што школа сама, без усялякай дапамогi з боку дзяржавы, пабудавала для сваiх настаўнiкаў 6-кватэрны жылы дом. Яшчэ адзiн — 4-кватэрны — капiтальна адрамантавалi. А цяпер — ужо з дапамогай райвыканкама — будуюць трэцi, дзе палова кватэр таксама дастанецца настаўнiкам.

Грошы — асаблiва ў апошнiя гады — не валяцца з неба. Пэўныя сродкi прыносiць уласны транспарт — яго перыядычна бяруць у карыстанне розныя арганiзацыi. Значную частку прыбытку дае школьная сталовая, дзе днём, акрамя дзяцей, харчуецца мясцовае аддзяленне мiлiцыi i супрацоўнiкi палiклiнiкi. Не адмаўляецца школа i ад дапамогi спонсараў. А настаўнiкi i вучнi заўсёды гатовы дапамагчы на сельгасработах ТАА «Гастэлаўскае», дзякуючы чаму таксама папаўняецца школьны рахунак.

Затое Сеннiцкая школа, як нiводная iншая, iмкнецца за кошт небюджэтных сродкаў аказваць матэрыяльную дапамогу i настаўнiкам, i вучням.

...На развiтанне пацiкавiлася ў Аляксандра Цiмафеевiча, як жа пусцiцца ў «свабоднае плаванне» i не патануць. Галоўнае, адказаў Кучараў, не баяцца дапусцiць памылку. Тады i школ, падобных на Сеннiцкую, з’явiцца значна больш.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1995 года ў Сеннiцкай сярэдняй школе iмя Янкi Купалы, што пад Мiнскам, пабывала нямала наведвальнiкаў: i калег, i журналiстаў, i... правяраючых. Адн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика