Прысуд несумленным мытнiкам
Iлона IВАНОВА
Суд Кастрычнiцкага раёна горада Магiлёва вынес прысуд траiм былым супрацоўнiкам мытнi i спецыялiсту УП па аказанню паслуг Магiлёўскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Яны прызнаны вiнаватымi ў злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi i ва ўхiленнi ад выплаты мытных плацяжоў.
Як паведамiла прэс-група УКДБ па Магiлёўскай вобласцi, у ходзе расследавання высветлiлася, што iснавала злачынная група, якая на працягу двух гадоў займалася ўхiленнем ад выплаты мытных плацяжоў. Акрамя цяпер асуджаных мытнiкаў, у склад групы ўваходзiлi спецыялiсты па мытнаму афармленню розных арганiзацый i прадпрыемстваў, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi Магiлёва, Бабруйска i Асiповiчаў, а таксама прадстаўнiкi камерцыйных структур Украiны, Расii i Лiтвы. Мытнiкi выраблялi несапраўдныя дакументы i занiжалi мыты на грузы, за што атрымлiвалi ад прадпрымальнiкаў матэрыяльнае ўзнагароджанне. У вынiку гэтай дзейнасцi дзяржаве быў нанесены эканамiчны ўрон у асаблiва буйным памеры. Суд прысудзiў кожнаму з чатырох чалавек, якiя апынулiся на лаве падсудных, 3 гады i 7 месяцаў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Кастрычнiцкага раёна горада Магiлёва вынес прысуд траiм былым супрацоўнiкам мытнi i спецыялiсту УП па аказанню паслуг Магiлёўскага аддзялення Бела |
|