Беларусы глядзяць на жыццё ўсё больш аптымiстычна
БЕЛТА
У Беларусi за два апошнiя гады адзначаны рэзкi рост аптымiзму грамадзян у адносiнах да ўзроўню жыцця. Калi ў красавiку 2004 года сваiм жыццём былi задаволены 44 працэнты грамадзян, то ў маi 2006 года гэта лiчба павялiчылася да 70 працэнтаў. Такiя даныя атрыманы ў вынiку сацыялагiчнага апытання, праведзенага ў Расii, Беларусi, Казахстане, Украiне i абнародаванага Усерасiйскiм цэнтрам вывучэння грамадскай думкi. З яго вынiкае, што жыхары Беларусi i Казахстана глядзяць на жыццё больш аптымiстычна, чым жыхары Расii i Украiны. Большасць рэспандэнтаў Казахстана i Беларусi (73 працэнты i 70 працэнтаў) сцвярджаюць, што яны ў цэлым задаволены сваiм жыццём (не задаволены 24 працэнты i 28 працэнтаў).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi за два апошнiя гады адзначаны рэзкi рост аптымiзму грамадзян у адносiнах да ўзроўню жыцця |
|