Самаабарона... ад дарослых
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, у Мiнску адбудзецца музычная акцыя — канцэрт «У абарону жыцця». Пляцоўку для яго прадаставiў Маладзёжны тэатр эстрады, а згоду выступiць далi ўладальнiкi Гран-пры конкурсу iмя Ул. Мулявiна гурт «Псальмяры», каманды «Антывiрус», «Snooze» i iншыя выканаўцы. Непасрэднымi ўдзельнiкамi акцыi стануць i самi дзецi — у праграме чакаецца выступленне хору з дзiцячага праекта «Азiрнiся навокал» i тэатральная пастаноўка «Дочкi-мацi».
Сёлета арганiзатары акцыi вырашылi звярнуцца да праблемы немаўлят, якiя так i не нарадзiлiся, з дапамогай творчасцi падкрэслiць каштоўнасць сям’i для сучаснай Беларусi. «Жыццё чалавека пачынаецца раней, чым ён з’яўляецца на свет. Ненароджаныя дзецi — самая неабароненая катэгорыя дзяцей. Мы ўсiм сэрцам жадаем, каб абортаў у нашай краiне было як мага менш, i праводзiм гэты канцэрт для таго, каб людзi цанiлi жыццё, бераглi i любiлi дзяцей», — кажа адзiн з арганiзатараў акцыi Дзмiтрый Зяленскi. «Сямейная» канцэпцыя захаваецца ва ўсiм — нават вядучымi канцэрта стане сямейная пара вядомых у Беларусi музыкантаў. Гледачам будуць прапанаваны цiкавыя гiсторыi i сведчаннi з жыцця. I хоць акцыя «У абарону жыцця» пройдзе ўсяго ў другi раз, арганiзатары спадзяюцца, што надалей яна стане традыцыйнай i знойдзе падтрымку спонсараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, у Мiнску адбудзецца музычная акцыя — канцэрт «У абарону жыцця»
|
|