21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто ў лесе жыве?

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Напрыканцы зiмы—пачатку вясны арандатараў паляўнiчых угоддзяў усiх формаў уласнасцi i падпарадкаванасцi наведалi спецыяльныя праверкi, якiя ставiлi сваёй мэтай улiк дзiкай жывёлы на канкрэтнай тэрыторыi. Нядаўна ў Мiнiстэрстве лясной гаспадаркi гэта iнфармацыя была абагульнена. Дык колькi ў нашых лясных угоддзях — паляўнiчых гаспадарках, бiялагiчных (паляўнiчых) заказнiках i забароненых для палявання зонах — пражывае дзiкiх звяроў i якiх?

Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi паляўнiчай гаспадаркi Мiнлясгаса, зубраў у цэлым па краiне на згаданых тэрыторыях маецца 243 адзiнкi. Ласёў у беларускiх лясах пражывае 16 117, прычым амаль адна трэць з iх (5954 галавы) прыпадае на Вiцебскую вобласць. Аленяў, згодна з апошнiмi данымi, у нас налiчваецца 4776. Найбольшая колькасць iх знаходзiць прытулак ва ўгоддзях Брэсцкай i Мiнскай абласцей (адпаведна, 1057 i 1110 аленяў). Казуль у краiне налiчваецца 51 616 галоў. Пальму першынства тут з вялiкiм адрывам ад iншых абласцей трымае Гомельшчына, на «лiку» якой 14 492 гэтыя прыгожыя жывёлы. За ёй па колькасцi iдзе Вiцебская вобласць — 10 552 казулi.

Дзiкоў у нашых лясах налiчылi 41 822. Найбольшае iх пагалоўе месцiцца ў Вiцебскай вобласцi (12 552), найменшае — у Гродзенскай (4178). Заяц-бяляк i заяц-русак прадстаўлены ў нашай фаўне адпаведна ў колькасцi 72 182 i 125 376 галоў (паспрабуй падлiчы такую армiю вушастых). Найбольш багатыя на беляка ўгоддзi — зноў жа Вiцебшчына (26 363), а вось па колькасцi русакоў роўныя амаль тры вобласцi: Гомельская, Брэсцкая i Вiцебская (прыкладна ад 20 тысяч да 23,2 тысячы вушастых). Вавёрак у нашых лясах 102 637, прычым яўны лiдар тут Вiцебшчына (24 061).

Як вядома, ваўкi адносяцца да непажаданых вiдаў жывёл, бо наносяць урон як лясным насельнiкам, так i сельскай гаспадарцы. Дык вось, шэрых драпежнiкаў у краiне спецыялiсты налiчылi 1178. За выключэннем Гомельскай вобласцi, дзе колькасць ваўкоў складае 491, i Вiцебскай (там налiчылi 217 шэрых), у астатнiх абласцях колькасць iх складае больш за сотню. Лiса, як усе ведаюць, таксама аднесена да непажаданых вiдаў жывёл. А такiх насельнiкаў у лясных угоддзях краiны аж 46 710. Найбольшая колькасць iх — 9979 i 9645 — сканцэнтравана адпаведна ў Мiнскай i Вiцебскай абласцях. Янотападобны сабака ўключаны ў кампанiю да ваўка i лiсы, бо ўрон жывой прыродзе ад яго таксама немалы. Згодна з апошнiмi данымi, у Беларусi жывуць 7142 такiя непажаданыя «госцi», прычым больш за палову гэтай колькасцi (4237) прыпадае на Вiцебшчыну. Найменшае iх «пагалоўе» зарэгiстравана ў Брэсцкай вобласцi — усяго 156 асобiн.

Кунiц у нашых лясах выявiлi 21 142 асобiны, а лясных тхароў — 14 014 (першынство за Вiцебшчынай — 4664 асобiны, крыху адстае Гродзенская вобласць — 4345 жывёл).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы зiмы—пачатку вясны арандатараў паляўнiчых угоддзяў усiх формаў уласнасцi i падпарадкаванасцi наведалi спецыяльныя праверкi, якiя ставiлi св
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика