Беларусы i расiяне атрымаюць роўныя правы. На свабоду перамяшчэння
Iгар ГРЫШЫН
Адпаведнае пагадненне, нагадаем, было падпiсана кiраўнiкамi дзвюх краiн на самiце ў Санкт-Пецярбургу 24 студзеня. Беларускi бок ужо распрацаваў праект закона аб ратыфiкацыi гэтага пагаднення, i ў блiжэйшы час дакумент будзе ўнесены на разгляд у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу.
Аналагiчная работа праводзiцца i ў Расii. Паводле слоў першага намеснiка начальнiка дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi МУС Беларусi Аляксея Бегуна, пагадненне прадугледжвае значныя прэферэнцыi грамадзянам саюзных дзяржаў: знаходжанне без мiграцыйнай карты, вызваленне ад працэдуры рэгiстрацыi да 30 дзён, спрашчаецца працэдура атрымання вiду на жыхарства. Сёння, дарэчы, знаходжанне грамадзян дзвюх краiн рэгулюецца нацыянальным заканадаўствам, згодна з якiм беларусы ў РФ i расiяне ў РБ маюць статус iншаземцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведнае пагадненне, нагадаем, было падпiсана кiраўнiкамi дзвюх краiн на самiце ў Санкт-Пецярбургу 24 студзеня
|
|