21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: «Беларусь з’яўляецца актыўным прыхiльнiкам iнтэграцыйных працэсаў ва ўсiх сфер

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым прэзiдэнт заявiў на сустрэчы з кiраўнiкамi дэлегацый генеральных пракуратур краiн СНД.

«Мы зыходзiм з простай iсцiны: калi ёсць агульныя iнтарэсы, любое аб’яднанне карыснае. Калi ёсць агульныя праблемы, то гэтыя праблемы лягчэй вырашаць разам», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Забеспячэнне правапарадку, спакою грамадзян, барацьба са злачыннасцю — прыярытэтная задача любой дзяржавы. У Беларусi гэтым пытанням удзяляецца значная ўвага.

Апошнiм часам Беларусь стала месцам правядзення многiх мiждзяржаўных мерапрыемстваў у рамках СНД i ЕўрАзЭС. Сёння ў Мiнску праходзiць Каардынацыйны савет генеральных пракурораў СНД i кiраўнiкоў парламентаў краiн — членаў Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва.

Процiдзейнiчаць сучасным выклiкам i негатыўным сацыяльным з’явам можна толькi шляхам аб’яднання намаганняў i вопыту праваахоўных органаў, лiчыць Аляксандр Лукашэнка.

«Утварэнне Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў СНД было своечасовым i дальнабачным крокам. Я вельмi рады, што мне давялося адыгрываць самую актыўную ролю ў працэсе стварэння гэтага савета. Правiльнасць прынятага рашэння сёння вiдавочная ва ўмовах iснуючага росту злачыннасцi, якая набывае ўсё больш дасканалыя формы, пашырэння маштабаў тэрарызму, наркабiзнэсу, незаконнага абароту зброi, гандлю людзьмi, нелегальнай мiграцыi i iншых сацыяльна небяспечных з’яў», — падкрэслiў беларускi лiдар.

Гэтыя праблемы сталi настолькi глабальнымi, што справiцца з iмi ў адзiночку нiводная дзяржава не можа. I процiдзейнiчаць iм можна толькi шляхам аб’яднання палiтычнай волi ўладных структур, вопыту i прафесiяналiзму праваахоўных органаў, лiчыць прэзiдэнт.

«У рамках СНД мы можам шмат разважаць аб дыпламатыi, эканомiцы — трэба гэта або не. Нехта гаворыць, што, наогул, i СНД не патрэбна. Нехта хоча выйсцi са складу Садружнасцi. А вось што датычыцца праваахоўных органаў — тут разважанняў няма: «трэба — не трэба». Трэба! Жыццё прымусiць. Яно дыктуе, перш за ўсё, неабходнасць быць разам. Калi нейкай дзяржаве гэта не патрэбна i яна вырашыць не дзейнiчаць сумесна супраць гэтых негатыўных з’яў, то яна будзе «чорнай дзiркай». Немагчыма сёння ў гэтым узаемазвязаным, складаным свеце змагацца са злачыннасцю ў адзiночку», — перакананы прэзiдэнт.

Каментуючы той факт, што не ўсе ўдзельнiкi Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў краiн СНД прыбылi ў Мiнск, Аляксандр Лукашэнка дадаў: «Той, хто сёння не з намi, той супраць сябе».

Прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў, што ў свой час былыя савецкiя рэспублiкi «разбеглiся па сваiх кватэрах, а злачынцы наадварот — аб’ядналiся». «Таму я вiтаю ўсялякую iнтэграцыю ў сферы праваахоўных органаў i структур з мэтай прадухiлення страшных, негатыўных з’яў у грамадстве», — сказаў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка заявiў аб неабходнасцi максiмальнага выканання дамоўленасцяў, якiя заключаюцца краiнамi ў рамках Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. «Любыя добрыя намеры прынясуць рэальную аддачу толькi ў тым выпадку, калi кожны бок будзе з максiмальнай адказнасцю ставiцца да выканання ўжо дасягнутых дамоўленасцяў. Гэта вялiкая праблема ў рамках СНД. Мы вельмi шмат падпiсваем на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў дакументаў, але, на жаль, выкананне, мякка кажучы, жадае лепшага».

Беларусь гатова падзялiцца накопленым значным вопытам у барацьбе са злачыннасцю, у процiдзеяннi гандлю людзьмi i нелегальнай мiграцыi.

У рамках СНД нямала зроблена ў плане каардынацыi намаганняў па процiдзеянню злачыннасцi i iншым сучасным выклiкам. Створаны i функцыянуе Антытэрарыстычны цэнтр, спецыялiзаваны банк даных Бюро па каардынацыi барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю i iншымi небяспечнымi вiдамi злачынстваў. Пад эгiдай Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў — удзельнiц СНД праводзяцца даследаваннi актуальных праблем, звязаных са злачыннасцю i пракурорскiм наглядам. Выключна важныя поўнамаштабны аналiз i дакладная ацэнка сiтуацыi, прагназаванне негатыўных тэндэнцый i папераджальны характар мераў па iх пераадоленню, перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў генеральным пракурорам краiн Садружнасцi за тое, што яны як прафесiяналы вядуць бескампрамiсную барацьбу з негатыўнымi грамадскiмi з’явамi, далучаючы да яе ўсе праваахоўныя органы i сiлавыя структуры СНД. «Усе вашы iнiцыятывы ў гэтым напрамку будуць падтрыманы Беларуссю, вы можаце на нас разлiчваць», — заявiў прэзiдэнт.

Генпракурор Расii Уладзiмiр Усцiнаў адзначыў, што абмеркаваныя Каардынацыйным саветам у Мiнску пытаннi датычылiся, перш за ўсё, барацьбы з тэрарызмам, карупцыяй i абароны непаўналетнiх.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым прэзiдэнт заявiў на сустрэчы з кiраўнiкамi дэлегацый генеральных пракуратур краiн СНД
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика