21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзiмiр Мулярчык, дырэктар ААТ «Пiнскi малочны камбiнат»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Мы спакойна глядзiм у будучыню»




Пiнскi малочны камбiнат сярод аналагiчных прадпрыемстваў Брэстчыны з’яўляецца адным з буйнейшых. Сёння — гэта сучаснае прадпрыемства, аснашчанае высокаэфектыўным абсталяваннем, што дазваляе перапрацоўваць 500 тон малака ў суткi. А падчас станаўлення завода, у 1944 годзе, тут працавала ўсяго дзесяць чалавек на самым прымiтыўным абсталяваннi. Але прадпрыемства развiвалася, праводзiлася рэканструкцыя i мадэрнiзацыя вытворчасцi, i сёння тут выпускаецца звыш 100 вiдаў высакаякаснай прадукцыi. Сыр цвёрды, масла, малако, марожанае, казеiн, сухое малако i iншая прадукцыя Пiнскага малочнага камбiната добра вядомыя не толькi ў нашай краiне, але i за яе межамi. У прадпрыемства склалiся партнёрскiя сувязi з гандлюючымi фiрмамi Расii, Германii i ЗША.

Але не ўсё было так адназначна. У 2003 годзе камбiнат сутыкнуўся з пэўнымi цяжкасцямi. Да прадпрыемства далучылi Столiнскi сырзавод, якi на той час збанкруцiўся. I тут лепш паслухаць дырэктара камбiната Уладзiмiра МУЛЯРЧЫКА. Са сваiх 32 гадоў кiраўнiцтва прадпрыемствамi ён 26 гадоў узначальвае Пiнскi малочны камбiнат. Менавiта дзякуючы Уладзiмiру Iванавiчу Столiнскi фiлiял адрадзiўся — падняўся з эканамiчных руiн.

Ёсць вынiк — ёсць i перспектыва

— Уладзiмiр Iванавiч, крыху пра той перыяд.

— Скажу, што рашэнне аб далучэннi Столiнскага сырзавода да Пiнскага малочнага камбiната ў стратэгiчным, эканамiчным, ды i палiтычным плане было правiльным i своечасовым. Неабходна было ратаваць завод цi закрываць яго. Прадпрыемства практычна збанкруцiлася i перайшло да нас «з пасагам» у 3,9 мiльярда рублёў даўгоў. Для камбiната гэта быў вялiкi фiнансавы цяжар.

— I як удалося выйсцi з такой складанай сiтуацыi?

— Напачатку даводзiлася кожную ранiцу выязджаць у Столiн i там працаваць, наводзiць парадак, шукаць аптымальныя варыянты дзейнасцi вытворчасцi i, неўзабаве, Столiнскi фiлiял запрацаваў i мы атрымалi рэальныя вынiкi. Напрыклад, у 2002 годзе там выпусцiлi 1600 тон цвёрдага сыру, а ў 2005 годзе яго вытворчасць дасягнула 4000 тон. Ды i работнiкi фiлiяла ўбачылi рэальную выгаду, бо зарплата ў iх вырасла ў тры разы i перавалiла за 500 тысяч. Напачатку чалавек пяцьдзесят прыйшлося скарацiць, але затым зноў узялi на работу. I сёння ў Столiнскага фiлiяла ёсць перспектыва. Ён уключаны ў дзяржаўную праграму адраджэння вёскi, i на тэхнiчнае перааснашчэнне сыраробнай вытворчасцi па бiзнэс-плану Столiнскаму фiлiялу выдзелена 9,4 мiльёна еўра, з тым, каб давесцi вытворчасць сыру да 6,5 тысячы тон i гэта з поўнай перапрацоўкай сыроваткi.

— Убачыўшы мноства дыпломаў, сертыфiкатаў якасцi i медалёў, я зразумеў, што цвёрдыя сыры сталi вашай гордасцю.

— Уся прадукцыя Пiнскага малочнага камбiната высокай якасцi i запатрабавана на рынку, але сычужны цвёрды сыр, сапраўды, гордасць прадпрыемства. Мы выпускаем 8 гатункаў сыру, i «Галандскi» ў вытворчасцi займае 70 працэнтаў. Дарэчы, гэты сыр можна выдзелiць — у яго няма канкурэнтаў, i менавiта сыр «Галандскi» з’яўляецца лепшым сычужным сырам Беларусi на расiйскiм рынку. Ужо сёлета на 13-й мiжнароднай выставе «ПРАДЭКСПА-2006» сыр «Галандскi» атрымаў бронзавы медаль, ды i на рэспублiканскiм конкурсе «Лепшыя тавары Беларусi» ён перамог. А ўвогуле ўсе ўзнагароды — гэта вынiк работы калектыву камбiната.

— Дарэчы, Уладзiмiр Iванавiч, некалькi слоў пра калектыў камбiната. Напэўна, 26 гадоў адпрацаваўшы кiраўнiком, вы падначаленых бачыце наскрозь i не памыляецеся з iх назначэннем?

— Наш калектыў, а гэта 440 чалавек у Пiнску i 230 работнiкаў у Столiне, працуе зладжана. У цэлым людзi адукаваныя. Непасрэдна на камбiнаце ў Пiнску 60 чалавек маюць вышэйшую адукацыю i яшчэ 220 сярэднюю спецыяльную — гэта высокi паказчык. Адносна таго, цi памыляюся я ў людзях — такое здараецца, але вельмi рэдка. Можа з 20 чалавек адзiн цi два i падвядуць, але ж гэта выключэнне.

— У нас размова iшла ў асноўным пра фiлiял, а якая сiтуацыя на галаўным прадпрыемстве?

— Гаварылася пра фiлiял найперш таму, што давялося многа сiл укласцi, каб сыраробны цэх запрацаваў. А на камбiнаце ўсё адладжана, прадпрыемства працуе стабiльна i развiваецца. Напрыклад, у 1994 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю новы вытворчы корпус для вырабу цэльнамалочнай прадукцыi i масла, у 1998 годзе ўведзены новы тварожны цэх, аснашчаны высокавытворчым абсталяваннем, а цэх па вытворчасцi сухога малака здадзены ў эксплуатацыю ў 2004 годзе. Устаноўлена iмпартнае абсталяванне з Чэхii, Славакii, Германii... Адным словам, на Пiнскiм малочным камбiнаце ўсё iдзе без мiтуснi i мы спакойна глядзiм у будучыню.

Адсутнасць кансервантаў — гарантыя здароўя

Прайшоўшы па цэхах камбiната, адзначаеш высокую аўтаматызацыю вытворчасцi. Хоць жанчыны ў белых халатах зрэдку трапляюцца на вочы — адна работнiца тут, а дзве-тры ў другiм канцы цэха. Сучаснае абсталяванне максiмальна замяняе чалавека пры перапрацоўцы малака, але ёсць на камбiнаце ўчасткi, дзе патрэбна асаблiвая ўвага, таму там працуюць найбольш вопытныя людзi.

— Апаратны ўчастак — гэта сэрца камбiната, — расказвае галоўны тэхнолаг Ганна Канановiч, — тут адбываецца першасная апрацоўка, пастэрызацыя малочнай прадукцыi i любы недагляд адаб’ецца на выпускаемай прадукцыi. Складаная вытворчасць i сухога малака, бо абсталяванне там няпростае. Штодня на сушку iдзе 100 тон абястлушчанага малака, а ў 2005 годзе выпусцiлi больш за 1000 тон сухога малака. На камбiнаце ёсць цэхi па вытворчасцi тварагу, тварожных вырабаў i марожанага, па вытворчасцi масла i цэльнамалочнай прадукцыi, цэх па вытворчасцi сухiх малочных прадуктаў, участак па вырабу казеiну. Уся наша прадукцыя вырабляецца з натуральнай сыравiны i без усялякiх кансервантаў, а гэты факт мае iстотнае значэнне для здароўя чалавека.

У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасцi выпускаемай прадукцыi, удасканальвання працэсаў вытворчасцi i кантролю на прадпрыемстве ў 2002 годзе ўкаранёна сiстэма менеджменту якасцi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi СТБ IСО 9001—2001. Таксама на камбiнаце распрацавана, укаранёна i сертыфiкавана сiстэма кiравання якасцю i бяспечнасцi харчовых прадуктаў на аснове НАССР на вытворчасць малака пастэрызаванага, малака сухога, масла. Сёння актыўна вядзецца работа па ўкараненню сiстэмы кiравання якасцю i на другiя малочныя прадукты.

А зараз звернем увагу на некаторыя вiды прадукцыi камбiната.

Вытворчасць цвёрдых сычужных сыроў — складаны i даволi доўгi працэс, якi патрабуе строгага выканання тэхналагiчнага працэсу i высокай якасцi малака.

Тут вылучаецца сыр «Галандскi», якi мае тонкi смак i далiкатную пластычную кансiстэнцыю. А вось галоўная асаблiвасць «Белавежскага» сыру — гэта гарачае вэнджанне. I менавiта «Белавежскi» найлепш гарманiруе з добрым вiном цi пiвам.

Папулярнасцю ў спажыўца карыстаюцца некалькi вiдаў маянэзу: «Правансаль» (67%), «Правансаль «Троiцкi» (46%), «Правансаль «Салатны» (40%). Прапануецца i шырокi выбар масла, якое вырабляецца з натуральных вяршкоў: масла «Сладкосливочное» (82,5%), «Любительское» (78%), «Крестьянское» (72,5%), «Берестье» (75%) домашнее, «Берестье» (70%) дорожное, «Берестье» (69,5%) луговое, «Шоколадное» оригинальное (60%), а ў масла «Солнышко» дабаўляецца высакаякасны алей, што дазваляе аднесцi яго да дыетычных прадуктаў.

Асартымент прадукцыi пастаянна расшыраецца i ўдасканальваецца.

Добра вядомыя пакупнiкам тварожныя сыркi з ванiлiнам, разынкамi i мяккiя сыры: «Брэсцкi», «Нарач», дыетычны i сыр клiнковы нятлусты.

Для дзяцей i дарослых аматараў салодкага падыдуць глазураваныя сыркi з ванiлiнам, карамеллю, вiшняй, малiнай, какавай, абрыкосам, шакаладам i ляснымi арэхамi.

А ў летнюю спякоту можна прагнаць смагу напiткам «Бiярытм», якi прыгатаваны на аснове сыроваткi i апельсiнавага, грэйпфрутавага сокаў.

Ужо закуплена новае абсталяванне для выпуску смятаны ў разнастайнай па аб’ёмах упакоўцы, а таксама выпуску тэрмапрадуктаў. У блiжэйшы час на гэтым абсталяваннi плануецца выпуск салодкiх тварожных вырабаў, такiх, як «Тваражок для ласуноў», «Тварог з фруктамi i разнастайнымi напаўняльнiкамi». А для тых, хто не любiць салодкага, на сняданак падыдзе сыр «Добрай ранiцы» з грыбамi i беконам.

Асаблiва хочацца звярнуць увагу на прадукты, якiя забяспечваюць арганiзм чалавека не толькi энергiяй i пажыўнымi рэчывамi, але i ахоўваюць яго ад немачы i нават лечаць. Сярод гэтых прадуктаў асобнае месца займаюць: малако i кефiр «Йодис», узбагачаныя ёдам; малако i кефiр з лактулозай, малако i смятана вiтамiнiзаваныя i ўзбагачаныя цэлым комплексам вiтамiнаў А, С, Д, Е. Адзначу, што рэгулярнае ўжыванне малочных прадуктаў з ёдам папярэджвае захворванне шчытападобнай залозы i паляпшае разумовае i фiзiчнае развiццё дзяцей.

«Лякарствам ад старасцi» называюць малочныя прадукты, якiя ўтрымлiваюць лактулозу. Яна нармалiзуе дзейнасць кiшэчнiка i павышае iмунiтэт чалавека.

А вось ёдаселеназмяшчальнае малако «Йодис-С» (3,5%) будзе карысным тым, хто пакутуе ад малакроўя, iшэмii, лейкозу, дыябету, анкалагiчных захворванняў, артрозу i нырачнакаменнай хваробы.

I ўвогуле прадукцыя Пiнскага малочнага камбiната заўсёды знойдзе сваiх прыхiльнiкаў сярод пакупнiкоў.

Сымон СВIСТУНОВIЧ,

Веранiка ХIЛЬКЕВIЧ

Фота аўтараў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика