21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самая надзейная засцярога

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Дзецям пасля...

— Я проста хацеў паглядзець на жанчыну, якая мяне нарадзiла! — апраўдваўся Толя (прозвiшча ягонае апускаю, бо гiсторыя гэта яшчэ ў памяцi многiх людзей), вучань школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот. Шуму ж тады было! Некалькi чалавек ледзь не пазвальнялi, ужо цяжка i сказаць, як яны ўтрымалiся на сваiх пасадах. Вось яны ў яго i дапытвалiся, чаму, маўляў i навошта той выкраў з кабiнета дырэктара сваю «асабiстую справу», адкуль i даведаўся адрас мацi. Гэта жанчына адмовiлася ад яго ў радзiльнi.

Такiх дзяцей шмат. Звычайна жанчыны пiшуць «у сувязi з цяжкiм матэрыяльным становiшчам». Але хто ведае, што там было на самай справе. Толiку нiхто гэтага так i не патлумачыў. Ясна адно, яна была яшчэ школьнiцай, старшакласнiцай, калi з’явiўся ён, гэты плод першага кахання, на свет. Вiдавочна, жыццё ў гэтай жанчыны потым склалася. Ва ўсякiм разе Толiк равеснiкам потым з гонарам расказваў, што ў яго ёсць сястра. А з мужам гэтай жанчыны падлетак сустрэўся ў дзвярах i без хiтрыкаў патлумачыў, хто ён i навошта прыйшоў. Цi разумеў, Толя, што ён робiць? Думаю, нават вельмi добра. Кажуць, што дзецi жорсткiя мсцiўцы. А Толiк помсцiў не толькi за мiнулае, за адсутнасць нармальнага дзяцiнства, любовi, пяшчоты, за адзiноту, якую не дай Бог каму зведаць. Ён помсцiў i за будучае сваё, якога ў яго не магло быць, бо сэрца яго не ведала прывязанасцi. I сапраўды праз вельмi хуткi час, амаль адразу пасля заканчэння школы-iнтэрната, Толiк быў асуджаны за цяжкае злачынства.

А ў яго мог бы быць зусiм iншы лёс. Мацi яго здаровая жанчына, i нарадзiла яна здаровага хлопчыка, шанц такiх дзяцей быць усыноўлёнымi значна большы. Але Толiку не пашанцавала. I вось тады гэтая «радзiльная гiсторыя» стала прадметам яго асаблiвага болю, нават iдэяй-фiкс, ад якой ён не мог пазбавiцца гадамi. Ён пакутлiва, да нянавiсцi, якая з’ядала яго душу, зайздросцiў суседу па пакоi, якi дакладна ведаў «адкуль узяўся». Напэўна Толя заплацiў бы любую цану, каб паглядзець на «маму», каб знiкла гэтае спустошваючае пачуццё, быццам ты — «нiхто». Яно знiкла, але замест старога монстра ў душу юнака прыйшоў новы. Хто вiнаваты?

Чалавецтва ўвесь час, напэўна, адказвае на гэтае пытанне. I не стамляецца спрачацца. «Гуманнае» мiнулае стагоддзе паклапацiлася, каб усё выглядала прыстойна. Маладая дзяўчына, якая не замужам i зацяжарыла, i пры гэтым не можа расцiць дзiця (сапраўды гэта так, або яна толькi так думае — пытанне другое) можа, мае права ад дзiцяцi адмовiцца.

Напэўна, гэта было прыдумана, каб выратаваць адразу дзве жыццi — дзiцяцi i дзяўчыны. Але па сутнасцi гэта здзелка, дзе слязамi свайго малога дзяўчына купляе жыццёвае сваё ўладкаванне — магчымасць атрымання адукацыi, добрую працу i нават шанц на паспяховае замужжа.

Iншае выйсце — своечасова ад дзiцяцi пазбавiцца. У такiх выпадках, праўда, выкарыстоўваюць iншы выраз: «непажаданая цяжарнасць». Але сутнасць захоўваецца тая ж. Нават калi выкраслiць з думак дзiця, як яго выкрэслiваюць з жыцця, то i для жанчыны такое вырашэнне можа аказацца ракавым. На якой бы стадыi i наколькi прафесiйна не быў зроблены аборт, наступствы яго непрадказальныя. Адно з самых распаўсюджаных ускладненняў гэтай «аперацыi ўсляпую» не толькi бясплоднасць, але i гарманальныя парушэннi, новаўтварэннi, запаленчыя працэсы.

Гэта калi не казаць пра тое, што забойства дзiцяці ва ўлоннi мацi ўсiмi канфесiямi лiчыцца смяротным грахом. Такiм чынам, мы прыйшлi да таго, з чаго пачынаюць усе сучасныя «апекуны» моладзi. Сэкс павiнен быць бяспечным. А маладыя дзяўчаты i хлопцы добра ведаць няхiтрую навуку засцярогi ад непрыемнасцяў. Аднак, вось бяда, як нi вучаць гэтую моладзь, як нi забяспечваюць ёй даступнасць «элементарных» сродкаў, а «праколы», i даволi частыя, здараюцца. Да таго ж, ад iнфекцый, якiя перадаюцца «гэтым шляхам», нiякiя вядомыя сродкi засцярогi не абараняюць. Акрамя аднаго.

Але дарослыя чамусьцi саромеюцца гаварыць пра гэты, самы надзейны спосаб кантрацэпцыi, — захаванне нявiннасцi. Сёння дзяўчаты стараюцца пазбавiцца ад дзявоцтва як ад нечага ганебнага — i гэта ўжо нi для каго не сакрэт. Сярод моладзi ўсталёўваецца стэрэатып: цнатлiвасць — гэта не тое, што трэба захоўваць, а тое, што ў выпадку захавання сведчыць пра нейкiя праблемы. Цiкава выказаўся на гэтую тэму лектар апошнiх Свята-Мiхайлаўскiх чытанняў у Мiнску iерэй Аляксандр Палавiнкiн, прарэктар Царыцынскага праваслаўнага унiверсiтэта прападобнага Сергiя Раданежскага. Ён расказаў пра духоўныя наступствы, якiя адбываюцца пры страце нявiннасцi. Дзяўчына, тлумачыў святар, якая ўступае ў iнтымную блiзасць з маладым чалавекам, як бы бярэ на сябе адмоўныя рысы свайго каханага, усе яго слабасцi i парокi, хiбы характару.

Непазбежна пагаршаецца яе генетычны «набор», i як бы нi склалася потым жыццё, уплыў «першага вопыту», калi ён адбыўся да шлюбу, непазбежна накладзе свой адбiтак. Нездарма «першы мужчына» займае асаблiвае месца ў сэрцы i памяцi жанчыны. Спярша нейкi час дзяўчына адчувае сабе так, быццам яна належыць гэтаму чалавеку. Гэта таксама, кажуць, рэчы духоўныя i цяжкатлумачальныя, але факт застаецца фактам: здрадзiць першы раз амаль гэтак жа цяжка, як першы раз пайсцi на блiзкасція адносіны. Аднак, «здрадзiўшы», дзяўчына нiбы вызваляецца ад гэтай «першай залежнасцi», пры тым яна вызваляецца ад нечага больш глабальнага, нiбы ад самой сябе. Гэта «вызваленне» падобна да страты. Пасля «другога» дзяўчына ўжо сама здзiўляецца той лёгкасцi, якую яна дазваляе сабе ў адносiнах з мужчынамi.

Усё гэта не медыцынскiя «наступствы». Але тым цяжэй, бо iх нельга пазбегнуць, як непажаданую цяжарнасць цi iнфекцыйную хваробу. Гэтыя страты застаюцца на ўсё жыццё. Гэта адсюль наша сумная статыстыка скасаваных шлюбаў i разбiтых лёсаў: у Беларусi на 73 209 новаўтвораных сем’яў у 2005 годзе прыйшлося 30 040 разводаў. Амаль кожная другая!

Нездарма з бiблейскiх часоў галоўнай умовай сямейнага шчасця лiчылi выхаванне цноты, аховы дзявоцтва, а затым сямейнай вернасцi. Калi б людзi выконвалi гэтыя правiлы, было б значна менш i дзiцячых, i дзявочых слёз.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Я проста хацеў паглядзець на жанчыну, якая мяне нарадзiла! — апраўдваўся Толя (прозвiшча ягонае апускаю, бо гiсторыя гэта яшчэ ў памяцi многiх людзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика