21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Таленавiтая моладзь сваiмi поспехамi праслаўляе Беларусь»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з таленавiтымi прадстаўнiкамi маладога пакалення.

Паводле добрай традыцыi, адзначыў прэзiдэнт, такая сустрэча праходзiць вясной, калi прырода расцвiтае, а сэрцы людзей напаўняюцца светлымi пачуццямi, аптымiзмам i стваральнай энергiяй.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў апошнiя гады беларускiя школьнiкi нязменна паказваюць высокiя вынiкi на мiжнародных прадметных алiмпiядах. Штогод амаль 20 юных беларусаў становяцца пераможцамi i прызёрамi гэтых вельмi складаных iнтэлектуальных спаборнiцтваў.

Яркiмi поспехамi радуюць юныя музыканты, артысты, мастакi, адзначыў кiраўнiк дзяржавы. У мiнулым годзе больш як 120 прадстаўнiкоў Беларусi сталi лаўрэатамi нацыянальных i мiжнародных фестываляў i конкурсаў. Беларуская каманда заняла першае месца ў камандным залiку на мiжнародных маладзёжных Дэльфiйскiх гульнях у Кiеве. «Нашай маленькай зямлячцы Ксенii Сiтнiк у адзiн год удалося пакарыць адразу дзве творчыя вяршынi, атрымаўшы перамогi на «Славянскiм базары ў Вiцебску» i «Еўрабачаннi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аказанне дапамогi таленавiтым дзецям i маладым людзям — прадмет асаблiвай увагi дзяржавы, заявiў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, больш за 10 гадоў у краiне працуюць спецыяльныя фонды прэзiдэнта па падтрымцы таленавiтай моладзi. За гэтыя гады стыпендыямi, прэмiямi i iншымi ўзнагародамi з фонду па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў адзначана больш за 12 тыс. чалавек. Каля 2 тыс. юных талентаў маладзёжных i дзiцячых калектываў атрымалi заахвочваннi з фонду па падтрымцы таленавiтай моладзi.

Кiраўнiк дзяржавы асаблiва падкрэслiў, што сёлета ў Беларусi зроблены яшчэ адзiн важны крок — зацверджана дзяржаўная праграма «Маладыя таленты Беларусi», разлiчаная на 5 гадоў. Яе рэалiзацыя, перакананы Аляксандр Лукашэнка, дасць магчымасць адкрыць сетку новых цэнтраў дашкольнага выхавання, гiмназiй, лiцэяў, гурткоў, секцый i студый для таленавiтых дзяцей i маладых людзей. «Стварыць найбольш спрыяльныя ўмовы для рэалiзацыi таленавiтай моладзi, яе актыўнага ўдзелу ў навуковым, культурным i спартыўным жыццi — галоўная задача праграмы», — адзначыў прэзiдэнт Беларусi.

У Беларусi будуць зацверджаны 200 стыпендый Прэзiдэнта Беларусi для студэнтаў i 100 — для аспiрантаў, паведамiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, гэта будзе стымуляваць маладое пакаленне да ведаў i навуковай творчасцi.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што садзейнiчаць развiццю таленавiтай моладзi павiнна i зацверджаная дзяржаўная праграма «Маладыя таленты Беларусi», разлiчаная на 5 гадоў. Яе мерапрыемствамi прадугледжана прадастаўленне лаўрэатам i стыпендыятам прэзiдэнцкiх фондаў першачарговага права выбару месца работы, павышэнне заработнай платы маладым спецыялiстам з лiку таленавiтай моладзi, а таксама выдзяленне iм iльготных крэдытаў на будаўнiцтва жылля, падкрэслiў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што праграма «Маладыя таленты Беларусi» будзе «цудоўнай стартавай пляцоўкай для зорнага ўзлёту моладзi».

Звяртаючыся да юнакоў i дзяўчат, кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь ганарыцца iх поспехамi ва ўчобе, навуцы i творчасцi. «Няхай жа атрыманыя сёння ўзнагароды натхняць вас на пакарэнне новых вяршынь i стануць стымулам для няспыннага самаўдасканалення», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт таксама падзякаваў прысутным у зале педагогам за самаадданую працу, адданасць сваiм вучням i веру ў iх.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з таленавiтымi прадстаўнiкамi маладога пакалення
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика