Агурочная трава
Гэту раслiну называюць яшчэ бурачнiк, а таксама «радасць сэрца», «весялосць», «сардэчная кветка». Гэтыя назвы прыйшлi з даўнiх часоў. Вядома, што лiсце i кветкi агурочнай травы дадавалi ў напоi для прыдання iм уласцiвасцяў, якiя праганялi смутак, сум i меланхолiю. У час паходаў рымскiм салдатам для храбрасцi давалi есцi агурочную траву. У батанiчнай кнiзе ХV ст. напiсана, што кветкi агурочнай травы прымянялiся паўсюль, каб лёгка станавiлася на сэрцы, знiкалi турботы i ўзнiмаўся стан духу.
Культура прыйшла да нас з Паўднёвай Еўропы, а дакладней, з Iспанii. Там яе здаўна вырошчвалi як агародную раслiну. Зараз яна распаўсюджана i ў нашай краiне. Гэта раслiна з галiнастым сакавiтым сцяблом. У чэрвенi яна зацвiтае блакiтнымi кветкамi, а ў жнiўнi выспявае насенне — па 3—4 буйныя прадаўгаватыя арэшкi ў кожным суквеццi. Маладое лiсце мае прыемны пах свежых агуркоў. Агурочная трава вельмi карысная. Ранняя зелянiна яе багатая вiтамiнамi — аскарбiнавай кiслатой, ракацiнам, валодае процiзапаленчым i вяжучым уласцiвасцямi (дзякуючы дубiльным рэчывам), мачагонным, жаўцягонным, спазмалiтычным i заспакаяльным дзеяннямі. Акрамя таго, бурачнiк змяшчае калiй, а таксама эфiрнае масла, якое надае яму пах агуркоў. У iм знойдзены каштоўныя для арганiзма чалавека мiкраэлементы — марганец, крэмнiй, жалеза. Агурочная трава — холадаўстойлiвая раслiна, добра расце ў паўценi, непатрабавальная да ўмоў вырошчвання, хоць высокi ўраджай зелянiны можна сабраць на ўрадлiвай агароднай глебе. Для атрымання маладой зелянiны яе сеюць у некалькi тэрмiнаў, пачынаючы з позняй восенi цi ранняй вясны. Гэта раслiна — выдатны меданос, таму яе высяваюць паблiзу пчальнiка. У ежу выкарыстоўваюць лiсце, якое збiраюць да ўтварэння кветкавых сцёблаў, а маладыя раслiны да з’яўлення другога сапраўднага лiста выкарыстоўваюць цалкам. Агурочную траву кладуць у вiнегрэты, прымяняюць як начынку для пiрагоў. Смачныя i свежыя кветкi, iх кладуць у халодныя напiткi, ядуць у зацукраваным выглядзе. Бутэрброды з агурочнай травой. 1. Зелянiну агурочнай травы нарэзаць, дадаць алей i крыху солi, перамяшаць i разлажыць на лустачкi хлеба. 2. На хлеб пакласцi лустачкi каўбасы цi мяса, зверху пасыпаць дробна нарэзанай зелянiнай агурочнай травы цi пакласцi некалькi лiсцiкаў. Салата з агурочнай травы. Вымытыя i абсушаныя лiсцiкi нарэзаць i залiць маянэзам цi запраўкай, якая складаецца з паўшклянкi сыраквашы, дзвюх сталовых лыжак алею, адной сталовай лыжкi воцату, солi, цукру i перцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэту раслiну называюць яшчэ бурачнiк, а таксама «радасць сэрца», «весялосць», «сардэчная кветка» |
|