Плаўсродкi можна выкарыстоўваць ужо з 10 чэрвеня
Сяргей РАСОЛЬКА
Апошнiм часам у органы дзяржаўнага рыбалоўнага кантролю паступалi шматлiкiя скаргi ад грамадзян па пытанню выкарыстання iмi маламерных суднаў i суднаў з рухавiкамi ў рыбалоўных угоддзях па заканчэннi тэрмiну веснавой забароны на лоўлю рыбы ў сувязi з яе нерастам.
Як вядома, сёлета апошнi дзень забароны па ўсiх абласцях аднолькавы — 9 чэрвеня. Значыць, ужо з 10-га чысла рыбаловы маглi б выкарыстоўваць згаданыя плаўсродкi? Аднак так сталася, што ў новыя Правiлы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства трапiла iншая дата, пасля якой дазваляецца выкарыстанне грамадзянамi маламерных суднаў i суднаў з рухавiком — 15 лiпеня. Чаму так здарылася, цяпер сказаць цяжка. У сувязi з вышэйвыкладзеным Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, Дзяржаўная iнспекцыя аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь сумесна падпiсалi спецыяльнае пiсьмо «Аб выкарыстаннi грамадзянамi маламерных суднаў i суднаў з рухавiкамi ў рыбалоўных угоддзях», якiм грамадзянам дазваляецца выкарыстанне гэтых плаўсродкаў у рэкрыацыйных i гаспадарчых мэтах, а таксама для аматарскай рыбнай лоўлi ў светлы час сутак з 10 чэрвеня (г.зн. адразу пасля заканчэння тэрмiну веснавой забароны на лоўлю рыбы ў сувязi з яе нерастам). Гэтае ўдакладненне пазней ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку будзе ўнесена ў Правiлы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам у органы дзяржаўнага рыбалоўнага кантролю паступалi шматлiкiя скаргi ад грамадзян па пытанню выкарыстання iмi маламерных суднаў i суднаў |
|