Скульптуры Цэрэтэлi ў Мiнску? Гэта рэальнасць...
Ларыса ЦIМОШЫК
Цяпер не трэба ехаць у Маскву, каб зразумець, чаму столькi размоў вакол творчасцi Зураба Цэрэтэлi. Ён сам едзе да нас!
I вязе свае творы — i жывапiсныя палотны, i графiку, i нават скульптуры, дзякуючы якiм прозвiшча Цэрэтэлi не ведае толькi той чалавек, якi нiколi не ўключае тэлевiзар, зусiм не слухае радыё i не адкрывае газет. Зураб Цэрэтэлi, прэзiдэнт Расiйскай акадэмii мастацтваў, народны мастак СССР, Расii, Грузiнскай ССР прыедзе ў Мiнск на адкрыццё персанальнай выставы, якая адбудзецца 26 мая ў Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi. Гэта будзе магчымасць адкрыць для сябе творчасць Зураба Цэрэтэлi без скандальнага шлейфу вакол яго iмя, тую творчасць, пра якую мы, насамрэч, амаль нiчога не ведаем. На экспазiцыi будзе прадстаўлена больш за 200 работ. Толькi два тыднi ў Мiнску — i выстава паедзе далей. А ўспамiны застануцца, асаблiва ў тых, каму пашчасцiць разам з творамi ўбачыць i паслухаць самога аўтара. Зураб Цэрэтэлi прысвяцiў сваю выставу 250-годдзю Расiйскай акадэмii мастацтваў, якое будзе адзначацца праз год. Добры юбiлей той, якi добра падрыхтаваны. Калi прадумана ўсё да дробязяў: як адзначаць i каго запрашаць. Такiм чынам, можна лiчыць, што беларусы атрымалi запрашэнне адны з першых.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер не трэба ехаць у Маскву, каб зразумець, чаму столькi размоў вакол творчасцi Зураба Цэрэтэлi. Ён сам едзе да нас!
|
|