21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi ўбачаць у Новым двары «Вылечванне каханнем»?

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Жыхары вёскi Новы двор, датэлефанаваўшыся ў «Звязду», паскардзiлiся, што нiяк не могуць паглядзець на БТ любiмы серыял «Вылечванне каханнем». Дакладней, жанчыны-даяркi прапусцiлi ўжо некалькi серый запар: то ўвечары трансляцыя хакейных матчаў, то з ранiцы тэхнiчная прафiлактыка... «Няўжо так i надалей будзе працягвацца?» — пыталiся нашы чытачы.

Як патлумачыў выконваючы абавязкi генеральнага прадзюсара Першага нацыянальнага тэлеканала Аляксандр КАПЁНКIН, перанос таго цi iншага фiльма або перадачы, заяўленай у праграме, — гэта заўжды вымушаны крок. «Тэхнiчную прафiлактыку мы нiяк не ў стане абысцi, бо гэта залежыць нават не ад Белтэлерадыёкампанii, а ад Мiнiстэрства сувязi, якое праводзiць планавыя агляды абсталявання», — падкрэслiў Аляксандр Вiктаравiч.

У любым выпадку БТРК стараецца паказаць усе серыi — не ўвечары, дык ранiцай у паўторы (час паказаў i паўтораў, дарэчы, вызначаецца паводле аналiзу пераваг аўдыторыi — гэта значыць, улiчваюцца iнтарэсы большай часткi патэнцыяльных гледачоў). Той жа серыял «Вылечванне каханнем» за апошнi час пераносiўся ўсяго некалькi разоў: з-за трансляцыi важнейшых матчаў чэмпiянату свету па хакею. Дарэчы, як мiнiмум за 2—3 гадзiны да прамых трансляцый спартыўных спаборнiцтваў праз кожныя 15 хвiлiн запускаецца «бягучы радок», якi iнфармуе гледачоў аб пераносе тых цi iншых праграм, фiльмаў.

I яшчэ адно важнае паведамленне для аматараў серыялаў, што iдуць у вячэрнi прайм-тайм. Нягледзячы на тое, што з 9 чэрвеня пачынаюцца трансляцыi чэмпiянату свету па футболу, для максiмальнай зручнасцi ўсiх гледачоў частка матчаў будзе перанесена з Першага нацыянальнага на тэлеканал «ЛАД».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары вёскi Новы двор, датэлефанаваўшыся ў «Звязду», паскардзiлiся, што нiяк не могуць паглядзець на БТ любiмы серыял «Вылечванне каханнем»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика