21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галодная галава, цi «хварэць» па-мазырску?

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юрась ШАЎЦОЎ

Любы жыхар Беларусi, калi ўзгадаць пры размове горад Мазыр, адразу ж раскажа пра Ксенiю Сiтнiк, нафта-перапрацоўчы завод i, можа быць, двухразовага (1996, 2000) чэмпiёна Беларусi футбольны клуб «Славiя». Аднак мiнулы год стаў «чорным» для каманды — па вынiках чэмпiянату клуб страцiў прапiску ў элiтным дывiзiёне, а яшчэ праз пару месяцаў увогуле знiк з афiцыйных дакументаў. I нарадзiлася новая каманда: ФК Мазыр-ЗЛiН. Аднак што можа быць важней для любога спартсмена, як народная любоў?

А гэтым мазырская зямля славiцца здаўна. Ветэран футбола з горада на Прыпяцi Вiктар Вiгоўскi, якi аддаў мясцовай камандзе больш за 15 гадоў, расказваў, што ў свой час, калi каманда была аматарская i футбалiсты гулялi амаль задарма, для iх не iснавала аўтарытэтаў на сваiм полi, i перад мазырскiмi балельшчыкамi яны былi гатовыя «зямлю грызцi».

Вiдаць, добрыя традыцыi перадалiся i новаму пакаленню мазырскiх балельшчыкаў, аднак у крыху iншай форме. Сёння ў Мазыры прапiсана фанацкая групоўка, якую складаюць выключна... дзяўчаты. Называецца яна SPAIS HEAD (з англ. галодная галава). З мэтаю сустрэцца з мужнымi прадстаўнiцамi фанацкага руху, я накiроўваюся ў Мазыр, папярэдне патэлефанаваўшы лiдару SPAIS HEAD — дзяўчыне з iмем Spais, цi па-простаму Оля.

Вузкiя, прыгожыя i чыстыя вулiцы Мазыра вядуць мяне ў падарожжа па гораду. Да спаткання застаецца яшчэ амаль паўгадзiны i, каб не чакаць дарма, выбiраю пешую прагулку, тым больш, што гуляць па гораду сапраўды прыемна. Spais я нiколi не бачыў, аднак нават па тэлефоне ў яе голасе чуецца рашучасць i нейкiя цвёрдыя ноткi, мужчынскiя такiя. Размова толькi пацвярджае папярэдняе ўражанне.

— Асноўны склад нашай «фiрмы» — 45 чалавек (узрост: ад 19 да 27 гадоў) плюс маладзёжны склад — 25 чалавек. Гэтыя людзi i ёсць SPAIS HEAD. Наша дзейнасць — гэта, канешне, падтрымка клуба, каб ён атрымлiваў больш перамог i хутчэй выходзiў у вышэйшую лiгу. Ну i, зразумела, процiстаянне iншым фанацкiм групоўкам, нават тым, якiя вышэй нас — з вышэйшай лiгi. Гэта робiцца дзеля таго, каб заваяваць увагу фанатаў Беларусi.

— Даводзiлася мерацца сiламi з iншымi фанатамi?

— Так, бывала. Хоць мiнскае «Дынама», напрыклад, заўсёды iгнаруе нас, а са сталiчным «Тарпеда» нi разу не сустракалiся з-за пiльнасцi мiлiцыi. Аднак здараецца i такое, што нас «вылоўлiвалi» мясцовыя фанаты i тады горка прыходзiлася. Напрыклад, у Магiлёве. Уся Беларусь ведае, што фанаты з гэтага горада неадэкватна адносяцца не толькi да хлопцаў-фанатаў, але i да дзяўчат. Аднойчы мы проста iшлi па Магiлёве, падбягаюць хлопцы, здымаюць з нас шалiкі i пачынаюць бiць. Нас чацвёра дзяўчат, а iх — дванаццаць чалавек. На шчасце, падаспелi нейкiя маладыя людзi, знаёмыя першых, i супакоiлi iх.

— А ў вашу «фiрму» лёгка трапiць?

— Не. Чалавек, якi хоча увайсцi ў склад SPAIS HEAD, павiнен прайсцi падрыхтоўку, паказаць сябе. Напрыклад, прапаноўваць якiя-небудзь акцыi на сектары тыпу флаераў на мiнскiм «Дынама». Проста так, з вулiцы, мы нiкога браць не будзем.

— Чым займаюцца дзяўчаты, акрамя таго, што «хварэюць»?

— Хто чым. Нехта працуе (афiцыянтамi, менеджарамi, эканамiстамi), хтосьцi вучыцца i, дарэчы, атрымлiваюць прэзiдэнцкiя стыпендыi. Я, напрыклад, працую ў таксапарку аператарам. I вучуся ў Расiйскiм унiверсiтэце дружбы народаў на факультэце журналiстыкi, завочна.

— А якiя ў вас адносiны з клубам? Цi дапамагае ён вам?

— Зараз проста цудоўна ўсё. Звязана гэта са зменай клубнага кiраўнiцтва. А раней было значна горш. Быў выпадак, мы прыехалi ў Вiцебск i пасля матча падышлi з просьбай аб дапамозе да кiраўнiцтва, якое нам адмовiла са словамi «фанаты нам не патрэбны». А перадгiсторыя была такая. На вакзале ў Вiцебску ў нас прапалi грошы. Потым ужо да нас падышлi футбалiсты «Славii», якiя сабралi ўсё, што было з сабою — дзесьцi 90 тысяч. Але мы адмовiлiся. Браць грошы футбалiстаў вельмi «нiзка» для нас. У вынiку даехалi дадому «дызелямi». Бясплатна.

— А як ставяцца бацькi да вашага хобi?

— У кожнага па-рознаму. Некаторыя ўвогуле не ведаюць, што iх дачка — фанатка. Мае, напрыклад, кажуць, што лепей я буду хадзiць на футбол, чым пiць, курыць i наогул бадзяцца па падваротнях.

— Няўжо фанаткi нават пiва не п’юць?

— Мы змагаемся за здаровы лад жыцця. Ходзiм, напрыклад, у трэнажорную залу. У мяне ёсць сябар, якi мае сваю залу. Ён вечарамi i арганiзоўвае для нас — 15—20 чалавек — бясплатныя трэнiроўкi. Гэта добрая справа — лiшнi раз сустрэцца, весела пабавiць час. Дый для здароўя карысна.


МАЛЕНЬКI СЛОЎНIК ФАНАТКI

Хулс — дзяўчына, якая «хварэе» за каманду, заўсёды на трыбуне, вядзе актыўнае фанацкае жыццё.

Герла — сяброўка хулс, якая цiкавiцца футболам, аднак вядзе сябе больш спакойна.

Гопнiца — проста дзяўчына, якая прыйшла на матч «за кампанiю».

Залаты сезон — ганаровы шалік з надпiсам «залаты» сезон атрымлiвае чалавек, якi наведаў усе хатнiя i ўсе гасцявыя паядынкi сваёй каманды на працягу аднаго сезона.

Фiрма — адзiн з сiнонiмаў групоўкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любы жыхар Беларусi, калi ўзгадаць пры размове горад Мазыр, адразу ж раскажа пра Ксенiю Сiтнiк, нафта-перапрацоўчы завод i, можа быць, двухразовага (1
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика