Гранiца — на замку. Надзейным i зручным
Мiкола ДЗЯБЁЛА
28 мая ў беларускiх памежнiкаў — прафесiйнае свята. З гэтай нагоды ў Нацыянальным прэс-цэнтры з журналiстамi сустрэўся старшыня Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войск (ДКПВ) краiны Аляксандр ПАЎЛОЎСКI.
Ён паведамiў, што беларускiя памежнiкi паспяхова вырашаюць задачы не толькi непасрэдна па ахове Дзяржаўнай гранiцы, але i змагаюцца з транснацыянальнай злачыннасцю. Напрыклад, у многiм дзякуючы айчынным памежнiкам iстотна зменшылася плынь нелегальных мiгрантаў праз нашу краiну. Калi ў перыяд з 1996 па 1999 год вартавыя мяжы затрымлiвалi штогод па пяць-шэсць тысяч незаконных мiгрантаў з Афганiстана, Кiтая, В’етнама, Пакiстана, Iндыi, то на працягу апошнiх двух гадоў праверыць надзейнасць беларускай гранiцы рызыкуюць 450—500 нелегалаў. Прычым прыкладна палову з iх апошнiм часам складаюць грамадзяне дзяржаў СНД. Аляксандр Паўлоўскi падкрэслiў, што памежнiкi змагаюцца найперш не з самiмi нелегаламi, а з арганiзатарамi падпольных каналаў перапраўкi людзей за гранiцу. Паводле яго слоў, за апошнiя 3 гады супраць такiх асоб было ўзбуджана каля 150 крымiнальных спраў. Апроч незаконных мiгрантаў, праверыць пiльнасць беларускiх памежнiкаў спрабуюць таксама кантрабандысты, гандляры людзьмi, наркотыкамi i нават асобы, якiя могуць мець дачыненне да тэрарызму. Паводле слоў кiраўнiка ДКПВ, кожны тыдзень памежнiкi затрымлiваюць толькi кантрабандных цыгарэт на суму больш за 10 тысяч долараў. Што датычыцца патэнцыяльных тэрарыстаў, то сёлета пагранiчнiкi адмовiлi ва ўездзе ў нашу краiну 15 «непажаданым» асобам. Менавiта дзякуючы беларукiм пагранiчнiкам фактычна былi вернуты з сэксуальнага рабства больш за 15 нашых суайчыннiц. Аляксандр Паўлоўскi паведамiў, што беларускiя памежнiкi добра падрыхтавалiся i да летняга турыстычнага сезона. Дзеля таго, каб нашыя i замежныя грамадзяне не тоўпiлiся на мяжы ў даўжэзных чэргах, прыняты шэраг мераў па тэхнiчнаму аснашчэнню пунктаў пропуску. У прыватнасцi, зараз на ўзбраеннi пагранiчнiкаў знаходзяцца 37 пераносных прыбораў для праверкi пашпартоў. З дапамогай гэтых прылад праверка дакументаў праводзiцца прама ў аўтобусе, што значна эканомiць час i нервы пасажыраў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 мая ў беларускiх памежнiкаў — прафесiйнае свята. З гэтай нагоды ў Нацыянальным прэс-цэнтры з журналiстамi сустрэўся старшыня Дзяржаўнага камiтэта п
|
|