Галоўная мэта ЕўрАзЭС — эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялаў краiн для павышэння ўзроўню жыцця народ
Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiраўнiкамi парламентаў дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС.
На думку кiраўнiка дзяржавы, «пэўныя перадумовы ў гэтым напрамку ўжо створаны». Ва ўсiх краiнах Супольнiцтва назiраецца эканамiчны рост, паляпшаюцца макраэканамiчныя паказчыкi. У прыватнасцi, унутраны валавы прадукт у сярэднiм па краiнах Супольнiцтва ў 2005 годзе павялiчыўся ў параўнаннi з 2004 годам амаль на 7 працэнтаў, аб’ём прамысловай прадукцыi — больш як на 4 працэнты. Пры гэтым iнвестыцыi ў асноўны капiтал выраслi ад 8 працэнтаў у Таджыкiстане да 23 працэнтаў у Беларусi. Беларусь у ходзе апошняга самiту кiраўнiкоў дзяржаў у Санкт-Пецярбургу ўнесла шэраг iнiцыятыўных прапаноў, якiя былi падтрыманы ўдзельнiкамi сустрэчы. У прыватнасцi, размова вялася аб распрацоўцы мiждзяржаўных мэтавых праграм «Транзiт», «Мiкраэлектронiка ЕўрАзЭС ХХI стагоддзя», «Бiятэхналогiя — народнай гаспадарцы», «Здароўе народаў ЕўрАзЭС», а таксама аб стварэннi сумеснага цэнтра продажаў i сэрвiснага абслугоўвання машынабудаўнiчай i iншай тэхнiкi. Як падкрэслiў прэзiдэнт, пастаўлена пытанне аб неабходнасцi прыняцця Канцэпцыi мiжнароднай дзейнасцi ЕўрАзЭС i Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне сацыяльнага забеспячэння. «У сувязi з гэтым мы чакаем больш плённай работы Мiжпарламенцкай асамблеi ЕўрАзЭС», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Рашэннi, што прымаюцца кiраўнiкамi дзяржаў у рамках ЕўрАзЭС, павiнны мець абавязковы характар у краiнах Супольнiцтва, лiчыць Аляксандр Лукашэнка. Звярнуўшы ўвагу на працэсы, якiя адбываюцца ў рамках СНД, прэзiдэнт адзначыў, што сапраўды рэальнымi сёння з’яўляюцца два аб’яднаннi — ЕўрАзЭС i Саюз Беларусi i Расii. Аднак «рана гаварыць аб тым, што ў ЕўрАзЭС мы зможам настолькi рушыць наперад, як у Саюзе Беларусi i Расii», дадаў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, вопыт саюзнага будаўнiцтва Беларусi i Расii можа спатрэбiцца пры развiццi iнтэграцыйных працэсаў у рамках Супольнiцтва. Старшыня Дзяржаўнай Думы Расii Барыс Грызлоў лiчыць, што «ўваходжанне Узбекiстана ў ЕўрАзЭС мае вельмi значны i важны характар». З уваходжаннем Узбекiстана колькасць пражываючых на тэрыторыi Супольнiцтва перасягнула 200 млн чалавек, дадаў Барыс Грызлоў. Барыс Грызлоў выказаў словы ўдзячнасцi ў адрас Беларусi, якая стварыла ўсе неабходныя ўмовы для плённай работы МПА ЕўрАзЭС у Мiнску. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiраўнiкамi парламентаў дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС
|
|