Ганарымся радзiмай!НАШ ФАРМАТ 7 чэрвеня ў Крычаве стартуе рэспублiканская акцыя навучэнскай моладзi «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся».Iнiцыятыву па правядзенню гэтай акцыi, якая належыла Мiнiстэрсту адукацыi Рэспублiкi Беларусь, падтрымалi мiнiстэрствы культуры, iнфармацыi, прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, спорту i турызму, Дзяржаўны камiтэт па маёмасцi, Нацыянальная акадэмiя навук, а таксама мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы. Акцыя прадоўжыцца да мая 2008 года i будзе складацца з асобных конкурсаў па стварэнню комплексных прыродна-культурных i iнфармацыйных карт-схем малой радзiмы, з конкурсаў аматарскiх вiдэафiльмаў, фатаграфiй, малюнкаў, лiтаратурных работ, распрацоўкi новых экскурсiйных i турыстычных маршрутаў i г.д. 7 чэрвеня ў мерапрыемствах, звязаных з адкрыццём акцыi, возьмуць удзел больш за 300 актыўных удзельнiкаў краязнаўчай работы з усiх абласцей краiны i беларускай сталiцы. Ва ўрачыстым адкрыццi акцыi, якое адбудзецца ў 10 гадзiн ранiцы на гарадскiм стадыёне Крычава, маюць намер удзельнiчаць таксама мiнiстр адукацыi Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Радзькоў i старшыня Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта Барыс Батура. ПЕРАМОГА ЖУРФАКА Ў МАСКВЕ Дакументальны фiльм «Паэма веры», створаны студэнтамi 4-га курса факультэта журналiстыкi Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта Андрэем Куцiла i Аляксандрам Налiвайка на вiдэастудыi «SVS» студэнцкага гарадка БДУ, заняў першае месца на маладзёжным конкурсе вiдэафiльмаў «Славянскае юнацтва: мары i надзеi», якi прайшоў у Маскве. Iнiцыятарам конкурсу, якi скiраваны на ўмацаванне ў грамадстве духоўных, маральных i эстэтычных каштоўнасцяў, выступiла Дзяржаўная акадэмiя славянскай культуры пры падтрымцы Маскоўскай патрыярхii i ўрада Масквы. Беларускiя студэнты прысвяцiлi сваю кiнаработу жыццю i творчасцi паэта i iнака Мiкалая (у мiру Алега Бембеля). Надзея НIКАЛАЕВА. «Вясеннi баль у Вялiкiм палацы» Незвычайная акцыя з такой назвай прайшла ў культурна-дзелавым цэнтры «Вiцебск». Баль сабраў поўную залу гледачоў. Яны ўбачылi выступленнi заслужанага ансамбля «Зорька», танцавальнай студыi «Брэйк-данс», майстроў усходняга танца. Асаблiва спадабалiся маленькiя дэманстратары адзення са студыi моды i стылю «Пакаленне NEXT» i ўдзельнiкi клуба гiстарычнага мадэлiравання i рэканструкцыi «Варгенторн». Апошнiя ў старажытным адзеннi нашых продкаў, што зрабiлi сваiмi рукамi, рэканструявалi гiстарычныя падзеi, звязаныя з Беларуссю. КДЦ «Вiцебск» нядаўна стаў дзяржаўным культурным цэнтрам. Баль стаў своеасаблiвай справаздачай творчых калектываў, што пры дзяржпадтрымцы цяпер змогуць дабiцца новых творчых поспехаў. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 чэрвеня ў Крычаве стартуе рэспублiканская акцыя навучэнскай моладзi «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся» |
|