Цана на малако ўзгоднена...
Cяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Мiхаiл Антонавiч Плыгаўка з вёскi Вiтунiчы Докшыцкага раёна папрасiў патлумачыць сiтуацыю з разлiкамi за малако, якое здае насельнiцтва.«...І па тэлебачанню, i па радыё, i ў газетах паведамлялася, што плацiць за лiтр насельнiцтву павiнны па 500 рублёў. У нас жа яго бяруць па 366 рублёў. У iншых рэгiёнах, я чуў, закупачная цана большая. Чаму так? Асабiста я здаю штодзень прыкладна па 12 лiтраў, тлустасць малака — 4 працэнты». Як патлумачылi нам у Докшыцкiм фiлiяле ААТ «Лепельскi малочна-кансервавы камбiнат», iснуе пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 лютага 2006 года № 235, згодна з якой закупачная цана на малако ад насельнiцтва ўстаноўлена ў памеры не нiжэй 366 рублёў за лiтр. Згаданая лiчба ўзгоднена з аблвыканкамам, дадалi нам на прадпрыемстве. «Так, магчыма, недзе цана на малако i большая, але трэба ўлiчваць, што ў Вiцебскай вобласцi i зарплаты, i расцэнкi нiжэйшыя, чым у iншых рэгiёнах». Паводле слоў спецыялiстаў прадпрыемства, малако ад насельнiцтва прымаецца па аднолькавай цане 366 рублёў за лiтр незалежна ад яго гатунку — першага, другога, цi часам увогуле негатунковага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiхаiл Антонавiч Плыгаўка з вёскi Вiтунiчы Докшыцкага раёна папрасiў патлумачыць сiтуацыю з разлiкамi за малако, якое здае насельнiцтва
|
|