Мiкраэлементы для раслiн
Раслiнам акрамя макраэлементаў (азот, фосфар, калiй) неабходны i мiкраэлементы. Калi, напрыклад, не хапае ў глебе бору, магнiю, жалеза, медзi, раслiны схiльныя да хвароб.
Калi на ўчастку ўносiцца гной i попел, пра недахоп мiкраэлементаў у глебе можна не хвалявацца. У iншых выпадках iх запас папаўняюць з дапамогай мiкраўгнаенняў. Асаблiва шмат раслiнам патрабуецца магнiю. Недахоп магнiю моцна адчуваецца на кiслых, пясчаных i супясчаных глебах. Асаблiва патрабавальныя да гэтага элемента бульба i цяплiчныя агародныя культуры. Як папоўнiць запасы магнiю ў глебе? Калi яна кiслая, трэба ўносiць даламiтавую муку. З яе дапамогай знiжаецца кiслотнасць глебы i яна абагачаецца магнiем. Калi глеба вапнавалася iншым чынам, дастаткова 20 г даламiтавай мукi на 1 кв. метр. Той, у каго глебы на ўчастку тарфяныя цi дзярнова-падзолiстыя лёгкiя, павiнен паклапацiцца аб папаўненнi ў iх запасаў бору. Калi гэтага не зрабiць, раслiны будуць пазней цвiсцi, а плады будуць менш вiтамiннымi i слабалёжкiмi. На ўчастках з недахопам гэтага элемента ўносяць звычайна борную кiслату. Яна змяшчае 17 працэнтаў бору. Уносiць борную кiслату можна разам з iншымi ўгнаеннямi перад сяўбой (па аднаму граму на квадратны метр) цi прымяняць як пазакаранёвую падкормку. Трэба памятаць, што сунiцам i вiшнi гэтага элемента патрабуецца ў два разы менш, чым iншым культурам. А вось бабовыя, капусныя, салата, шпiнат, памiдоры асаблiва добра адклiкаюцца на апырскванне малiбдатам амонiю (2 г на 10 л вады), калi глебы кiслыя. Малiбдэн, якi змяшчаецца ва ўгнаеннi, павышае ўраджайнасць, вiтамiннасць прадукцыi, а таксама колькасць бялку. Калi ў глебе мала медзi, карысна раз у пяць-шэсць гадоў унесцi на кожны квадратны метр зямлi па 1,5—2 грамы меднага купарвасу. Задавальняецца патрэба раслiн у мiкраэлементах i тады, калi рэгулярна ўносiцца медны купарвас як прэпарат супраць розных хвароб цi праводзяцца пазакаранёвыя падкормкi (2—5 г меднага купарвасу на 10 л вады). У лёгкiх нейтральных i тарфяных глебах недастае марганцу. Таму на iх эфектыўна ўнясенне попелу, якi змяшчае шмат гэтага мiкраэлемента. Можна выкарыстоўваць i сернакiслы марганец. Для пазакаранёвых падкормак прымяняюць марганцавакiслы калiй (2—3 г на вядро вады). Апырскваюць раслiны па бутонах, у канцы цвiцення i ў перыяд iнтэнсiўнага росту. Пясчаным глебам неабходна папаўненне цынку. Для гэтага выкарыстоўваюць сульфат i вокiс цынку. Для пазакаранёвых падкормак разводзяць 5—10 г сульфату цынку на вядро вады. Каб задаволiць патрэбнасць раслiн у жалезе, дастаткова на 100 кг кампосту дадаць 1—3 кг жалезнага купарвасу ў растворы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раслiнам акрамя макраэлементаў (азот, фосфар, калiй) неабходны i мiкраэлементы. Калi, напрыклад, не хапае ў глебе бору, магнiю, жалеза, медзi, раслiны |
|