Няма зацiкаўленасцi, не будзе i вынiкаў
Леанiд ЛАХМАНЕНКА
Новаўвядзеннi У выкананнi задач ў работнiкаў бытавога абслугоўвання надзейным саюзнiкам выступаюць органы мясцовай уладыРЭЧЫ могуць многае расказаць пра гаспадара кабiнета. Напрыклад, аб тым, чым ён даражыць, што шануе i чым ганарыцца. У кабiнеце кiраўнiка ўпраўлення бытавога абслугоўвання Мiнскага аблвыканкама Людмiлы Мураўёвай на вiдным месцы вiсiць ганаровая грамата Савета Мiнiстраў — узнагарода за высокiя дасягненнi ў вытворчай i сацыяльна-культурнай сферах, значны асабiсты ўклад у выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi ў 2001—2005 гадах. Людмiла Мiкалаеўна не без задавальнення тлумачыць, што ўрад такiм чынам заахвоцiў не толькi яе сцiплыя заслугi, але, самае галоўнае, i ўсiх работнiкаў бытавога абслугоўвання вобласцi. Гэта грамата — яшчэ i сведчанне аб новых адносiнах кiраўнiцтва краiны да службы быту як важнай народнагаспадарчай галiны. — Людмiла Мiкалаеўна, не можа быць у поўнай меры выканана праграма па адраджэнню i развiццю вёскi без актыўнага ўдзелу ў яе ажыцяўленнi работнiкаў вашай сферы. Нездарма яе некалi назвалi службай добрага настрою. I сапраўды, якое можа быць камфортнае жыццё па-за межамi горада без наладжанага бытавога абслугоўвання? — Згодна з вамi. Мушу заўважыць, што разам з адраджэннем вёскi пачалося i адраджэнне там нашай сферы. I мне прыемна канстатаваць, што зараз гэтыя працэсы iдуць паралельна. Калi я пяць гадоў таму была прызначана кiраўнiком упраўлення бытавога абслугоўвання, у вобласцi было ўсяго 90 комплексных прыёмных пунктаў. А цяпер — 380. Прычым пераважная большасць iх адкрыта на новым месцы. А створаныя раней пункты ў асноўным уяўлялi сабой непрывабнае вiдовiшча i ледзь зводзiлi канцы з канцамi. Не магу сказаць, што сёння мы вырашылi выключна ўсе праблемы службы быту, але многае дзякуючы падтрымцы кiраўнiцтва аблвыканкама i яго старшынi Мiкалая Фёдаравiча Дамашкевiча, рай- i гарвыканкама, органаў мясцовай улады здолелi зрабiць. Хачу адзначыць, што i сельскiя саветы, вобразна кажучы, паступова паварочваюцца тварам да нас. Так у першым квартале гэтага года ў нашай сферы было аказана паслуг на 24,6 мiльярда рублёў. Пагадзiцеся, лiчба немалая. У супаставiмых цэнах яна склала 134,5 працэнта пры прагнозным паказчыку 114. Важная дэталь — павелiчэнне шэрагу паслуг у сельскай мясцовасцi. З iншага боку, расце i попыт вяскоўцаў на нашы паслугi. Значыць, мы павiнны адпавядаць iх патрабаванням. — Сама логiка жыцця падказвае, што вашай службе патрэбны надзейны саюзнiк. На мой погляд, на гэту ролю лепш за ўсё падыходзяць органы мясцовай улады... — I на мой погляд таксама. Мы iмкнёмся з iмi супрацоўнiчаць па меры магчымасцi. Ведаеце, я на асабiстым вопыце пераканалася ў неабходнасцi наладжвання цесных кантактаў з сельскiмi саветамi. У свой час, калi працавала дырэктарам прадпрыемства «Барысаўбытсэрвiс», нам даручылi абслугоўваць жыхароў сельскай мясцовасцi. З пастаўленай задачай наш калектыў справiўся ў многiм дзякуючы сувязям з мясцовай уладай. Ды i сёння я не ўяўляю пашырэння нашай прысутнасцi на вёсцы без пастаяннага ўзаемадзеяння з сельскiмi саветамi. Скажу больш: у памяшканнях значнай колькасцi саветаў з iх згоды размяшчаюцца невялiкiя комплексныя прыёмныя пункты. Вельмi многае ў нашай справе вырашае так званы чалавечы фактар. Я маю на ўвазе пазiцыю i адносiны старшынь сельскiх саветаў. Сярод iх шмат людзей, шчыра зацiкаўленых наблiзiць побыт вяскоўцаў да гарадскога. Такiя кiраўнiкi iнiцыiруюць сустрэчы з намi, не даюць спакою раённым выканкамам, тэлефануюць работнiкам мiнiстэрства, прапаноўваюць свае шляхi вырашэння той цi iншай праблемы. Невыпадкова прыгожы сучасны Дом быту працуе ў вёсцы Сенiца Мiнскага раёна. У Вiлейскiм раёне ёсць такi ў вёсцы Нарач, у Мядзельскiм — у вёсцы Занарач, i яшчэ ў шэрагу населеных пунктаў вобласцi жыхары карыстаюцца шырокiм спектрам бытавых паслуг. Дасягнута гэта не без актыўнага ўдзелу мясцовай улады. Але, на жаль, ёсць старшынi, якiя любяць толькi скардзiцца на цяжкасцi, праблемы, хранiчную адсутнасць сродкаў, недахоп правоў i г.д. Ведаеце, вельмi цяжка з такой публiкай мець справу. Калi кiраўнiк Савета не зацiкаўлены ў супрацоўнiцтве, то не варта чакаць i вынiкаў. Здараюцца ўвогуле абуральна-анекдатычныя сiтуацыi. У адзiн з сельскiх саветаў завiтала праверка па нашай лiнii. Зайшлi да старшынi i пытаюцца: дзе знаходзiцца комплексны прыёмны пункт? А той нават i не ведае. Я лiчу, што такая праява звышабыякавасцi да патрэб насельнiцтва сведчыць аб прафесiйнай непрыгоднасцi такога вылучэнца. — Клiент сёння становiцца ўсё больш патрабавальным. Ён ужо можа выбiраць памiж майстрам дзяржаўнай службы быту i прыватнiкам. Нярэдка перавага аддаецца апошняму. Вас гэта не турбуе? — Ну як вам сказаць... Здаровая канкурэнцыя iдзе на карысць абодвум бакам. Яна нас прыспешвае працаваць па-новаму, вучыць канкурыраваць з прыватнiкам, прапаноўваць традыцыйныя паслугi ў сучасным, так бы мовiць, фармаце. Прабачце за нясцiпласць, крыху пахвалюся. Вось думала над тым, як ахапiць элементарнымi бытавымi паслугамi насельнiцтва маленькiх вёсачак (iх мы таксама павiнны абслугоўваць, а трымаць там прыёмныя пункты нязручна i нерэнтабельна). I прыйшла да высновы, што трэба наладзiць мабiльную службу быту. Iдэю падтрымалi ў аблвыканкаме, мiнiстэрстве, (асабiста мiнiстр Аляксандр Iванкоў) i дапамаглi набыць два ёмiстыя аўтобусы. Яны ўяўляюць мiнi-дамы быту на колах. У кожным аўтобусе ёсць цырульня, швейная машынка, станок для рамонту абутку i месца для тэлемайстра. Аўтобус укамплектаваны газонакасiлкай, электрапiлой i iншым iнструметам. Таксама ёсць набор тавараў шырокага спажывання, якiя звычайна набываюць вяскоўцы. Гэтыя аўтобусы па графiку прыкладна раз на тыдзень наведваюць аддаленыя вёскi Мiнскага i Барысаўскага раёнаў. Такiм чынам ужо аказаны паслугi жыхарам амаль 200 населеных пунктаў. Водгукi вяскоўцаў самыя станоўчыя. Ды i нам прамая выгада. У сярэднiм аўтобус прывозiць выручку за рэйс 400 тысяч рублёў. Асаблiва рады яго прыезду людзi сталага ўзросту, сярод якiх нямала нямоглых, якiм не па сiлах даехаць да райцэнтра. У планах абсталяваць аўтобусы сокавыцiскалкамi i ва ўраджайны год на месцы ў тару вяскоўцаў выціскаць сок з садавiны i гароднiны. Тут мы будзем разлiчваць на цеснае ўзаемадзеянне з работнiкамi сельскiх саветаў. Скажам, ва ўмоўнай вёсцы Слабада паспелi яблыкi. Прадстаўнiк савета па тэлефону дае заяўку ў раённую службу быту. У вызначаны тэрмiн у Слабаду выязджае аўтобус. Думаю, многiя вяскоўцы не адмовяцца ад такой паслугi. У нас да нядаўняга часу на вёсцы не ведалi цi вельмi мала ведалi, што такое сучасныя хiмчыстка i пральня. Прыйшлося нашаму ўпраўленню ўзяць на сябе клопат знаёмства кiраўнiкоў адпаведных падраздзяленняў службы быту з нямецкiм вопытам у гэтай сферы. Карысць была вiдавочная. Цяпер гэтыя вiды паслуг ахоплiваюць усё большае кола вясковых жыхароў. Напрыклад, у агракамбiнаце «Сноў» Нясвiжскага раёна адкрылася ўкамплектаваная iтальянскай тэхнiкай хiмчыстка, рыхтуецца да прыняцця першых клiентаў пральня. Яна таксама будзе абсталявана iтальянскiмi машынамi. Мяне зараз, у прыватнасцi, непакоiць наступнае: як укаранiць убачаны ў Германii спосаб мыцця i прасавання мужчынскiх кашуль. Для нашых гаспадынь гэта даволi працаёмкая i нелюбiмая працэдура. А да паслуг немак у вясковых пральнях ёсць спецыяльныя прасы, з дапамогай якiх жанчыны хутка i без праблем спраўляюцца з мужчынскiмi кашулямi. Упэўнена, падобная паслуга будзе «на ўра» ўспрынята вясковымi жанчынамi. — Гучыць неяк фантастычна... — Попыт на тыя цi iншыя паслугi напрамую залежыць ад дабрабыту насельнiцтва. А ён у нашай краiне няўхiльна павышаецца. Значыць, будуць хутка запатрабаваны новыя паслугi, пра якiя мы яшчэ нават i не думалi. Я ўпэўнена, што паступова побыт сельскiх жыхароў, у першыю чаргу ў аграгарадках, будзе мала чым адрознiвацца ад побыту гараджан. I тут — шырокае поле для сумеснай дзейнасцi з органамi мясцовай улады. Леанiд ЛАХМАНЕНКА. Фота Марыі ЖЫЛІНСКАЙ.
— Людмiла Мiкалаеўна, не можа быць у поўнай меры выканана праграма па адраджэнню i развiццю вёскi без актыўнага ўдзелу ў яе ажыцяўленнi работнiкаў вашай сферы. Нездарма яе некалi назвалi службай добрага настрою. I сапраўды, якое можа быць камфортнае жыццё па-за межамi горада без наладжанага бытавога абслугоўвання? — Згодна з вамi. Мушу заўважыць, што разам з адраджэннем вёскi пачалося i адраджэнне там нашай сферы. I мне прыемна канстатаваць, што зараз гэтыя працэсы iдуць паралельна. Калi я пяць гадоў таму была прызначана кiраўнiком упраўлення бытавога абслугоўвання, у вобласцi было ўсяго 90 комплексных прыёмных пунктаў. А цяпер — 380. Прычым пераважная большасць iх адкрыта на новым месцы. А створаныя раней пункты ў асноўным уяўлялi сабой непрывабнае вiдовiшча i ледзь зводзiлi канцы з канцамi. Не магу сказаць, што сёння мы вырашылi выключна ўсе праблемы службы быту, але многае дзякуючы падтрымцы кiраўнiцтва аблвыканкама i яго старшынi Мiкалая Фёдаравiча Дамашкевiча, рай- i гарвыканкама, органаў мясцовай улады здолелi зрабiць. Хачу адзначыць, што i сельскiя саветы, вобразна кажучы, паступова паварочваюцца тварам да нас. Так у першым квартале гэтага года ў нашай сферы было аказана паслуг на 24,6 мiльярда рублёў. Пагадзiцеся, лiчба немалая. У супаставiмых цэнах яна склала 134,5 працэнта пры прагнозным паказчыку 114. Важная дэталь — павелiчэнне шэрагу паслуг у сельскай мясцовасцi. З iншага боку, расце i попыт вяскоўцаў на нашы паслугi. Значыць, мы павiнны адпавядаць iх патрабаванням. — Сама логiка жыцця падказвае, што вашай службе патрэбны надзейны саюзнiк. На мой погляд, на гэту ролю лепш за ўсё падыходзяць органы мясцовай улады... — I на мой погляд таксама. Мы iмкнёмся з iмi супрацоўнiчаць па меры магчымасцi. Ведаеце, я на асабiстым вопыце пераканалася ў неабходнасцi наладжвання цесных кантактаў з сельскiмi саветамi. У свой час, калi працавала дырэктарам прадпрыемства «Барысаўбытсэрвiс», нам даручылi абслугоўваць жыхароў сельскай мясцовасцi. З пастаўленай задачай наш калектыў справiўся ў многiм дзякуючы сувязям з мясцовай уладай. Ды i сёння я не ўяўляю пашырэння нашай прысутнасцi на вёсцы без пастаяннага ўзаемадзеяння з сельскiмi саветамi. Скажу больш: у памяшканнях значнай колькасцi саветаў з iх згоды размяшчаюцца невялiкiя комплексныя прыёмныя пункты. Вельмi многае ў нашай справе вырашае так званы чалавечы фактар. Я маю на ўвазе пазiцыю i адносiны старшынь сельскiх саветаў. Сярод iх шмат людзей, шчыра зацiкаўленых наблiзiць побыт вяскоўцаў да гарадскога. Такiя кiраўнiкi iнiцыiруюць сустрэчы з намi, не даюць спакою раённым выканкамам, тэлефануюць работнiкам мiнiстэрства, прапаноўваюць свае шляхi вырашэння той цi iншай праблемы. Невыпадкова прыгожы сучасны Дом быту працуе ў вёсцы Сенiца Мiнскага раёна. У Вiлейскiм раёне ёсць такi ў вёсцы Нарач, у Мядзельскiм — у вёсцы Занарач, i яшчэ ў шэрагу населеных пунктаў вобласцi жыхары карыстаюцца шырокiм спектрам бытавых паслуг. Дасягнута гэта не без актыўнага ўдзелу мясцовай улады. Але, на жаль, ёсць старшынi, якiя любяць толькi скардзiцца на цяжкасцi, праблемы, хранiчную адсутнасць сродкаў, недахоп правоў i г.д. Ведаеце, вельмi цяжка з такой публiкай мець справу. Калi кiраўнiк Савета не зацiкаўлены ў супрацоўнiцтве, то не варта чакаць i вынiкаў. Здараюцца ўвогуле абуральна-анекдатычныя сiтуацыi. У адзiн з сельскiх саветаў завiтала праверка па нашай лiнii. Зайшлi да старшынi i пытаюцца: дзе знаходзiцца комплексны прыёмны пункт? А той нават i не ведае. Я лiчу, што такая праява звышабыякавасцi да патрэб насельнiцтва сведчыць аб прафесiйнай непрыгоднасцi такога вылучэнца. — Клiент сёння становiцца ўсё больш патрабавальным. Ён ужо можа выбiраць памiж майстрам дзяржаўнай службы быту i прыватнiкам. Нярэдка перавага аддаецца апошняму. Вас гэта не турбуе? — Ну як вам сказаць... Здаровая канкурэнцыя iдзе на карысць абодвум бакам. Яна нас прыспешвае працаваць па-новаму, вучыць канкурыраваць з прыватнiкам, прапаноўваць традыцыйныя паслугi ў сучасным, так бы мовiць, фармаце. Прабачце за нясцiпласць, крыху пахвалюся. Вось думала над тым, як ахапiць элементарнымi бытавымi паслугамi насельнiцтва маленькiх вёсачак (iх мы таксама павiнны абслугоўваць, а трымаць там прыёмныя пункты нязручна i нерэнтабельна). I прыйшла да высновы, што трэба наладзiць мабiльную службу быту. Iдэю падтрымалi ў аблвыканкаме, мiнiстэрстве, (асабiста мiнiстр Аляксандр Iванкоў) i дапамаглi набыць два ёмiстыя аўтобусы. Яны ўяўляюць мiнi-дамы быту на колах. У кожным аўтобусе ёсць цырульня, швейная машынка, станок для рамонту абутку i месца для тэлемайстра. Аўтобус укамплектаваны газонакасiлкай, электрапiлой i iншым iнструметам. Таксама ёсць набор тавараў шырокага спажывання, якiя звычайна набываюць вяскоўцы. Гэтыя аўтобусы па графiку прыкладна раз на тыдзень наведваюць аддаленыя вёскi Мiнскага i Барысаўскага раёнаў. Такiм чынам ужо аказаны паслугi жыхарам амаль 200 населеных пунктаў. Водгукi вяскоўцаў самыя станоўчыя. Ды i нам прамая выгада. У сярэднiм аўтобус прывозiць выручку за рэйс 400 тысяч рублёў. Асаблiва рады яго прыезду людзi сталага ўзросту, сярод якiх нямала нямоглых, якiм не па сiлах даехаць да райцэнтра. У планах абсталяваць аўтобусы сокавыцiскалкамi i ва ўраджайны год на месцы ў тару вяскоўцаў выціскаць сок з садавiны i гароднiны. Тут мы будзем разлiчваць на цеснае ўзаемадзеянне з работнiкамi сельскiх саветаў. Скажам, ва ўмоўнай вёсцы Слабада паспелi яблыкi. Прадстаўнiк савета па тэлефону дае заяўку ў раённую службу быту. У вызначаны тэрмiн у Слабаду выязджае аўтобус. Думаю, многiя вяскоўцы не адмовяцца ад такой паслугi. У нас да нядаўняга часу на вёсцы не ведалi цi вельмi мала ведалi, што такое сучасныя хiмчыстка i пральня. Прыйшлося нашаму ўпраўленню ўзяць на сябе клопат знаёмства кiраўнiкоў адпаведных падраздзяленняў службы быту з нямецкiм вопытам у гэтай сферы. Карысць была вiдавочная. Цяпер гэтыя вiды паслуг ахоплiваюць усё большае кола вясковых жыхароў. Напрыклад, у агракамбiнаце «Сноў» Нясвiжскага раёна адкрылася ўкамплектаваная iтальянскай тэхнiкай хiмчыстка, рыхтуецца да прыняцця першых клiентаў пральня. Яна таксама будзе абсталявана iтальянскiмi машынамi. Мяне зараз, у прыватнасцi, непакоiць наступнае: як укаранiць убачаны ў Германii спосаб мыцця i прасавання мужчынскiх кашуль. Для нашых гаспадынь гэта даволi працаёмкая i нелюбiмая працэдура. А да паслуг немак у вясковых пральнях ёсць спецыяльныя прасы, з дапамогай якiх жанчыны хутка i без праблем спраўляюцца з мужчынскiмi кашулямi. Упэўнена, падобная паслуга будзе «на ўра» ўспрынята вясковымi жанчынамi. — Гучыць неяк фантастычна... — Попыт на тыя цi iншыя паслугi напрамую залежыць ад дабрабыту насельнiцтва. А ён у нашай краiне няўхiльна павышаецца. Значыць, будуць хутка запатрабаваны новыя паслугi, пра якiя мы яшчэ нават i не думалi. Я ўпэўнена, што паступова побыт сельскiх жыхароў, у першыю чаргу ў аграгарадках, будзе мала чым адрознiвацца ад побыту гараджан. I тут — шырокае поле для сумеснай дзейнасцi з органамi мясцовай улады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выкананнi задач ў работнiкаў бытавога абслугоўвання надзейным саюзнiкам выступаюць органы мясцовай улады |
|