21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Радзiльны дом... у сусветнай «павуцiне»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Яго Iнтэрнэт-рэсурс пазбаўляе будучых мацi шэрагу будзённых праблем

На сённяшнi дзень уласныя сайты ў Iнтэрнэце маюць практычна ўсе арганiзацыi i ўстановы нашай краiны. Аднак, як паказвае жыццё, часам карысцi ад некаторых з iх няшмат, бо iснуюць яны, складваецца ўражанне, нiбыта для «птушачкi»: iнфармацыя на iх рэгулярна не абнаўляецца, няма магчымасцi любому зацiкаўленаму задаць сваё пытанне i атрымаць адказ. Установа аховы здароўя «Радзiльны дом Мiнскай вобласцi» ў пэўнай ступенi ўзяўся разбурыць той стэрэатып, якi склаўся ў дачыненнi да Iнтэрнэт-рэсурсу як з боку самiх жа некаторых iх уладальнiкаў, так i наведвальнiкаў сайтаў. Паводле слоў галоўнага ўрача радзiльнага дома Пятра Масько, сайт гэтай установы аховы здароўя з’яўляецца першым i пакуль што адзiным сярод iншых радзiльных дамоў краiны, якi прапануе «жывыя зносiны» сваiм вiртуальным наведвальнiкам. Але што стаiць за гэтымi словамi?

— Акрамя ўласна iнфармацыi аб тым, што сабой уяўляе наш радзiльны дом, на сайце вядзецца актыўная санiтарна-асветнiцкая работа. Але нiчога агульнага з набiўшымi аскомiну яшчэ з даўнiх часоў медыцынскiмi бюлетэнямi яна не мае, — расказвае Пётр Леанiдавiч. — У прыватнасцi ў нашай вiртуальнай бiблiятэцы прадстаўлены лепшыя ўзоры лiтаратуры па вядзенню цяжарнасцi жанчыны, сямейных або партнёрскiх родах. Гэта не тая модная (цi больш правiльна — камерцыйная) лiтаратура, якой сёння, магчыма, ужо i зашмат, а па-сапраўднаму карысная, правераная часам i рэкамендаваная нашымi лепшымi спецыялiстамi.

Але галоўная адметнасць сайта ўстановы аховы здароўя «Радзiльны дом Мiнскай вобласцi» — гэта ўжо названыя жывыя зносiны памiж будучымi мацi i спецыялiстамi. Любая з жанчын (прычым не толькi жыхарка Мiншчыны) можа адправiць на адрас радзiльнага дома па Iнтэрнэту сваё пытанне i атрымаць адказ. Калi i пытанне, i адказ будуць цiкавымi для многiх, з iмi змогуць азнаёмiцца i iншыя наведвальнiкi сайта. Тут абавязкова трэба заўважыць, што «вiртуальным» лячэннем нiхто не займаецца. Разумны чалавек павiнен ведаць, што ў выпадку, не дай Божа, сур’ёзнай хваробы прызначаць пэўнае лячэнне цi лекi можа толькi ўрач, i толькi пасля непасрэднага кантакту з пацыентам.

— Мы фактычна пазбаўляем жанчын ад залiшняга вiзiту ў жаночую кансультацыю. Магчыма, яе пытанне не вельмi сур’ёзнае, але невядомасць прымушае жанчыну нервавацца. З iншага боку, для таго, каб патрапiць да ўрача, трэба яшчэ знайсцi час i магчымасць. А ў бальнiцы наведвальнiца толькi павялiчвае чаргу. З нашай дапамогай многiя будзённыя пытаннi можна вырашыць без асаблiвых праблем, — кажа галоўны ўрач. — Фактычна тут можна гаварыць пра ўкараненне прынцыпу «аднаго акна» — актуальнага на сёння пытання ў многiх сферах нашага жыцця.

Канешне, пры стварэннi сайта радзiльнага дома вывучаўся вопыт калег, у тым лiку i расiян. Аднак, на думку Пятра Леанiдавiча, у апошнiх якраз не стае «жывых» зносiнаў з наведвальнiкамi. Медыкi спадзяюцца, што, калi апошнiя будуць праяўляць актыўнасць i кола iх будзе пашырацца, з цягам часу цалкам рэальнай стане магчымасць праводзiць на сайце нават форумы на тэмы здароўя i здаровага ладу жыцця. А чаму б i не, калi патэнцыяльныя магчымасцi для гэтага ёсць. Справа ў тым, што дапамогу ў стварэннi Iнтэрнэт-рэсурсу радзiльнага дома сталiчнай вобласцi аказалi шэраг бакоў. Сярод iх, не здзiўляйцеся, былi нават супрацоўнiкi рэдакцыi сайта Мiнiстэрства абароны на чале з яго галоўным рэдактарам падпалкоўнiкам Андрэем Шубадзёравым. Дарэчы, тэма гэтага супрацоўнiцтва — асобная цiкавая гiсторыя. I галоўны ўрач, i галоўны рэдактар зараз у адзiн голас кажуць, што iх вельмi своечасова звёў адзiн шчаслiвы выпадак, якi пайшоў на карысць, цяпер ужо можна сказаць, у нечым агульнай справе. Аднак лепш прадаставiць слова самому Андрэю Юр’евiчу.

— Справа ў тым, што ў радзiльным доме Мiнскай вобласцi мы з жонкай «разам нараджалi». Iснуе такая добрая праграма, як «Роды без страху». Я прайшоў праз iх i зразумеў, што iм патрэбна папулярызацыя. Бо, па-першае, у сямейных родах нараджаюцца больш здаровыя дзецi, а па-другое, яны нараджаюцца i растуць менш агрэсiўнымi. А калi ў грамадстве будзе менш злосцi, — смяецца, — то не будзе i войнаў.

Трэба зазначыць, што псiхапрафiлактычная падрыхтоўка да родаў iснавала яшчэ ў СССР. Будучы муж i жонка напярэдаднi заключэння шлюбу абавязкова праслухоўвалi лекцыi аб здаровым ладзе жыцця, планаваннi сям’i. Падчас цяжарнасцi жанчына ўжо знаёмiлася з правiльным харчаваннем, падрыхтоўкай да родаў, комплексам фiзiчных практыкаванняў i гэтак далей. Аднак праз нейкi час гэты вопыт быў незаслужана «спiсаны з рахункаў» або ператварыўся ў фармальную працэдуру, лiчыць галоўны ўрач радзiльнага дома Мiнскай вобласцi Пётр Масько.

— Некалькi гадоў таму з Галандыi з дапамогай гуманiтарных арганiзацый да нас у краiну трапiла праграма «Роды без страху», — працягвае ён. — У нашым радзiльным доме пачалi праводзiць па ёй заняткi з жанчынамi. Адначасова галандская праграма была адаптавана да нашай рэчаiснасцi, i цяпер яна, можна смела сказаць, ужо амаль нiчым не нагадвае «першакрынiцу».

Што змянiлася? Ужо недзе 1,5 года акрамя заняткаў з акушэркамi будучыя бацькi слухаюць i выконваюць заданнi iнструктараў па лячэбнай гiмнастыцы, а таксама псiхолагаў. Так, менавiта пара, а не адна будучая мацi.

— Трэба ўсведамляць, што з’яўленне дзiцяцi — гэта не нейкае шоу, на якiм «прэстыжна» прысутнiчаць, а затым хвалiцца пра тое ўсiм сваiм сябрам i знаёмым. Па першым часе сярод мужчынскай паловы назiралiся менавiта такiя адносiны да сумесных родаў, — гаворыць Пётр Леанiдавiч. — Хоць роды — справа надзвычай адказная. Магчыма, будучага тату трэба рыхтаваць да iх не менш, а нават больш, чым будучую мацi. У першую чаргу, як стаць актыўным памочнiкам блiзкаму чалавеку. У нас працуюць вельмi вопытныя спецыялiсты, якiя падчас заняткаў з сямейнай парай могуць вызначыць: гэтаму чалавеку, нягледзячы на ўсё яго жаданне, проста нельга прысутнiчаць пры родах. I калi гэта кажа акушэрка з 30-гадовым стажам, то ёй трэба давяраць. Зрэшты, далёка не ўсе мужчыны знаходзяць час нават каб праслухаць сумесны курс лекцый у нашым радзiльным доме. Тым не менш колькасць жадаючых сумесна нараджаць у нас паступова павялiчваецца.

На маё пытанне, а колькi ж людзей ужо прайшлi сумеснае навучанне, Пётр Леанiдавiч адразу адказаць не змог. Зрэшты, а якая рознiца, калi людзi працуюць не дзеля статыстыкi, а дзеля вынiку?! Тым больш што праз нейкую хвiлiну галоўны ўрач радзiльнага дома ўскосна практычна адказаў на гэтае пытанне.

— На сайце мы рыхтуем галерэю фотаздымкаў нашых пацыентаў. Iх вельмi шмат — тых, хто нарадзiўся ў нас год, тры, пятнаццаць гадоў таму. Уявiце сабе, напрыклад, немаўля, якое з’явiлася на гэты свет вагой 720 грамаў. А сёння гэта 22-гадовы юнак, якi ўпэўнена крочыць па жыццю. Паўтаруся, такiх фотаздымкаў нам дасылаюць вельмi шмат, у тым лiку i дзетак, народжаных падчас сямейных родаў.

Дарэчы, у хуткiм часе на сайце абласнога радзiльнага дома павiнна з’явiцца яшчэ адна старонка з фотапартрэтамi — «Нашы сябры». Тут будзе распавядацца аб дабрачынных акцыях, канкрэтных людзях, якiя дапамагалi i дапамагаюць развiццю гэтай установы аховы здароўя. Мецэнацтва сёння, на жаль, не вельмi распаўсюджаная з’ява, але тыя, у каго ёсць магчымасць аказваць дапамогу, вартыя таго, каб «Радзiма ведала сваiх герояў».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго Iнтэрнэт-рэсурс пазбаўляе будучых мацi шэрагу будзённых праблем
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика