«Жалезны Фелiкс» у бронзе
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Учора ў Мiнску на тэрыторыi Ваеннай акадэмii Беларусi адбылося ўрачыстае адкрыццё помнiка Фелiксу Дзяржынскаму.
Адкрыццё бронзавага манумента «рыцару рэвалюцыi» вышынёй 3 метры 20 сантыметраў прымеркавана да Дня пагранiчнiка, якi вартавыя мяжы будуць святкаваць 28 мая. Менавiта памежнiкi былi iнiцыятарамi стварэння помнiка, якi з’яўляецца дакладнай копiяй манумента «жалезнаму Фелiксу», што стаяў на Лубянскай плошчы ў Маскве. Як вядома, гэты помнiк быў дэманцiраваны ў жнiўнi 1991 года. Iдэя ўстанавiць аналагiчны помнiк на тэрыторыi Ваеннай акадэмii Беларусi, побач з будынкам факультэта пагранiчных войскаў, не была спантанай. Паводле слоў старшынi Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў Аляксандра Паўлоўскага, Фелiкс Эдмундавiч Дзяржынскi быў адным з заснавальнiкаў памежных войскаў на тэрыторыi нашай краiны. Да таго ж ён — наш зямляк. Адметна, што помнiк Дзяржынскаму створаны за кошт добраахвотных ахвяраванняў самiх пагранiчнiкаў, якiя сабралi на гэтыя мэты больш за 32 мiльёны рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску на тэрыторыi Ваеннай акадэмii Беларусi адбылося ўрачыстае адкрыццё помнiка Фелiксу Дзяржынскаму |
|