З любоўю да роднай зямлi
Барыс ПРАКОПЧЫК
З дзесяцi Герояў Рэспублiкi Беларусь трое — Аляксандр Дубко, Вiктар Крамко i Васiль Равяка — выпускнiкi Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага унiверсiтэта, якому споўнiлася 55 гадоў з дня заснавання.
За гэты час для сельскай гаспадаркi падрыхтавана больш за 22 тысячы спецыялiстаў, 44 тысячы аграрнiкаў павысiлi квалiфiкацыю. На сямi факультэтах унiверсiтэта цяпер навучаецца каля шасцi тысяч студэнтаў па дванаццацi спецыяльнасцях. Сярод iх i традыцыйныя, i новыя, у прыватнасцi, па даручэнню прэзiдэнта краiны арганiзавана падрыхтоўка кадраў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыi. Да паслуг студэнтаў — аснашчаныя на самым сучасным узроўнi навукова-даследчыя лабараторыi, камп’ютарныя класы з выхадам у Iнтэрнэт. Моладзь мае ўсе магчымасцi для навуковай працы, тым больш што ёсць у каго павучыцца: за апошнiя тры гады ў аграрную вытворчасць укаранiлi 80 навуковых распрацовак. Агульны эканамiчны эфект — больш за 10 мiльярдаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З дзесяцi Герояў Рэспублiкi Беларусь трое — Аляксандр Дубко, Вiктар Крамко i Васiль Равяка — выпускнiкi Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага унiверсiтэт
|
|