Нахвалюешся — паступленне будзе
Выпускны 2006 года прыпаднёс абiтурыентам свае сюрпрызы. Гэта i доўгае чаканне Правiлаў паступлення ў ВНУ i ССНУ, i нечаканае рашэнне аб увядзеннi конкурсу атэстатаў. Акрамя таго, у параўнаннi з мiнулым годам страчана магчымасць выбраць лепшы вынiк цэнтралiзаванага тэсцiравання, а, значыць, магчымасць паступлення ў другiм патоку — як запасны варыянт. Такая рэальнасць патрабуе сур’ёзных, прадуманых рашэнняў i дзеянняў выпускнiка.
— Важна знайсцi як мага больш падрабязную iнфармацыю аб выбранай прафесii, — кажа псiхолаг Рэспублiканскага цэнтра прафесiйнай арыентацыi моладзi Марына ШЫЧКО, — азнаёмiцца з прафесiяграмай, удакладнiць змест, умовы працы i патрабаваннi, якiя прад’яўляюцца да чалавека, вывучыць магчымасцi набыцця прафесii i перспектывы прафесiйнага росту. Неабходна параўнаць веды, атрыманыя аб прафесii, са сваiмi магчымасцямi, параiцца з бацькамi, настаўнiкамi, урачамi, псiхолагам. Атрымаць квалiфiкаваную кансультатыўную дапамогу можна i ў нашым цэнтры. Калi ж вы цвёрда вызначылiся з будучай прафесiяй, неабходна праявiць настойлiвасць у рэалiзацыi сваiх намераў. Нават калi сёлета ўдача вам не ўсмiхнецца, вы можаце паступiць на падрыхтоўчае аддзяленне цi пазаймацца на падрыхтоўчых курсах, якiя пачынаюць працаваць з верасня. А можна звярнуцца ў службу занятасцi, дзе дапамогуць знайсцi работу або набыць прафесiю, запатрабаваную на рынку працы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпускны 2006 года прыпаднёс абiтурыентам свае сюрпрызы
|
|