21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шкоднiкi наступаюць

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усталявалася сапраўднае цяпло, усё вакол ажывае... Пераходзяць да актыўнага жыцця i шкоднiкi. Якiя меры неабходна прымаць, каб засцерагчы раслiны?

Цыбульная муха. У перыяд цвiцення вiшнi i дзьмухаўцу з месцаў зiмоўкi вылятаюць цыбульныя мухi i адкладваюць яйкi памiж лiсцем цыбулi цi на глебу каля раслiн. Потым лiчынкi пранiкаюць унутр. Цыбулiны, пашкоджаныя цыбульнай мухай, загнiваюць (асаблiва ў сырое надвор’е), лiсце вяне i жаўцее, раслiна лёгка вырываецца. Першае пакаленне лiчынак шкодзiць у чэрвенi, другое — у канцы лiпеня. Калi ведаць час лёту i кладкi яек, то можна адпудзiць муху ад раслiн тытунёвым пылам у сумесi з попелам (1:1).

Гэтай сумессю трэба апрацаваць мiжрадкоўе цыбулi. Таксама можна выкарыстоўваць фiтанцыдную актыўнасць лiсця морквы: пасейце радок морквы ўздоўж цыбульнай градкi — фiтанцыды морквы адпудзяць цыбульную муху, а фiтанцыды цыбулi — маркоўную муху.

Калi ж лiсце цыбулi пачало жаўцець i на цыбулiне можна ўбачыць белых, даўжынёй да 1 см лiчынак, неабходна палiць цыбулю растворам кухоннай солi (1 шклянка на 10 л вады) пад корань (1/2 шклянкi на раслiну). З гэтай працэдурай спазняцца нельга, бо лiчынкi забiраюцца ў цыбулiну, i тады раствор iм нашкодзiць не зможа.

Капусная муха шкодзiць капусце i iншым крыжакветным. Яе лiчынкi выядаюць хады ў каранях, распаўсюджваюць каранёвую гнiль, каранi размачальваюцца. Асаблiва небяспечная веснавая муха, першае пакаленне якой губiць расаду. Каб засцерагчыся ад капуснай мухi, праз 2 тыднi пасля высаджвання расады яе трэба апырскаць 0,2-працэнтным растворам хларафосу. Для змяншэння страт ад капуснай мухi раслiну акучваюць для ўтварэння дадатковых каранёў.

Акрамя гэтага прымяняюць настой попелу кожныя 5 дзён для адпуджвання; тытунёвы пыл, змешаны з попелам i зямлёй, — для абсыпкi глебы вакол раслiны; пасевы махоркi цi сельдэрэю.

Драцянiк — гэта лiчынкi жукоў-шчаўкуноў, яны жывуць i развiваюцца ў глебе 3—4 гады. Яны ўгрызаюцца ў клубнi, караняплоды, пашкоджваюць падземныя часткi многiх раслiн. Лiчынкi жывуць толькi ў вiльготнай глебе i пры падсыханнi верхнiх слаёў закопваюцца на большую глыбiню. Змагацца з драцянiкам даволi складана з-за яго скрытага ладу жыцця. Для змяншэння колькасцi драцянiка выкарыстоўваюць вапнаванне кiслых глебаў, знiшчэнне пустазелля i ў першую чаргу пырнiку.

Для пасадкi бульбы можна правесцi на ўчастку адлоў драцянiка з дапамогай прынады з долек цi дробных клубняў бульбы з уваткнутымi ў iх пруткамi. Прынады закопваюць у зямлю на глыбiню 5—7 см праз 0,5—1 м. Праз кожныя 2—3 днi прынады вынiмаюць i выбiраюць з iх лiчынак.

Слiмакi i смаўжы. Асаблiва шмат iх пасля лiўня i ў мокрае надвор’е, а калi спёка, гэтыя марудныя насякомыя хаваюцца ў цень, цiснуцца да халаднаватых цаглiн, у шчылiны, да нiжняга боку лiстоў. Перасоўвацца па агародзе яны пачынаюць з наступленнем цемнаты, аб’ядаюць кветкi, лiсце, прагрызаюць ягады клубнiц, пакiдаючы за сабой блiскучы след.

Супраць смаўжоў можна выкарыстоўваць пiва. Яго налiваюць (цёмнае i духмянае) у плоскiя ёмiстасцi i ставяць упоравень з зямлёй. Смаўжы ў вялiкай колькасцi iмкнуцца на пачастунак i гiнуць у самiм пiве цi замiраюць у здранцвеннi побач. Замест пiва выкарыстоўваюць i свежае малако. Гэтыя прынады трэба ставiць адразу пасля дажджу i не спазняцца са зборам смаўжоў.

Яшчэ адзiн спосаб, каб пазбавiцца ад смаўжоў, — гэта «разлiнаваць» садовыя дарожкi вапнай цi пасыпаць iх двойчы праз 10 хвiлiн гэтым жа сродкам два днi запар. Не пераносяць яны таксама сажы, тоўчанага шкла, меднага купарвасу, сухога драўнiннага пiлавiння i дзёгцю.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усталявалася сапраўднае цяпло, усё вакол ажывае... Пераходзяць да актыўнага жыцця i шкоднiкi. Якiя меры неабходна прымаць, каб засцерагчы раслiны?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика